Рейтинг
Порталус

Сучасная бел паэзiя

Дата публикации: 20 февраля 2003
Публикатор: Научная библиотека Порталус
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ПОЛИТИКА ВНУТРЕННЯЯ →
Номер публикации: №1045754494


I. Беларуская паэзiя на працягу гадоу Сучасная бел паэзiя вядзе адлiк часу з 50-х гадоу. Вялiкi уплыу на яе развiцце аказау грамадска-сацыяльны уздым, дзякуючы якому узрасла увага да чалавека, як асобы, як стваральнiка матэрыяльных i духоуных каштоунасцей на зямлi. Сучасную беларускую паэзiю цiкавiць чалавек з глыбока асабiстымi перажываннямi, якi актыуна ставiцца да рэчаiснасцi. Значна павысiлась цiкавасць паэтау да маральна-этычных праблем. Сучасная паэзiя больш настойлiва, чым у iншыя роды лiтаратуры, выяуляе глыбокую трывогу за стан прыроды. Кожны паэт мае свой стыль, сваю тэматыку, свой пункт гледжання. Сення бел. паэзiя у творчых пошуках. Чалавек, прырода, грамадства, мiнулае i будучае -- вось тая праблематыка, што знаходзiцца у аснове творчасцi паэтау. Лiрычны герой сучаснай паэзii -- гэта яркая iндiвiдуальнасць, гэта i канкрэтны чалавек i у той жа час абагульнены вобраз, створаны гiсторыяй, памяццю. Сучасная паэзiя выпрабоувае чалавека жыццем, каханнем, шчырасцю, iмкнучыся вызвалiць яго ад зла i маральных недахопау. Сучасную беларускую паэзiю можна падзялiць на 3 пакаленнi паэтау: 1. Паэты старэйшага пакалення: М. Лужанiн, А. Русецкi, К. Кiрэенка, Р. Барадулiн, А. Вярцiнскi, А. Пысiн, Н. Гiлевiч, С. Грахоускi i iнш. 2. Паэты сярэдняга пакалення: С. Законнiкау, Р. Баравiкова, Н. Мацеш, А. Разанау, Я. Янiшчыць, А. Грачанiкау, У. Някляеу, М. Дукса i iнш. 3. Паэты малодшага пакалення: А. Пiсьмянкоу (паэт-рамантык), Л. Галубовiч (iнтымная, вясковая, пейзажная тэматыка), I. Багдановiч (пра маленства, прыроду, гiсторыя, гарадское жыцце), А. Глобус (гарадское жыцце, незваротнасць жыцця i часу, прырода i экалогiя), А.Разанау (паэт-фiлосаф), У.Някляеу, А.Сыс, В.Шнiп, А.Канапелька, Леанiд Дранько-Майсюк, Мар’ян Дукса, Зiнаiда Дудзюк, Барыс Жанчак, Сергей Давiдовiч i iнш. II. Паэты РЫГОР БАРАДУЛIН -- таленавiты паэт. Ен рана заявiу пра сабе звонкiм словам. Барадулiн як паэт пачынауся з кнiжкi "Маладзiк над стэпам". Паэзiя Рыгора Барадулiна -- паэзiя любвi да чысцiнi вясковага жыцця. Паэзiя сына вескi. У сваiх вершах ен раскрыу высакародныя маральна-этiчныя прынцыпы вясковага жыцця. Жыццевае крэда паэта-гуманiста, дзе былi зроблены першыя крокi па зямлi, дзе так доуга стаяла матчына хата, зроблен. у пасляваенныя гады жаночымi рукамi – Трэба дома бываць часцей, Трэба дома бываць не госцем, Каб душою не зачарствець I не страцiць святое штосцi. Гэта першая тэма яго паэзii. Другая тэма паэзii Рыгора Барадулiна - пейзажная лiрыка. Паэт, стараючыся раскрыць жывую душу прыроды, пастаянна парауноувае яе з чалавечай душой, праводзiць паралель памiж жывым i нежывым. Прырода паустае у яго вершах нейкай незвычайнай, загадковай. У гэтых вершах праявiлася майстэрства паэта маляваць словам. Тэма Радзiмы i бацкаушчыны - галоунае у творчасцi Рыгора Барадулiна, яна праходзiць праз усе яго зборнiкi. «МАЯ БАЦЬКАУШЧЫНА» i т. д. Рыгор Барадулiн адным з першых у беларускай паэзii адгукнууся на трагедыю Чарнобыля. Вось гэта пытанне i робiцца центрам роздуму у "ЗАЖУРАНЫМ ТРЫПЦIХЕ". Гэта пытанне: "Цi не стане Чарнобыль бядой ракавой, апошняй для беларусау?». Рыгор Барадулiн, зборнiк «СВЯТА ПЧАЛЫ", Вярцiнскi "СВЯТЛО ЗЯМНОЕ", Грачанiкау "Грыбная пара", Нiкляеу "ДАРОГА ДАРОГ", Караткевiч "МАЯ IЛIАДА", Бураукiн "ВЕРАСЫ", Гiлевiч "ВЕРШЫ". Голас ЛЕАНIДА ГАЛУБОВIЧА адразу загучау у лiтаратуры таленавiта i па-мастацку важка. Яго першая кнiга "Таёмнасць агню» стала падзеяй лiтаратурнага года (1984). Крытыкi i старэйшыя пiсьменнiкi шчыра вiталi з'яулене паэта, адзначаючы яго развiтую паэтычную культуру верша. Леанiд Галубовiч па складу таленту лiрычны паэт. У "Таемнасцi агню” «перад намi шырока разгарнуся свет чалавечых пачуццяу i перажыванняу, шчырых сумленняу i прызнанняу. Вельмi натуральна, арганiчна, асбiста прагучау яго верш "Паэзiя", у якiм паэт дзелiцца з намi сваiм душэуным вопытам, унутранымi думкамi, перажываннямi. Адносiны да паэзii у Леанiда Галубовiча вызначаюцца маральнай чысцiней i трываласцю поглядау, глыбокай асэнсаванасцю свайго "я” у паэтычнам свеце. Паэт ва усiм давяраецца жыццеваму i прцоунаму вопыту. Герой Леанiда Галубовiча мае у душы моцны сялянскi корань i таму у стауленнi да самых розных з'яу, падзей. Вобразы роднай зямлi ва успрыманнi Леанiда Галубовiча набываюць паунаважную паэтычную каштоунасць. Паэт iмкнецца раскрыць радасць, боль зямнога быцiя. У творах пра прыроду сустрэнем лiрычны роздум, узрушаны жэст, жывую фiласоускую думку. Свет паэзii Леанiда Галубовiча поунiцца трывожнымi думкамi пра родную зямлю, самаадчуванне на ёй чалавека. Упэунена гучыць у паэзii голас ЛЮДЗЬМIЛЫ ЗАБАЛОЦКАЙ. Яна выдала тры сбонiка: "Сакавiк", "Радаводны васiлек", "Святло Палыну". Асноуныя тэмы апошняга з iх -- гiстарычная памяць народа, клопат чалавека пра мiр на зямлi. Белую Русь паэтэса называе "кветкай мужнай красы". Людзмiла Забалоцкая выступала супраць усяго пачварнага, што яшчэ сустракаецца у жыццi: дзецi цураюцца сваiх бацькоу, маладыя бацькi адракаюцца ад сваiх дзяцей. Яна упэунена, што грамадства ачыстiцца ад гразi. Паэзiя будзе жыць вечна, пакуль свецiць сонца, iдзе дождж. Творчыя iнтарэсы НIЛА ГIЛЕВIЧА шырокiя i разнастайныя, у многiх творах адчуваецца сувязь з бiяграфiчнымi момантамi, канкрэтнымi падзеямi i фактамi. Пачау пiсаць у 9 гадоу. У 1946 у часопiсе “Бярозка” быу надрукаваны яго першы верш – “Яблынька”. У студэнцкiя гады шмат друкавауся i на 3-м курсе БДУ, быу прыняты у члены саюза пiсьменнiкау Беларусi. У 1957 выходзiць яго першы зборнiк – “Песня у дарогу”. У вершах гэтага зборнiка асвятляецца студэнцкая маладосць, каханне (“на схiле лета”, “наша”). Пазней у паэме “100 вузлоу памяцi”. Паэт даволi самакрытычна паставiуся да ранняга перыяда сваей творчасцi. У яго i у маладым узросце былi вельмi сур’езныя i сталыя адносiны да творчай працы. Зараз мы можам назваць шматлiкiя яго зборнiкi: “Прадвесня iдзе па зямлi” (1959), “Неспакой” (1961), “Бальшак” (1965), “Перазовы” (1967), “Лiсце трыпутнiку” (1962), “Выбраныя творы у 2х тамах” (1981), “Любоу прасветлая” (1996). Шмат зборнiкау адрасована дзецям: “Зялены вострау”, “Загадкi”. Для паэта вельмi блiзкiя тэмы гераiчнай памяцi народа i гiстарычнае мiнулае роднага краю. Памяць вайны не адпускае паэта праз усе жыцце, клiча вяртацца у маленства… “Зямля бацькоу: Лагойшчына мая”, “Ты кажащ, я не ведаю вайны”. З жудасцю i трагiзмам, пракленам фашысцкаму варварству прасякнута паэма “А ранiцы ужо не было”. Асаблiвую заклапочанасць у паэта выклiкае праблема адносiн грамадскасцi да роднага слова, да роднай мовы, “мовы майго народа”. Зауседы было роднае слова прадметам асаблiвай павагi, адзнакай высокай культуры i iнтэллегентнасцi, абурэнне i iронiя скiраваны да тых, хто вырасце з роднай мовы. Цеплыня, чалавечнасць, адчуваюцца у яго творах пра адзiнокую старасць пакiнутых бацькоу, пра адносiны да культурнай спадчыны свайго народа (“Спадчына”, “Нарач”, “А дзе ж тая крынiчанька” i iнш.). У сваiх вершах ён пiша пра час i пра сябе, пра аднауленне жыцця i пераемнасць пакаленняу, пра адчуджэнне моладзi ад зямлi. У фiласофскiх роздумах Гiлевiча на першым плане праблемы сучаснасцi: экалогii i аховы духоуных скарбау народа. У вершы “Даруйце, родныя бары i пушчы” паэт шкадуе, што не выступiу у абарону роднай зямлi i пушчы, якiя знiшчалi. Не хавае свайго болю за недарэчнае умяшанне у прыроду (асушэнне балот – “Рауняюць хлопцы рэчку”). Абурэнне паэта выклiкае таксама варварскае знiшчэнне культурнай спадчыны мiнулых стагоддзяу. У вершы “Ах, якая над Гайнай купальская ноч” выказвае свой сум па забытых абрадах i звычаях, ен заклiкае да аднаулення забытых традыцый, выступае за адраджэнне духоунай сутнасцi свайго народа. Дакрануцца да вытокау заклiкае паэт у многiх творах. Калi гаварыць пра надзеннасць праблематыкi творау Гiлевiча, то на пярэднi край барацьбы з рознымi грамадскiмi загонамi выступае яго сатыра. Яму належаць вершы, фельетоны, байкi, жарты, нарысы. Сатрычныя зборнiкi “Як я вучыуся жыць”, “Да новых венiкау”, “Кантора”. З’яуляецца вельмi надзенным наступленне сатырычнай паэзii Гiлевiча на хабарнiцтва, падхалiмства, п’янства, бюракратызм, эгаiзм, душэунае апусташэнне. Адзiн з цыклау яго паэзii – кнiга “Як я вучыуся жыць”, “Песенькi вяселага Бурацiны”. Яны адрасаваны у першую чаргу дарослым, якiя рознымi спосабамi iмкнуцца перакласцi увесь груз выхавання дзяцей на дзядоу у бабуляк. Нiл Гiлевiч многа увагi удзяляу вывучэнню фальклору. На аснове гэтага стварыу кнiгу “Замовы ад падхалiмства”. Нiл Гiлевiч не толькi паэт – ен аутар п’ес, вучоны i перакладчык з балгарскай мовы. СЯРГЕЙ ДАВIДОВIЧ родам з Лагойшчыны, з тых паэтычных мясцiн, якiя помняць Янку Купалу i Ядвiгiна Ш., дзе сакавiтая беларуская мова, багатыя народныя традыцыi. Адна з яго апошнiх кнiг - кнiга паэм “Люстэрка лёсу” – роздум над нашым учарашнiм i сённяшнiм днём, над лёсам народа, лёсам бацькаушчыны. Яна вызначаецца глыбiней абагульненняу, вобразнасцю, метафарычнасцю. Радыёжурналiст БАРЫС ЖАНЧАК па роду сваёй прафесii штодзённа сутыкаецца з непрадбачнымi, часамi тупiковымi сiтуацыямi нашага жыцця. Уменне убачыць сутнасць з’явы, адабраць з мноства фактау i падзей самае галоунае – вось характэрная прыкмета яго творчасцi. Вялiкую увагу надае паэт пошуку адметных мастацкiх сродкау, нетрадыцыйнай стылiстыцы. Спасцiгнуць карэннi роднасцi, зразумець, куды i як расце i галiнiцца дрэва чалавечае, спрабуе паэтэса ЗIНАIДА ДУДЗЮК. Яе творчае крэда – стрыманасць, лаканiчнасць, iмкненне да важкасцi слова. У зборнiку МАР’ЯНА ДУКСЫ «Горн прiмiрэння» есць самыя розныя акцэнты : барацьба дабра са злом, кахання i уражды, лес роднай мовы i культуры. Многiя вершы уключаюць у сябе элегiчна-фiласофскiя роздумы аб жыццi, хуткацечнасцi часу, асмысляюць чалавечыя пакуты i радасцi, страты i падзеi. ЛЕАНIД ДРАНЬКО-МАЙСЮК як паэт – эгаiст у той меры, у якой гэта неабходна. Каб з гранiчнай шчырасцю заявiць свету аб сябе. Аутар сцьвярджае, што паэзiя пачынаецца з адчаю, вiдавочнага цi сцiхаванага, калi паэт пераконваецца у дасканаласцi сусвету, адчуваючы сваю недасканаласць. Гэтага адчування, дарэчы, дастаткова, - вядома, пры умове, што яно непадманнае, - каб паэт не памёр як паэт. Ен гiне толькi тады, калi абрастае мускуламi бяздумнага аптымiзму, калi усе у iм i вакол яго страчвае межы. Бязмежнае павiнна быць падпарадкавана эстэтычнай раунавазе. Паэт пра гэта дбае гэтаксама, як дбае пра аловак i паперу на сваiм стале. Ен можа геданiстычна ставiцца да вiна, але да слова адносiны яго заусёды аскетычныя, бо лiшняе слова стращней, чым лiшнi келiх. Забыццю сваёй нацыi i свайму забыццю паэт можа супрацьпаставiць паэзiю, у якой iнтэлект i душа не супярэчаць адно аднаму. МIХАIЛ АНЕМПАДЫСТАУ – даволi малады паэт. Яго вершы апiсваюць жыццё, чалавечыя пачуццi. Вершы паэта нярэдка выкарыстоуваюцца у песнях беларускiх музыкантау. Яго апошнi зборнiк “Атэкстацыi” як раз з’яуляецца зборнiкам тых вершау, якiя сталi песнямi. III. Творы Раман Нiла Гiлевiча "Родныя дзецi". Раман быу напiсаны у 1985г. Ен складаецца з 6 лiрычных адступленняу. Кожнае лiрычнае адступленне з'яуляецца своеасаблiвым пралогам да наступнай часткi. Першая, паэтычная, i трэцяя, гiстарычная, даюць пачуць, што аутар любiць сваю зямлю. Калi Сцяпан Вячорка прыехау у сваю веску, у першую чаргу ён пайшоу на могiлкi. Першая праблема -- бездухоунаць нашага народа, звязаная з тым, што людзi адраклiся ад народных традыцый ("Радзiма -- зямля i могiлкi"). «Так няможна, род звядзецца, калi магiл не шанаваць". Сярод многiх праблем у рамане аутар узнiмае экалагiчную праблему ("Ляцiць пыл, таму што асушаюць балоты"). Аутар паказвае у рамане абыякавасць люзей да роднай зямлi. «Вiнаваты не той, што рауняе рэчi, а той, хто загад другiм дае". Нiл Гiлевiч узнiмае праблему роднай мовы. Большая частка на шага насельнiцтва размауляе на руска-беларускай мове (трасянцы) i яркiм прыкладам гэтага з'яуляецца Мiкiта Змiцераiч. Таксама у рамане Нiл Гiлевiч звяртае увагу на апiсанне хараства роднай прыроды: А у нас зямля -- якую краску, Якую былку не сарвi, Кладзi да сэрца, як лякарства I здаравей, брат, i жывi. Н. Гiлевiч падкрэслiвае, што толькi еднасць з роднай зямлей, бацькоускiм домам выхоувае у асобе чалавека, надхняе на подзвiг, на творчасць. Н. Г. у сваiм рамане прымушае задумацца аб назначэннi на зямлi кожнага з нас. У мове гэтага рамана няма нi русiзмау, нi дыялекту. З кожнага радка струменiць водар родных слоу. Сустракаецца у рамане i гумар. Праз гумар Н.Г. паказвае свае адносiны да герояу. Сэнс назвы заключаецца у дыялектычным асэнсаваннi жыцця: Мы -- дзецi тройчы у вечным крузе. Мы -- дзецi роднае сям'i I дзецi мацi Беларусi, I дзецi матухны-зямлi. Раман у вершах "Родныя дзецi» пачынаецца з таго, што у родную вясковую хату на святкаванне 70-гадовага юбiлею мацi прыязджае сын Сцяпан Вячорка, прафесiйны музыкант, ён жа i галоуны герой твора. Тут у вёсцы Сцяпан сустракае свае былое каханне -- Аню Кудзелку. У центры увагi -- пытанне пра бяздухоунасць, аб назначэннi на зямлi кожнага чалавека; дзе хаваецца бездухоунасць (у тым, што страцiлi свае традыцыi, забылiся пра iх, забылiся пра сваю мову, беларусы размауляюць на "трасянцы"). IV. Iншае У апошнi час у краiне бачна абуджэнне iнтарэсу да роднай мовы. Друкуецца шмат часопiсау i газет, прысвечаных беларускай паэзii, прозе, музыке, драматургii. Адна з найбольш вядоммых i знакамiтых газет – газета “Наша Нiва”, якая была заснавана яшчэ у 1906 г. i адноулена у 1991. Газета асвятляе падзеi, якiя адбываюцца у культурным жыццi Беларусi, друкуюць творы як маладых беларускiх паэтау i пiсьменнiкау, так i прызнаных майстроу, такiх, як Васiль Быкау i iнш. У газеце ёсць шмат фельетонау i цiкавых стацей. Зусiм нядауна выйшау першы нумар часопiса “Arche”. У iм размешчаны аповесцi, апавяданнi, кароценькiя гiсторыi, вершы, артыкулы, пераклады артыкулау з iншых моу.

Опубликовано на Порталусе 20 февраля 2003 года

Новинки на Порталусе:

Сегодня в трендах top-5


Ваше мнение?



Искали что-то другое? Поиск по Порталусу:


О Порталусе Рейтинг Каталог Авторам Реклама