Рейтинг
Порталус

Генадзь Бураўкін

Дата публикации: 20 февраля 2003
Публикатор: Научная библиотека Порталус
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ПОЛИТИКА ВНУТРЕННЯЯ →
Номер публикации: №1045754901


Уступ З імем Г. Бураўкіна звязаны выдатныя здабыткі беларускай паэзіі, глыбокае веданне жыцця, разуменне душы чалавека працы, захапленне багаццямі роднай мовы. Паэт добра ведаў жыцце народа, яго гісторыю і звычаі. Ён высока цаніў жывое слова, умеў паставіць у вершы гэтае слова так, што яно заўсёды гучала свежа і шчыра. У кожнага сапраўднага паэта абавязкова ёсць творы, якія найбольш поўна прадстаўляюць яго найлепшым чынам. Яны, як правіла, і найбольш вядомыя… Дзяцінства і юнацтва Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна, цяпер Тродавічы Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачага ільнозавода. Бацька яго, Мікалай Сцяпанавіч, у гады Вялікай Айчыннай вайны быў у партызанах, пазней перайшоў лінію фронта, ваяваў у дзеючай арміі, быў цяжка паранены пад Ржэвам. Цяпер ён і маці паэта на пенсіі. Вучыўся будучы паэт у Расонскай школе да восьмага класа, а потым у Полацку, куды пераехалі бацькі. Дзяцінства яго было цяжкім і змрочным, яно супала з пачаткам вайны. Генадзь Бураўкін успамінае:”Калі пачылася Вялікая Айчынная вайна мне была пяць гадоў. Бацька пайшоў на фронт, а маці засталася з намі. Страх за дзяцей, трывожная насцярожанасць, калі паблізу хаты з’яўляліся паліцаі, голад, нястачы – праз усё гэта прайшла маці паэта, Феадосія Ягораўна. Самае страшнае было наперадзе, калі зімой 1943-га года прыйшлі ў вёску карнікі, помсцячы сем’ям партызан і ўсім вяскоўцам. Карнікі выгналі людзей з хат, выстраілі перад кулямётам і доўга трымалі на холадзе. Мы стаялі на ўзгорку трымя радамі: першы рад мужчыны і дзяды, другі – заплаканыя жанчыны з малымі на руках і трэці – мы, каму шэсць – дзесяць – дванаццаць гадоў. На нас быў нацэлены кулямёт. Мы чакалі стрэлаў. Плачуць жанчыны, маўчат дзяды. А стрэлаў усё няма. Пад вечар нас сагналі ў лазню на ўскрайку вёскі. Было цёмна і цесна. Для малых адвялі палок, мы сагрэліся на ім і пачалі валтузню, а маці нашы плакалі і чамусьці пачалі абдымацца. Я тады не ведаў, што дзверы лазні забіты цвікамі, што лазня абкладзена саломай і паліцаі пайшлі шукаць бянзіну. Я тады многае не разумеў. Шчаслівы выпадак выратаваў людзей. Я не памятаю твару таго, хто вызваліў нас. Памятаю толькі, што гэта быў стары немец-салдат. Ён не ўмеў гаварыць па-рускі і ўсё махаў рукамі ў бок лесу. Мы ўсё ўцяклі і выратаваліся”. Сярэднюю школу Генадзь Бураўкін закончыў у 1954 годзе ў Полацку. Усе тыя гады ў будучага паэта была прага да вучобы і ведаў. Ён паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на аддзяленне журналістыкі філфака, якое скончыў у 1959-тым годзе. Першыя вершы. Зборнік “Майская просінь” Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школе ў старэйшых класах і частку з іх надрукаваў у 1952-ім годзе ў полацкай абласной газеце. Паэт гаворыць так: Я не знаю, удаўся ў каго я такі: Цягне дзіўная сіла мяне да ракі. Цэлы дзень у прадоннях крынічных віроў Бачу гульні язёў, чуйны сон шчупакоў. Сваімі настаўнікамі паэт лічыў Уладзіміра Маякоўскага, Уладзіміра Лугаўскога і па-зямляцку блізкага Пятруся Броўку. Першы зборнік “Майская просінь” выйшаў у 1960-тым годзе, сюда ўвайшлі самыя раннія яго творы, напісанныя ў гады вучобы на рубяжы дзяцінства і юнацтва. Зусім юначымі вершамі былі “Дрэва”, “Кастрычнік”, “Ластаўкі” і іншыя. Вылучаецца верш “Я іду”, галоўны герой – незвычайна радасны дваццацігадовы юнак выклікае захапленне дзяўчат, і ўсе вакол незвычайнае, светлае, усё захапляе, а перш за ўсё маладым адчуваннем жыцця, радасцю ад палнаты успрымання, упэўнасцю ў сваіх магчымасцях зрабіць добрае. І сказана гэта не толькі за сябе – за цэлае пакаленне: І паветра здаецца мядовым, І нябесы чысцей і сіней. Я іду дваццацігадовы, І дзяўчаты глядзяць на мяне. У вершы “Я хачу прайсці” высказана імкненне аўтара заглянуць у будучыню, сцвердзіць асноўныя прынцыпы творчасці і найпершы з іх – арганічную сувязь са сваім народам і краем, быць на пярэднім рубяжы жыцця і змагання: Я хачу прайсці па зямлі, Каб мне людзі сэрцы адкрылі. Слёзы шчасця і мазалі Па-братэрскі са мной падзялілі. З першых публікацый у прэсе адчуваўся самабытны талент Г. Бураўкіна. Пачынала праяўляцца грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова. І разам з тым лірычнасць, мяккасць, стрыманая расчуленнасць. Тут знойдзем творы, напісанныя больш сталым дасведчаным у сакрэтах майстэрства: “Полаччына”, “Палеская балада”, “Полацкая балада”, “Вочы сінія-сінія”. Яны вельмі арганічныя для пачаткоўца, пераполненнага пачуццём любові да свайго краю, да горада, што стаў родным. “Люблю сваю Полаччыну…” Генадзь Бураўкін прызнаваўся ў любові да сваей роднай Полаччыны, дзе яскрава праявілася здольнасць аўтара шырокімі мазкамі намаляваць аблічча роднага краю: Тут азёры, як неба, сінія Ў чаротах чароды гусіныя, А на дне Млечным Шляхам свецяцца Трапяткія гурты язіныя. Тут, у Полаччыне, хораша, галасіста спяваюць для закаханых салаў’і. І ўжо далей, крыху жартуючы, аўтар дадае: Тут дзяўчыны ўсе – чарнабровыя, На палях ільны двухметровыя… Тут пад кожным курганам і каменем – Ці быліна, ці казка чароўная… Ён любіць сваю Полаччыну, свой родны кут так, як можна любіць толькі Радзіму. І калі адзін універсітэтскі жартаўнік, яго харошы сябар, пусціў па студэнцкім інтэрнаце эпіграму, Генадзь Бураўкін не крыўдаваў: Полацкія кветкі і траўкі Апявае Генадзь Бураўкін. Бо ён сапраўды любіць не толькі сівую гісторыю свайго мілага краю, дзе праз тоўшчу гадоў свецяць імёны Сімяона Полацкага і Францыска Скарыны, а яшчэ і яго задумлівую Дзвіну і чыстую Дрысу, яго сінія азёры і пявучыя бары, яго “кветкі і траўкі”. Яго песня ў даўгу перад краем гордым і прыгожым, дзе паэт навучыўся любіць і ненавідзець: Навальніцы грымяць над кручамі, З гор бягуць ручаі грымучыя, Тут ля Дрысы сасонкі звонкія, Над Дзвіною бары пявучыя. Край паэтычных лягенд і песен – Полаччына больш чым іншая зямля Беларусі захавала сляды старажытнасці. Аўтар стварыў жанравую разнавіднасць балады – лірыка-псіхалагічную. “Полацкая балада” Генадзя Бураўкіна эпічная па матэрыялу, лірычная па спосабу выяўлення. Сам аўтар трывожна ўслухоўваецца ў гукі мінулых стагоддзяў, углядаецца ў твары выдатных людзей, што праходзілі тут. “Я люблю слухаць зорную ціш, тваі казкі начныя, мой горад. Мінулае і сучаснае пераплятаюцца тут, дапамагая адчуць крокі гісторыі, сувязь старыны… ” Толькі ўслухацца лепш у марозны спакой, Толькі вочы закрыць на хвіліну – І пачуеш дыханне далёкіх вякоў, Старадаўнія песні-быліны. Словы мужнасці і гнева Беларусь нельга ўявіць без горкай памяці вайны. Гераічная тэма, якая стане пазней адной з асноўных у творчасці Генадзя Бураўкіна. Гераічнай можна назваць “Палескую баладу”. Яна прысвечана братам Міхаілу і Івану Цубам, загубленным фашыстамі ў гады Айчыннай вайны. Яны жылі ў вёсцы Навіны, што на Случчыне, і бясстрашна загінулі, абараняючы сваю зямлю і людзей. Іван Цуба паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна, завёў фашыстаў у балота, дзе яны былі знішчаны партызанамі. “Ён ідзе праз сняга і завею, каб заўсёды застацца ў памяці людской” Круцяць снег, гоняць снег вятры, Праз завею ідзе стары, Кажушок на схудалых плячах, Боль пякельны ў патухлых вачах.Вострыя ўспаміны дазволілі Генадзю Бураўкіну стварыць жахлівую карціну дзікага сваявольства фашыстаў у Хатыні. У паэме “Хатынь” асобныя дэталі нагадваюць: на дварэ прадвесня, яшчэ ляжыць снег, невыпадкова, што снег белы, а дровы ля прыпечка бярозавыя, таксама белыя, як чыстае сумленне ні ў чым не павінных жыхароў Хатыні: А вёску сціскалі ўжо абцугамі, Карнікаў чорныя грузавікі, Закусіла пабялелыя вусны, Сцялілася ў страху Хатынь. У паэме паэт апісвае трагедыю, якая адбылася 22-га сакавіка 43-га года. Сапраўды, нямы крык праціснае душу, нібыта апынаешся там, у пекле Хатыні. І набыццы праходзіць перад нашымі вачамі трагедыя людзей, іх апошнія жудасныя крыкі: Радзеў і падаў Ахрыплы, пакутны крык, І вось застаўся адзін толькі ён дзіцячы, Але і ён нахіснуўся і знік. Паэма “Хатынскі снег” цэластная па сваей будове, сурова-стрыманая па стылі. Аўтар знаходзіць адпаведныя словы і вобразы, каб паказаць той страшны дзень. Снег в паэме з’яўляецца як бы экранам, на якім адбываюцца трагічныя падзеі: Застагнаў, загаласіў пад нагамі Белы снег. “Ляжаў, не таючы, у Хатыні чырвоны снег” – словы вялікай сілы. І далее “І раты абвугленныя крычалі нёма”. “І нібы ў жахлівым дзіцячым сне, падаў з чорнага начнога неба чорны снег”. Попелам на землю асыпаліся дрэвы і хаты, і попелам на землі засталіся людзі: І карнікі глядзелі вачамі пустымі, Як ашалелы кот па вуліцы бёг, Як ляжаў не таючы ў Хатыні Чырвоны снег. Прайшлі гады, адыйшла ў нябыт суровая пара Айчыннай вайны, але памяць людская ніколі не забудзе жудасцей і ахвяр фашызму: Імёны расстраляных, закатованных, паўшых. Мы вам свет завяшчаем без слёз і вайны. Толькі ў вашых сэрцах, у памяці вашай, Хай, ніколі не моўкнуць нашы званы! “Далейшы жыццёвы шлях…” Пасля сканчэння БДУ ў 1959-м годзе ён працаваў стыль-радактарам часопіса “Камуніст Беларусі”, старшым рэдактарам беларускага радыё, загадчыкам аддзела літаратуры, пазней намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Літаратура і Мастацтва”. У1968-1972 – карэспандэнт газеты “Праўда” па Беларусі. У 1972 – 1978 быў галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць”, у 1978–1990 – узначальваў дзяржаўны камітэт БССР на тэлебачанні і радыёвяшчанні.У 1976 годзе прымаў удзел у рабоце трыццаць першай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. З 1990 – пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН, з 1994 па 1995 – намеснік міністра культуры і друку Беларусі. Зборнік “З любоўю і нянавісцю зямною” – другая паэтычная кніга паэта выйшла ў 1963 годзе, у ей большая тэматычная шырыня, адчуваецца агульнае пастаўленне аўтара. Гэта связана з грамадзянскім тэмпераментам і з яго родам заняткаў, як прафесіянальнага журналіста. За чвэрць стагоддзя выдаў больш за 10 зборнікаў вершаў. Яго кнігі – “Дыханне” (1966), “Жніво” (1971), “Варта вернасці” (1978), “Гняздо для птушкі радасці” (1986), “Выбранае” (1998) – сваеасаблівы паэтычны летапіс жыцця пакалення, якое адчуло на сваіх плячах цяжар вайны і аднаўленне разбуранных гарадоў і вёсак, першае выйшла ў касмічную прастору. Многія творы Бураўкіна пакладзены на музыку кампазітарамі (І. Лучанок, Э. Ханок і іншыя) увайшлі ў яго песенны зборнік “Табе, Беларусь”. Мова – душа народа. У кожным слове корань ёсць. І нельга сілай вырваць слова. Якая Радзіма паэта – такі і сам паэт. Гэта даўняя ісціна. Полаччына – цемя нацыі, цемя Беларусі, гэта яна дала ўсходняму славянству Ф. Скарыну, гэта яна захавала чыстыю беларускую мову. Наогул са словам, з роднай беларускай мовай у паэта былі асаблівыя адносіны. Яна дала паэту адчуць радасць, сказаць нешта свае: Слова наша роднае, хапала На стагоддзі доўгія цябе. Багдановіч, Колас і Купала Прыпадалі да цябе ў журбе. Словам пранікнённым, узнёслым, словам пяшчотным і гнеўным сцвердзіў паэт сваю любоў да Радзімы. Вернасць роднай мове праносіць ён праз усе жыццё, робячы ўсе, каб наша слова гучала шырока і далёка: І сэнс не ў тым, куда сягну, Кім стану я ў наш век сталёвы, А ў тым, каб цвёрдую цану Ніколі не згубіла слова… Універсітэты і акадэміі будуць вучыць цябе роднай мове, але калі не ўспрыняў мову гэтую з матчыных вуснаў, з першакрыніцы, ніколі не будзеш адчуваць слова, дзе кожны гук ад матулі. Мова родная таму і завецца матчынай: Матчына нявыцвілае слова, Даўжнікі мы вечныя твае… У слова Г. Бураўкіна цвёрдая цана, слову яго можна верыць, слоў яго чакаюць. Ён любіць слова да самазабыцця, да самаахвернасці: Мова продкаў нашых і нашчадкаў – Шэпт дубравы і пчаліны звон – Нам цябе ласкава і ашчадна Спазнаваць ажно да скону дзён… Тэма кахання Сваі лепшыя вершы Г. Бураўкін стварыў пра вечны свет кахання, яго загадкавыя таямніцы, пра пакланенне жаночай красе, радасць першага кахання, калі для чалавека неяк нечакана ўсё адкрываецца і ўспрымаецца па новаму: сустрэча з любімым чалавекам, багацце пачуццяў, падкрэсленная беражлівасць да сяброўкі горач разлук – усё гэта адметныя рысы інтымнай лірыкі паэта. Вершы “Не, мы с табою не святошы”, “Месяц-жоўтая лодка”, “Такі спрадвечны лёс мужчын” – сабраны ў зборніку “Пяшчота”. У вершы “Вочы сінія-сінія” гаворыцца пра вернае каханне маладой прыгожай дзяўчыны: яе каханы загінуў на фронце, яна жыве адна, не хоча “ні прызнанняў, ні песен”, усё чакае і не можа дачакацца свайго абранніка: А яна маладая ў сваёй прыгажосці, Ні прызнанняў, ні песен не хоча яна. Аднаго прычакаць бы ёй толькі ў госці, Ды з зямлёю яго абвянчала вайна… Такое сапраўднае каханне – найвышэйшы дар, які можа адзін чалавек даць другому: Я не знаю, быць можа, і праўда не трэба, Ёй, прыгожай такой, адзінокаю жыць, Я ж яе разумею, і вельмі хацеў бы Вось такое каханне ў жыцці заслужыць. У вершы “Не, мы с табою не святошы” – аўтар раскрывае ўнутраны свет героя праз яго адносіны да прыроды і роднага краю, да сяброўства і кахання: Не, мы с табою не святошы. Мы прагну выпілі да дна, І ласку вечароў харошых, І пацалункі давідна. У вершы “Месяц-жоўтая лодка” тэма кахання да дзяўчыны спалучаецца з яскравым апісаннем прыроды: І цалую і шыю і локці… А ва ўсім вінаваты Месяц – жоўтая лодка – Ды салодкая мята. У вершы “Такі спрадвечны лёс мужчын” гаворыцца пра тых, каго недачакаліся жанчыны з вайны, пра іх нялёгкі лёс: У тым няма віны мужчын, Зусім няма віны, Што рана леглі на спачын Пад сосны і кляны. Песні. Паэт пачаў пісаць песні ў юнацтве і ў самым першым сваім вершы ён гаворыць так: І спяваў бы нястомней за ўсіх і званчэй, Каб рабілася людзям ад песні лягчэй. Лірыка Г. Бураўкіна шчырая і сярдэчная, і нарэшце, як кажуць, у жыцці каханне і добрая песня заўсёды ідуць побач. Можа, таму многія лірычныя вершы паэта былі пакладзены на музыку, напэўна і сам ён назаўсёды захаваў любоў да меладычнай народнай песні, что пачынаецца ў “Сівой даўніне”. Куда б ні кіравалі свой шлях, дзе б не шукалі натхнення, а знаходзім яго там, дзе нарадзіліся: Шукаем сцежак невядомых, Чужыя топчам бальшакі. А песні нас чакаюць дома Ля цёплай матчынай шчакі. Песні паэта гучаць і на іменінах, і ў вясковай хаціне, на працэ і ў выкананні ансамбля “Песняры”. Гэта такія песні, як “Конь незацугляны”: Праз палеткі і лясы, Празлугі, паляны Ты нясі мяне, нясі, Конь незацугляны. або “Матылі”: Ненавечна, ненавечна Дні юнацтва адплылі, Зноў агенчыкамі ўспыхнуць Вяснавыя матылі, непаседы-матылі. Пейзажная лірыка Пейзажная лірыка паэта ашчадная на фарбы, душэўная, бо ідзе яна з радзімы Г. Бураўкіна – паўночнай Беларусі, дзе заўсёды цанілася шчырасць, унутраныя багацці. Толькі вока паэта, закаханае ў свой край, можа ўбачыць у халодным краявідзе столькі цяплыні. Прырода ў разуменні паэта жывая, нераўнадушная, у яе свае багатае і змянлівае жыццё. У вершах прырода часта апяваецца як крыніца лірычнага перажывання, прычым найбольш блізкія паэту фарбы вясны і восені: Ідуць дажджы, Асенняя пара. Заплаканыя вочы спахмурнелі. Аўторка не адрозніш ад нядзелі, Ад быльнага-шпачыльнага пяра. Вылучаюцца вершы “Прадвесне”, “Сняжынкі на расстанне”, “Красавік”, “Асеннія грыбы”. Я жадаю нагадаць некалькі радкоў з верша “Снежынкі на расстанне”: Сняжынкі на расстанне, Дажджынак першы звон, Салодкае вяртанне У красавіцкі сон. Сярод вершаў апошніх гадоў да пейзажнай лірыцы адносіцца верш “Гартае восень жоўтыя лісты…” , у якім аўтар гаворыць пра тое, як заціхае вецер, ціша селіцца ў душы і загараюцца на далёкім небе зоркі: А цень лясоў ужо хавае стынь. З лагчын плыве туман сівы і рэдкі. Сціхае смех. І ападаюць кветкі… Гартае восень жоўтыя лісты… Тэма рэвалюцыі. Адзін з галоўных матываў грамадзянскай лірыкі Г. Бураўкіна – матыў вернасці ідэалам рэвалюцыі. І гэта не толькі ў творах, прысвечанных баям і паходам, юнацтву бацькоў – ідэямі рэвалюцыі прасякнута ўся яго творчасць, дзе галоўны герой – цвёрды ў сваіх перакананнях чалавек. Вылучаюцца вершы “Я з твайго неспакойнага племені” і “Камісары”. Для паэта не было шчасця большага, як связаць свой лёс з лёсам партыі, быць на перадавых рубяжах барацьбы за камунізм: Я з твайго неспакойнага племені, Хоць ля сэрца білет твой яшчэ не нашу. Б’ецца ў жылах маіх кроў гарачая матчына Твой кастрычніцкі вечны агонь… Паэта хвалююць вобразы камісараў, слаўных рыцараў рэвалюцыі, байцоў за народныя інтэрэсы: З гадоў, калі неба крамсалі Узнятыя гневам клінкі, Прыходзяць да нас камісары – Духоўныя нашы бацькі… Патрэбна разглядзець верш “Я камуніст” са зборніка “Варта вернасці”. У ім аўтар прызнае, што і сярод камуністаў ёсць яшчэ такія, што любяць пахваліцца партбілетам, гучна аб’явіць аб сваей прынадлежнасці да перадавых людзей нашай эпохі: Я, камуніст І не люблю хавацца. Да, я прыйшоў пад Ільічовы сцяг Не для таго, каб глухнуць ад авацый, - Каб несці рэвалюцыі прасцяг… Паэт адчувае сябе заўсёды арганічнай часцінкай свайго народа. У вершы “Народ мой” праяўляецца шырокі погляд на пройдзены нашым народам гістарычны шлях. Мы можам ганарыцца: наш народ ніколі не пасягаў на чужыя землі і багацці, на чужую працу і славу, ніколі нікога не рабаваў. У сваей радаводнай ён мае не захопнікаў і прайдзісветаў “А плытагонаў і паэтаў, і штукатураў ганчарных спраў!”… Народ мой, дзякую табе Што і на міг мне не дазволіў, Каб я кагосьці абязволіў, Жыў у кагосьці на гарбе. Для новых пакаленняў Айчынная вайна – гісторыя, а для ўдзельнікаў, сведкаў, чыё дзяцінства яна апаліла – жывая памяць: Якога колеру вайна? Я б расказаў дачцэ нямала. Ды на руках маіх яна Ужо даўно спакойна спала. Канцоўка верша вяртае нас да сённішніх дзён з іх клопатамі; аўтар выказвае пажаданне, каб дзеці і ўнукі ніколі не зведалі жахаў вайны, незлічоных страт і разбурэнняў: Жыць і жыць… Ды гатовы заўжды За Радзіму сваю без прынукі Мы пакласці жыццё, А гады… Хай за нас дажывуць унукі. Патрэбна адзначыць, што паэт не саромецца называць сябе камсамольскім трубачом і ў вершы “Я твой трубач, камсамол”: Я твой трубач, таварыш камсамол, Што для мяне скупыя рамкі ўзросту, Калі тваіх дарог крутыя вёрсты Пазначаны гісторыяй самой! Пакуль тваім агнём сагрэта сэрца, Я буду ненасытна малады. Аб працоўных буднях моладзі, яе далучанасці да ўсенароднага клопату ў пасляваенныя гады гаворыцца ў вершах “Студэнты ў калгасе” і “Сашка”. У першым захапленне дружнай працы пяці студэнтаў, у другім – працоўнай доблесці юнага цалінніка Сашкі: Ён жа ў сцепі з сябрамі выцягваў на мокрых плячах, Трактары з непралазнай гразі і завалаў бурана, У дашчатых вагончыках мёрз па начах І вясёлыя пісьма пісаў землякам-палачанам. Тыя, хто пакарыў цаліну, з’яўляюцца, на думку паэта, важным звяном у пераемнай сувязі пакаленняў: Не здымаў ён вясною па сутках з штурвала рукі І не ведаў, што недзе пад Сожам і Шчарай Выразалі з газеты ягоны партрэт хлапчукі, Што гурбой на начлегах аб подзвігах мараць. Беларусі Гісторыя Беларусі гераічная і драматычная і раскрыць яе толькі на мажорных нотах немагчыма. І наогул, цяжка гэта зрабіць у лірычным вершы, але важна даць адчуць знітаваннасць чалавека і радзімы, боль і радасць за яе, заўважыць новыя прыкметы Беларусі, паказаць, што даўняе прыроднае спалучаецца ў яе вобліку з новым, небывалым. Беларусь нельга уявіць без горкай памяці вайны, без Брэста і Хатыні. У вершы “Брэсту” аўтар піша: Я кожны раз прыходжу да фартоў, Стаю ля брамы доўга, як паломнік, І кланяюся зноў зямлі святой, Дзе кожны камень, як маўклівы помнік. Любоўю да роднай Беларусі, глыбокім разуменнем яе гісторыі прасякнуты верш “Беларусі”: У любві да цябе я не раз буду клясціся. Не таму, каб ты помніла клятву маю. Проста, дзе ні пабуду — у Смаргоні ці ў Клясціцах,— Я ўсё болей цябе пазнаю. Проза паэта …Жывуць побач з намі салдаты, Тыя, што помняць імёны паўшых. У мастацкай прозе Г. Бураўкіна пакуль што небагатай па колькасці твораў над усім пераважае тэма вайны. Дэбютаваў ён у прозе апавяданнем “Мёртвыя жывуць”. Гераіня яго – старая вясковая жанчына Хвядося. Усіх яе родных забрала вайна: муж і сыны паляглі на фронце, а дачку Галю і дваіх яе дзяцей забіў паліцай, но дачка цудам выратавалася і доўга лячылася. Пасля вайны жыла па людзях, пасвіла каровы. Ёй пабудавалі хату, но жыццё не радавала яе. Праўдзіва перадае аўтар душэўны стан жанчыны, яе невясёлыя думкі, успаміны. Не можа яна забыць тую страшную ноч, калі арудаваў у яе хаце паліцай. Нарэшце да яе дайшлі чуткі, што бачылі паліцая ў Мінску. І яна едзе з-пад Дрысы на сустрэчу з сваім горкім мінулым. Спатканне было нечаканным, яна пазнала яго. Ён яе спачатку не пазнаў – лічыў, што забіў яе тады. Галя толькі і смагла вымавіць: “Звяруга”. А ён анямелы, з пабялелымі вуснамі ўпаў перад ёю: ведаў, што літасьці не будзе. Так заканчываецца апавяданне. Забітая паўстала жывой перад забойцам і ад яе суда не ўцячы, не схавацца. У паэта ёсць верш, у якім ён гаворыць так пра гэтага паліцая: Не збіраўся ні страляць, ні вешаць, А страляў – хацеў ці не хацеў, А цяпер – як ні малі, ні вохкай – Не даруюць здрады ні на міг. Казкі і лягенды. Сувязь з фальклорам Тры “Казкі пра Зая” – прыкметная з’ява ў беларускай дзіцячай літаратуры. Трылогія апавядае пра блізкі, зразумелы для дзяцей свет, выхоўвае любоў да прыроды, звяртае на сябе ўвагу. Ясная выснова твора “як бы цяжка не было, ведай, шчасце прыйдзе: Дзе ходзіць добры лесавік, Заве з бярэзніку русалку, Дзе дрэва кожнае прывык Лічыць жывым і родным змалку… У казках, як і ў фальклоры, дзейнічаюць традыцыйныя персанажы: яна звычайна надзелены ўстойлівымі, звыклымі рысамі характару (ліса хітрая, воўк люты, заяц баязлівы, мядведзь – цар над усімі ляснымі жыхарамі). Асноўны матыў многіх беларускіх казак для дзяцей – услаўленне працы і працавітасці, старання, умення. Побач з працавітасцю ў народных казках апаэтызаваны дабрыня, спагадлівасць, сціпласць і нават безабароннасць. Заяц у народных казках баязлівы, пакрыўджаны, яго лёгка завесці ў зман, бо занадта даверлівы. Адпаведным чынам паводзіць сябе Зай і ў казках Г. Бураўкіна. У першай казцы “Зай і яблынька” расказваецца, як невясёлы зайчык сустракае асеннія халады: На знаёмых сцежках ёсць, Толькі журавіны, Стала Заю холадна, Стала Заю голадна. Да характырыстыкі Зая дадаецца ў казцы такія яго рысы, як бестурботнасць, здольнасць задавальніцца нямногім – ласавацца ўначы карою дрэў, а днём – туліцца пад карчамі. Калі ж стала вядома, што за прыгоркам “салодкі сад”, то Зай страціў спакой, але яблыні і грушы ў садзе былі недаступнымі, абкручанымі яловымі лапкамі. І толькі адна тонкая яблынька засталася вольная ад іх. Нарэшце ўдача! Але тут Зай пачуў скаргу яблынькі: Дык я тонкая зусім, Што ж ты точыш зубы? Ты ані не пад’ясі, А мяне загубіш. А тут яшчэ старая яблынька, што расла побач дала яму сваю нараду, і Зая не стаў губіць яблыньку: Як бы цяжка не было, Ведай, шчасце прыйдзе, Не рабі ніколі зло І слабых не крыўдзі. У знак удзячнасці яна страсла для Зая спелы чырвоны яблык, што цудам захаваўся паміж галін. Шчаслівы Зай усведаміў ісціну, што не трэба рабіць зла, што за дабро плацяць дабром і што дабро не забываецца. Другая казка “Як Заю хвост ратавалі” – гэта твор пра салідарнасць жыхароў лесу, пра спачуванне таму, хто трапіў у бяду. Зай пасля спаткання з лісою застаўся без хваста. Усе насельнікі леса абяцалі яму сваю дапамогу. Хітрая ліса пачала прасіцца, бо ўбачыла, што ўсе супраць яе: Ну, навошта так сварыцца? Я ж не вораг вам, звяры. Вас усіх я паважаю, Запрашаю да стала. Ну, а хвост сягодна Заю І сама б я аддала. Трэцяя казка “Пра Зая і Хлопчыка Пецю”, які дапамог Заю выбрацца з-за карчоў і выхавацца ад ахотнікаў. Пеця пачаў разглядваць сваімі блакітнымі вачыма Зая: І было ў яго поглядзе Столькі светлай дабрыні, Што даў Зай сябе пагладзіць, Не пярэчачы ані. Хлопчык стаў Заю сапраўдным сябрам, прынёс дамоў, пачаставаў морквай, капустай, укрыў сваім цёплым кажушком. Зай сагрэўся і прывык да Пеці, толькі Заю хацелася ў лес да сваіх лясных сяброў. Занудзіўся Зай, і Пеця аднёс яго ў лес і адпусціў: Петрусёк пагладзіў Зая – Будзе цяжка, прыбягай. Сцежку знаешь? –Добра знаю. Ну, бывай здаровы Зай! Паміма казак Г. Бураўкін стварыў некалькі лягенд, у якіх праслежваецца цесная сувязь з фальклорам. Вылучаецца жартоўная лягенда “Рабіна-рабіна”: Вятры развязалі стружкі. Склявалі рабіну птушкі. Гады ж не змянілі мянушкі – Цвіце і цяпер на сугрэве Рабіна рабога рабэ. ПАЭМЫ Паэма “Чужая споведзь” Лірычны герой твора знаходзіць у руінах старага дома сшытак-споведзь чужога жыцця. Невядомы чалавек шчыра і спавядальна прызнаецца на старонках сшытка, што ён не задаволены пражытым жыццём і сабою. Лепшыя свае гады ён пражыў збоку ад эпохі, не лез у бойку. Быў ціхі, сціплы, нікому не дапамог, ніколі не ратаваў на беды. І цяпер, калі прыйшла пара аглянуцца на пражытае і падвесці рахунак, ён строга і бязлітасна судзіць сябе, шукая прычыну сваіх паводзін: Я ціхі. Я не лез у бойку… Дайшла да справаздач чарга – І я стаю ў эпохі збоку, Ні богу крыж, ні чорту качарга. Гэты персанаж даволі чулы і назіральны, ён быў у свой час несправядліва пакрыўджаны, усё гэта разам узятае зрабіла яго палахлівым, знявераным, душэўна зломленым: А мне было хоць у палонку, Я на шляхах жыцця загруз, Быў на плячах маіх палону І крыўд і страху страшны груз. У запісах сшытка паўстае пытанне пра лёс пакаленняў на шляхах жыцця: Ах, хлопцы, хлопцы… Вашай праўдзе Я не пярэчу ні на міг. Папраўце, родныя, папраўце мяне І двайнікоў маіх. “А быць можа, над травой абочын ціха дагніём, як чарвякі, і на нас бязлітасна пракрочаць маладыя смелыя вякі” – на такой ноце заканчваецца запіс ў сшытку невядомага летапісцу. Паэма “Ленін думае пра Беларусь” Г. Бураўкін адкрывае новыя магчымасці ўзбагачэння Ленініяны. У паэме шырэй, чым у ранейшых творах аб правадыру, ставіцца праблема ідэалу, чалавечай прыгажосці, гуманістычнага служэння Радзіме. Праз вобразы Леніна і Беларусі праглядываюцца ідэі грамадзянкасці. Паэма складаецца з 4-х частак, аб’яднаных паміж сабой адным вобразам і адной вялікай ідэяй: значэнне Леніна як геніальнага дзеяча для станаўлення нашай рэспублікі. У скупых лаканічных радках знаходзім глыбокую ленінскую ўпэўненасць у перамозе сацыялізма ў Беларусі. У тый цяжкі, напружаны час, калі кругом былі Памылкі. Здрада. Сабатаж. Няўдачы… Па агульнаму прызнанню паэма – адна з лепшых старонак у беларускай ленініяны. Ленін быў цвёрда перакананы, што будзе І росквіт, і дастатак, і спакой. І будуць прыязжаць у госці людзі Пакранаць рэвалюцыю рукой… Ён ведаў, што будзе нялёгка ісці першымі, “прадзірацца” праз невядомасць, рызыку, агонь. Але заўсёды верыў у справядлівасць партыі, у падтрымку народа. Ідэя ў паэме развіваецца ў 2-х часавых вымярэннях: імгненне-успамін, і выклік тэлеграмай прыехаць на першы Усебеларускі з’езд Саветаў. Тры вяршынныя постаці гісторыі і культуры – Ф. Скарына, К. Каліноўскі, Я. Купала – ўсіліваюць упамінанне пра народ, якому Кастрычнік даў права на прызнанне ў свеце. Паэма надзвычай чалавечная і аптымістычная. У ей побач з вобразам Леніна, вельмі чалавечнага, абаяльнага, малюецца вобраз змагаркі-Беларусі. У заключэнні паэт з прыхаванай смяшынкай скажа: Можа, зморшчыцца строгі гісторык: “Факты выбраў на свой капыл Гэтак нехта напіша скора – Ленін думаў і… пра Капыль…” І ўжо ўпэўненна, палемічна даскажа: Я, не крыўдзячы мудрай навукі, На сябе адказнасць вазьму, Ленін думаў пра нас і ўнукаў, Пра Капыль і Лагойск, і Карму… “Паэма растання” Гэты твор прысвечаны першаму касманаўту свету Юрыю Гагарыну і ў значнай ступені ўвасабляе грамадзянскі і чалавечы ідэал аўтара. “Паэма растання” – гэта той выпадак, калі веліч рэальнага героя не так лёгка спастігнуць і знайсці яму адпаведныя вымярэнні. Напачатку – святло і цені, радасць і горыч жыцця: Маладая вясна пазвоньвала ўладна Ключамі сасулек у зацішку стрэх. Шустрымі апалонікамі кроплі падалі У пацямнелы наздраваты снег. Таялі апошнія снегавікі, журчалі раўчукі, чуўся нясмелы птушыны спеў. Неба было высокае і бясхмарнае ў сакавіцкі дзень. Толькі добрае чакалася ад яго. А радыё прынесла горкую вестку: загінуў Юрый Гагарын… Чакала высокае неба бясхмарнае Гулкага жураўковага гімна… А радыё хрыпла аб’явіла: Юрый Гагарын загінуў… Спахмурнела ўсё вакол, прыціхла журчанне і спяванне. Здавалася, што сама прырода адчыла незваротнасць страты. Юрыя Гагарына можна лічыць узорам усебакова развітай асобы: ясная і трывалая грамадзянская пазіцыя, пачуццё савецкага патрыятызму, прага пазнання і адкрыцця, чалавечнасць, дабразычлівасць, веданне тэхнікі, што ў наш век таксама важна, патрабавальнасць да сябе і да іншых: А можа? А можа? Бывае ж цуд… Але радыё паўтарала словы панура І былі бяссільныя ўсі багі. Юра-а-а! Юра! Не збераглі. “Творчы поўдзень” - Дзе новыя вершы? – Пытаецца грозна чытач. Сёння паэзія Генадзя Бураўкіна ў самым поўдні, у якім «няма вячэрняй асцярожнасці і ранішняй туманнасці няма». А поўдзень—пара сталага роздуму над жыццём, над зробленым, пара сенавання, пара стагавання. Даверлівы з чытачом, як з самім сабой, паэт адкрываецца: Ды мне не страшна: нешта застанецца Пасля мяне ад дум маіх і спраў, Ад парыванняў, што ў душы сабраў. Я веру: нешта ў свеце застанецца... Застанецца на роднай зямлі грудок. Застанецца на роднай мове радок... Вернасць роднай мове праносіць праз усё жыццё паэт Генадзь Бураўкін, робячы ўсё, каб нашае слова гучала шырока і далёка. І па-бураўкінску шчыра гучаць радкі прызнання: І сэнс не ў тым, куды сягну, Кім стану я ў наш век сталёвы, А ў тым, каб цвёрдую цану Ніколі не згубіла слова... У слова Генадзя Бураўкіна цвёрдая цана. Слову Генадзя Бураўкіна вераць. Слова Генадзя Бураўкіна чакаюць. Чакаюць, бо ведаюць — паэт заўсёды на ветраломным хрыбце часу, паэт заўсёды адчувае патрэбы часу і свайго чытача. Па-маладому задзірысты, па-сталаму глыбінны радок Генадзя Бураўкіна шукае сутычак з чэрствасцю і абыякавасцю, шукае адкрытага бою з бюракратамі, прайдзісветамі — даўнімі сваімі «ўлюбёнцамі». Гістарычныя рашэнні XXVII з'езда КПСС, нечуваныя па сваёй глабальнасці і канкрэтнасці, асабліва запалі ў душу паэта-камуніста. Нікога не могуць пакінуць у спакоі радкі, поўныя рашучасці і непрымірымасці, радкі супраць прыстасаванцаў усіх масцей, супроць абурэлых, броненепрабіўных бюракратаў: Меней слоў і паболей справы!— Заклікае імклівы час. Ды ўхмыляецца злева і справа Бюракратаў тупая арава, Неадпраўленая ў запас. Затаіцца для іх не нова. Ціха плодзяць на даўні лад Пастанову за пастановай, За дакладам— чарговы даклад. У паперы ўлягаюць зацята, Развярэджваюць сверб стары — Ужо з новых прамоў цытаты Засцілаюць прывычна сталы. Зноў стагуюць інструкцый салому Кабінетныя бугаі. Так ім хочацца па-старому У бясконцых нарад гаі... Балабонства іх не стаміла — Кожны ўсмак шчыраваць прывык. І раскручваюць з новай сілай Канцылярскі цяжкі махавік. Да дзелавітасці, да актыўнасці грамадзянскай і творчай заклікае паэт. І колькі балючай праўды і выкрывальнай іроніі ў радках пра бяздумнага чыноўніка ад гаспадарання, ад навукі, ад культуры: Яшчэ свярбіць бяздумнасці кароста, Пяршыць у горле звычнае «Ура!». За перамены ён бы грымнуў тосты, Але для тостаў адышла пара... Г. Бураўкін добра разумее сённішняе палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі. Патрэбна нагадаць некалькі радкоў з верша “Багоў сабе я выбраў сам”: Цяжкі застой на Беларусі Каторы год. У вершы «Беларусі 90-х гадоў» паэт бачыць свой выхад з гэтага крызісу, пасля якога стане свабоднай, магутнай і шчаслівай Беларусь: «…Сіратліва не стой ля суседскай мяжы І не дай сваю памяць знябыць. Беларусь, Свае таленты беражы, Калі хочаш шчаслівую быць!» У вершы «Малітва», які датуецца 1995-м годам, аўтар-патрыёт звяртаецца да бога: Смутнаю парою нелюдзімай, Калі ўсё наўкол ідзе на злом, Божа, Захіні маю Радзіму Мудрасцю, Спакоем І цяплом! Цыкл вершаў «Брагінская вясна – 1986» прысвечаны аварыі на ЧАЭС. Пасля «чарнобальскай начы» паэт змяняе свой погляд на навуку і, увогуле, на людзей і жыццё. У кожным з гэтых вершаў паміж радкоў Г. Бураўкін задае пытанне: «А ці будзем мы жыць?!» І ў адным з гэтых твораў сам на яго і адказвае, што жыць мы будзем, але Будзе, будзе да скону Мне Чарнобыль балець… Паэзія Г. Бураўкіна ахоплівае новыя тэмы, з кожным напісаным радком робіцца ўсё больш глыбока-псіхалагічнай (вершы «Пакуль жывы», «Чаму павінен плакаць чалавек…», «Удача…»), абагачаецца новымі думкамі, новымі падыходамі да раскрыцця старых тэм. Так, напрыклад, новы падыход да тэмы кахання лёгка заўважыць у вершы «Непрыгожых жанчын не бывае», у якім аўтар гаворыць, што нельга злічыць усіх прыгажунь вакол нас і тлумачыць назву твора такім чынам: Непрыгожых жанчын не бывае. Проста шмат невідушчых мужчын. Настала пара цвяроза і разумна разабрацца ў праблемах часу, нашага веку, нашай гаспадаркі, нашай душы. Паэзія Генадзя Бураўкіна думае, разважае, сеючы разумнае, вечнае: Якое шчасце — Жыць на белым свеце, Піць водар траў і цішыню бароў, Твар падстаўляць пад чабаровы вецер І мець сям'ю, работу і сяброў! Якое шчасце — Жыць зусім звычайна: Браць кнігі з перапоўненых паліц, І наліваць вадой крынічнай чайнік, І ў садзе лісце прэлае паліць! Якое шчасце — Даланёй сялянскай Адчуць слухмянасць гэбля і касы І з нечаканай прадзедаўскай ласкай Расчулена пагладзіць каласы, У засені схавацца за адрыну, Дзе дуб калыша свой зялёны шум, І сцішанаю песняю адрынуць І адзіноту, і бетонны сум. Аднойчы выйсці ў поле на дасвецці, Каб зразумець — Да ачышчальных слёз, — Якое шчасце — Жыць на белым свеце Сярод вясёлак, птушак і бяроз! Публіцыстыка У публіцыстыцы Бураўкіна свае жанравыя формы, свой стыль і сродкі. Публіцысту яшчэ ў большай меры, чым паэту неабходна цвёрдая і ясная пазіцыя, каб аб’ектыўна ацэніваць палітычную сітуацыю. Многія з гэтых якасцей ёсць у Бураўкіна-публіцыста. Памяць вайны, абарона высокіх ідэйных і маральных каштоўнасцей, гуманістычных ідэалаў – адна з важнейшых тэм публіцыстыкі Г. Бураўкіна. Значнае месца ў публіцыстычных артыкулах займае камсамольская тэма, тады такая блізкая паэту “Я твой трубач, таварыш камсамол”. Публіцыстычны пачатак яскрава праявіўся ў цыклах “Полацк. Нафтабуд” і “Старонкі з фестывальнага блакноту”. Матэрыял для першага цыкла даў яму родны Полацк, для другога – паездка ў Фінляндыю на восьмы сусветны фестываль моладзі. Полацкая нізка Г. Бураўкіна складаецца з 10 вершаў і мае на мэце перадаць дух часу, пафас будоўлі. Паэт бачыць пярэдні край работы, што праходзіць на месцы баёў з акупантамі: Пярэдні край… Крык адзінокай сойкі. Асколкі ў сэрцы кожнае сасны… Тут ад крыві, а не ад летняй спёкі Чырвоны колер у палян лясных… Цікавыя артыкулы, кароткія нарысы, допісы паэта змешчаны ў “Праўдзе” пад час яго работы ў гэтай газеце на працягу 1968-1972-га гадоў карэспандэнтам па Беларусі. Заслугоўваюць увагі эсэ Бураўкіна, у якіх сродкамі публіцыстыкі ствараецца вобраз Беларусі. Адзін з іх “Калыска мая, гордасць мая – Беларусь” быў надрукаваны ў “Аганьке”. Драматургія Генадзь Бураўкін спробаваў свае сілы і ў кінадраматургіі, напісаў 2 сцэнарыя для кароткамятражных фільмаў: “Падарожжа па Беларусі” (1976) і “Апалённая памяць” (1975). Галоўная яго работа ў новай галіне – удзел у стварэнні кінасцэнарыя “Полымя” (1974), па якому быў пастаўлен двухсерыйны мастацкі фільм з той жа назвай. Г. Бураўкін выступіў у сааўтарстве з кінадраматургам Ф. Коневым і мастацтвазнаўцам У. Халіпам у стварэнні кіно-эпапеі пра гераічную дзейнасць беларускіх партызан, якая пазней атрымала назву “Прарыў”. Крытыка Нямала ўвагі аддае Генадзь Бураўкін і літэратурнай крытыцы, праяўляе шчырую зацікаўленнасць да работы сваіх равеснікаў і маладзейшых літэратараў. Аб гэтым сведчаць яго артыкулы пра Я. Янішчыц, А. Разанава і Ю. Голуба ў цэнтральным друку, а таксама рэцэнзія на зборнік І. Хадановіча “За акном дождж”. Патрабавальна і зычліва ставіцца ён да кнігі паэзіі Д. Бічэль-Загнетавай “Запалінкі”, сцвяржае, што паэтэса мае свае сталае месца ў беларускай паэзіі. Паэтэса добра перадае псіхалогію жанчыны-беларускі. “Нацыянальнае і духам сваёй творчасці і блізкасцю да фальклору і самім характарам лірычнага героя… І філасофія і публіцыстыка ў яе вырастаюць з быту, з штодзённых турбот, клопатаў і трывог радной зямлі.” Адзін з любімых пісьменнікаў Г. Бураўкіна – В. Быкаў. Яму прысвечаны артыкул “Па доўгу і праву салдата”, з яго відаць як удумліва прачытваецца Бураўкіным кожны твор празаіка, вылучаецца самае галоўнае. Талент В. Быкава, палемічныя героі, яны адстойваюць да апошняга не толькі агнявыя рубяжы, свае маральныя прынцыпы, свае ідэалы. Не менш любімым пісьменнікам Бураўкіна з’яўляецца І. Мележ. З глыбокай павагай гаворыцца аб ім у артыкуле “Тры дні развітання з Крымам”. Там у Крыме, у санаторыі “Беларусь” сустрэліся І. Мележ з Г. Бураўкіным. Гутарылі пра самае заветнае – пра літаратуру, наведвалі любімыя мясціны. Артыкул Бураўкіна пра Мележа напоўнены смуткам па выдатнаму сыну роднай зямлі, што так заўчасна адышоў ад нас, не здзейсніўшы да канца сваіх шырокіх задум. Асобнае крытычнае выступленне паэта выкліканы жаданнем сказаць свае слова. Так было з рэцэнзіей на раман І. Мележа “Завеі. Снежань.”, з паэмай Р. Барадуліна “Блакада”. У актыве Бураўкіна-крытыка некалькі артыкулаў пра творчасць П. Панчанкі, пра яго выдатны, непаўторны талент і сярод іх артыкул пад назвай “Нібы салдат у баі”, дзе расказваецца аб першым знаёмстве з паэзіей П. Панчанкі. Асабліва ўразілі яго вершы ваенных гадоў: “Сінія касачы”, “Коні”, “Вока снайпера”. У іх праўда народнага жыцця і праўда пачуццяў паэта. Франтавыя вершы Панчанкі, лічыць Бураўкін – адна з вяршынь яго творчасці. Г. Бураўкін аддае належную ўвагу кожнаму і перш за ўсё новым творам А. Куляшова і П. Броўкі. Паэма “Далёка да акіяна” цікава аб’ектывізаваным падыходам да паказу жыцця. У зборніку “Калі ласка” П. Броўкі ён убачыў і роздум, і непасрэднасць пачуццяў, і шырокі погляд на сучасны свет. А таксама у кнізе “Хай будзе святло” М. Танка. Добрыя словы былі сказаны пра А. Пысіна, Ю. Голуба. Патрабавальна і добразычліва разглядае Г. Бураўкін аднатомнік Н. Гілевіча “Лісце трыпутніку”, у які ўвайшлі лепшыя творы за 2 дзесяцігоддзі, а значыць можна было гаварыць аб усёй творчасці паэта. У связі з 50-годдзем Н. Гілевіча Бураўкін выступіў з яркім і змястоўным артыкулам “Перазовы майстра”. Па-глыбакаму ўнутранаму абавязку напісан Г. Бураўкіным артыкул пра кнігу “Крывёю сэрца” (1967), у якой сабраны вершы загінуўшых на вайне маладых беларускіх паэтаў: З. Астапенкі, Л. Гаўрылава, А. Дубровіча і іншых. Яны розныя – гаворыць аўтар артыкула, але ў кожнага ёсць штосьці адметнае, арыгінальнае, праўдзівае. Пераклады Асобная галіна творчай работы паэта – пераклады з найбольш вядомых яму славянскіх моў. У 1968 годзе ў Мінску выйшла кніга выбраннай лірыкі “Белая чайкa” балгарскага пісьменніка Найдана Вылчава, перакладзенная Г. Бураўкіным сумесна з Р. Барадуліным і Н. Гілевічам. Бураўкіну належаць пераклады патрыятычных твораў: “Прадчуванне”, “Лістападаўскае святло”, а таксама вершаў пра мастакоў і мастацтва: “Сутарэнне”, “Кашмар”, “Малюнак тушшу”. Пераклаў на беларускую мову камедыю А. Хмеліка “Пузыркі”, пастаўленную ў Мінску ў 1966 годзе. У 1979 годзе ў Мінску ў серыі “Паэзія народаў СССР” выйшла кніга “Заклінанне агню”, перакладзенная Бураўкіным. Паэма “Заклінанне агню” натуральна і свежа гучыць па-беларуску. Можна сказаць, што перакладчык добра справіўся з асноўнай сваёй задачай. Вось пачатак паэмы. У арыгінале: Заходить осінь в сутемінь борів. Лукавий холод крадеться ласкаво. Спадае лист, як проминуща слава, Явивши неминуще стовбурів. У перакладзе: Заходзіць восень у паўзмрок бароў. Крадзецца холад хітра і ласкава. Спадае ліст, як зманлівая слава, Падкрэсліўшы нязменлівасць ствалоў. Мову продкаў трэба пазнаваць і развіваць, каб усе бачылі, што і мы не жабракі, а народ, здольны ўнесці свой уклад у сусветную скарбніцу духоўнай культуры. Узнагароды Генадзь Бураўкін з’яўляецца лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980) за кнігу вершаў “Варта вернасці”. Узнагароджаны ардэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і Дружбы народаў, медалём “За доблесную працу”, ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Вярхоўнага Савета УССР, Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР. Некалькі адказаў на пытанні 1. Чытачоў заўсёды цікавяць аўтарскія разважанні аб творчых шляхах у літаратуры. З гэтае нагоды некалькі пытанняў. Як і чаму Вы сталі пісаць? Як з'явілася ўпэўненасць у правільнасці абранага шляху? Дзе вытокі Вашай шматпланавай творчасці? Хто з літаратараў аказаў на Вас найбольшы ўплыў? Адказ. Адназначна адказаць, чаму пачаў пісаць (ці дакладней будзе сказаць пра пачатак — рыфмаваць), цяжка. Зачароўвала сама музыка паэтычнага слова, яго дакладнасць, «складнасць».І яшчэ—магчымасць сказаць пра штосьці важнае ці проста цікавае трохі незвычайна. Вось таму ў школьныя гады (недзе ў 5—6 класах) пачаў рыфмаваць заметкі ў насценгазету, а пасля і абразкі школьнага жыцця, водгукі да знамянальных дат. Пісаць (у сэнсе спрабаваць скласці мастацкі твор) пачаў значна пазней, нават пасля таго, як сёе-тое надрукаваў у абласным і рэспубліканскім друку. Упэўненасць у правільнасці абранага шляху безумоўнай не назаву і сёння. Часам у душы і цяпер, калі перачытваю класіку ці любімых выдатных сучаснікаў, варушыцца сумненне: а можа, у іншай справе я зрабіў бы больш і лепш. Але без літаратуры я ўжо не магу. І адчуванне, што хоць нешта я ўмею, таксама часамі, на шчасце, прыходзіць. Так было, напрыклад, пасля кнігі «Жніво», пасля паэмы «Ленін думае пра Беларусь», пасля некаторых вершаў апошніх гадоў. Вытокі маёй творчасці — на Полаччыне, у полацкіх барах і рэчках, лугах і нівах. І перш за ўсё ў Вялікай Айчыннай вайне, якая дала мне веданне бязмернай цаны жыцця і дабра і страшнай цаны зла і смерці. Пачаў пісаць я ад падсвядомай радасці і прыгажосці мірнага быцця. І яшчэ — ад жадання быць самым актыўным удзельнікам таго, што робіцца на роднай зямлі. І яшчэ — ад прыналежнасці да слаўнай гісторыі свайго народа. Найбольшы ўплыў на мяне аказалі спярша Маякоўскі і Лермантаў, Купала і Колас, а пасля (з гадамі і дагэтуль) — Твардоўскі, Багдановіч, Куляшоў, Панчанка. Безумоўна, уплывала на мяне як на чалавека і літаратара і проза (у прыватнасці, Чэхаў, Чорны, Мележ, Брыль, Быкаў, Бондараў, Астаф'еў, Айтматаў) і творчасць літаратурных равеснікаў (Еўтушэнка, Вазнясенскі, Раждзественскі, Драч, Алейнік, Барадулін). Думаю, што не так прыкметна, але ўздзейнічалі, уплывалі на мой настрой і маладзейшыя — я ж іх чытаў, адгукаўся на іх радасць і трывогі... 2. Генадзь Мікалаевіч! 3 Вамі, ці, можа, на год-два раней або пазней, у беларускую літаратуру прыйшла вялікая кагорта таленавітых аўтараў. Чым, на Ваш погляд, можна растлумачыць гэту з'яву? Адказ. 3'яву гэтую я растлумачыў бы дзвюма прычынамі: нашым жыццёвым вопытам і грамадскай атмасферай таго часу, калі заявіла аб сабе наша пакаленне. Усе мы, прадстаўнікі цяперашняга «сярэдняга» пакалення, перажылі Вялікую Айчынную вайну — кожны па-свойму, кожны ў сваім краі, кожны рознай мерай, але перажылі са сваім народам, са сваёй Радзімай. Усе мы — дзеці партызанскай Беларусі, дзеці Савецкай улады. Бацькі нашы сумленна пранеслі праз ваенныя выпрабаванні свой лёс— хто загінуў, хто вярнуўся цяжка паранены, хто прайшоў у парахавым дыме да самага Берліна... Мы сваімі дзіцячымі вачамі ўбачылі і звярынае аблічча фашызму, і высокую чалавечую годнасць нашых аднавяскоўцаў, і мужнасць і адвагу партызан і чырвонаармейцаў. Гэта наш важны жыццёвы і пстарычны вопыт. І мы не мелі права не сказаць аб ім, не пакласці яго побач з вопытам тых, хто прайшоў шляхамі вайны з вінтоўкай за плячыма. А штуршком стала грамадская атмасфера ў краіне пасля XX партыйнага з'езда. Мы зразумелі, адчулі, што павінны адкрыта сказаць аб тым, што ведаем, аб чым думаем, над чым пакутуем, да чаго імкнёмся. Шчасце, што гэты штуршок прыпаў на пару нашай грамадзянскай сталасці (а можа быць, дакладней — нашага грамадзянскага сталення). 3. Генадзь Мікалаевіч! На Вашы вершы напісана шмат музычных твораў. Слухачам падабаюцца песні «Я ўдзячны лёсу», «Белы снег», «Зачарованая», «Матылі», «Песня пра Чэ Гевару». У праграме «Мінскай вясны — 85» прагучала араторыя «Бітва за Беларусь» старэйшыны беларускай музыкі Анатоля Багатырова. Разам з творамі А. Куляшова, Н. Гілевіча тут выкарыстаны і Вашы вершы. Наколькі свядома Вы арыентуецеся на «музыкальнасць»? Ды і як наогул ставіцеся да сучаснай, у тым ліку беларускай эстрады? Адказ. Ніколі свядома на «музыкальнасць» не арыентуюся. Ды і названыя Вамі песні (акрамя «Матылёў»), напісаны на вершы, якія былі даўно апублікаваны,— так што я іх не прызначаў для песень. Але без музыкі паэзіі не бывае. Яна жыве ў нашым слове, у кожным гуку роднай мовы. Дарэчы, яна гучыць і ў прозе (толькі праяўленне яе там не такое відавочнае, як у вершах). 1 кампазітар, як «спецыяліст», яе адчувае больш дакладна, больш тонка, чым чытач і нават сам паэт. Безумоўна, я маю на ўвазе сапраўднага кампазітара і таленавітага паэта, а не халодных «вытворцаў» песень, дзе ні складу ні ладу ні ў музыцы, ні ў так званым тэксце. Для беларуса песня заўсёды была частачкай душы — і ад таго, што лёс ягоны быў не багаты на радасці, многія даўнейшыя песні нашы такія задумныя і журботныя. Але якая светлая і жыццядайная іх стыхія! Думаю, што якраз глыбіннай сувязі з народнай мелодыкай абавязаны сваёй шматгадовай папулярнасцю лепшыя песні Н. Сакалоўскага, I. Любана, Ул. Алоўнікава, Ю. Семянякі, I. Лучанка. 1 калі эстрада (а яна існуе даўно і мае сярод моладзі агромністую папулярнасць) не адрываецца ад крынічак сваёй зямлі, яна варта ўсялякай пахвалы і падтрымкі. Вядома, пры ўмове — таленавітасць музыкантаў. Прыклад ёсць, зусім блізкі і радасны для нас—«Песняры». Не сумняваюся—калі б нашы любімыя спевакі арыентаваліся на шлягеры і замежныя рытмы, яны даўно сышлі б са сцэны і забыліся б, як дзесяткі і сотні іхніх калег. Прывязанасць да беларускага фальклору, да творчасці лепшых нашых кампазітараў і паэтаў забяспечвае ім зайздроснае творчае жыццё, хаця былі ў іх (і ёсць) і «тэхналагічныя» пошукі, і ўважлівыя адносіны да моды... Наогул, я лічу, што беларуская эстрада паспяхова даказала свой высокі ўзровень. Акрамя «Песняроў», заслужана любімыя ў публікі «Верасы», «Сябры», Тамара Раеўская, Яраслаў Еўдакімаў, Віктар Вуячыч... Хацелася б толькі большага прытоку новых сіл, большай разнастайнасці таленту... 4. У сучаснай беларускай паэзіі адметнае месца належыць жаночай плыні. Радуюць чытачоў сваімі творамі Данута Бічэль-Загнетава, Яўгенія Янішчыц, Вера Вярба, Нэла Тулупава, Раіса Баравікова, Вольга Іпатава, Валянціна Коўтун, Святлана Басуматрава. Прыхільна быў сустрэты першы зборнік Алы Канапелькі «Цвет алешыны». Асобныя крытыкі спрабуюць нават весці размову аб «жаночым» кірунку ў паэзіі. Мяркуецца, што чытачам будзе цікава ведаць Вашу думку пра гэта. Адказ. Не веру, што ёсць асобная жаночая паэзія. Паэзія адна—сапраўдная, таленавітая. А хто яе творца — мужчына ці жанчына — хіба гэта так важна? Хаця, безумоўна, жаночае сэрца больш чуйнае і спагадлівае, чым мужчынскае. Дарэчы, сярод адданых прыхільнікаў паэзіі пераважная большасць— жанчыны... Прыход у нашу паэзію цэлага атрада таленавітых дзяўчат (чамусьці не хочацца пісаць слова «жанчын») мяне вельмі радуе. Мы не такія ўжо багатыя на жаночыя імёны ў гісторыі літаратуры. Цётка. Канстанцыя Буйло. Эдзі Агняцвет... Нядаўна (ва ўсякім разе — не так даўно) актыўна працавала, на зайздрасць многім мужчынам, Еўдакія Лось, якой нам так не хапае сёння... А тут — цэлы букет: Данута Бічэль-Загнетава, Вера Вярба, Вольга Іпатава, Яўгенія Янішчыц, Раіса Баравікова, Таіса Бондар, Нэла Тулупава, Валянціна Коўтун, Галіна Каржанеўская, Святлана Басуматрава, Людміла Паўлікава... І ўсе розныя, адметныя. У кожнай свой голас, свая манера. Думаю, што без іх вершаў паэзію нашу сёння ўжо цяжка сабе ўявіць. Ва ўсякім выпадку, без іх яна была б намнога бяднейшай... Так што радуюся і чакаю новых імён, новых кніг. 5. Запраграмаванасць пісьма, аднастайнасць тэматыкі, выяўленчых сродкаў, часам дрэннае веданне роднай мовы, форматворчасць — часцей за ўсё менавіта такія недахопы ўласцівы для творчасці пачынаючых паэтаў. Вядома, што агульных рэцэптаў у паэзіі няма. Але ўсё ж Вам, Генадзь Мікалаевіч, амаль трыццацігадовы паэтычны вопыт дае права на асабістыя адзнакі творчасці маладых, парады ў іх адрас. Калі ўявіць, што паэт—гэта падарожнік, які сабраўся ў складаны і цярністы шлях да таямніц паэзіі, дык што б Вы пажадалі яму на дарогу? Адказ. Я не быў бы такі бязлітасны ў ацэнцы творчасці маладых. Яны не такія, як мы, іх папярэднікі. І так павінна быць. Іншы час, у які яны прыйшлі ў літаратуру, іншы тэмп жыцця, іншы рытм настрояў. Таму і яны іншыя. Мы спяшаліся сказаць пра набалелае, не надта часам турбуючыся пра форму. А яны хочуць і ў форме быць сучаснымі, на ўзроўні веку. Што ж тут благога ці незразумелага? Хочацца, каб у іх было болей важкасці і адкрыцця ў змесце? Дык мы ж мяркуем ужо з вышыні нашага вопыту, а ў іх яшчэ так многа наперадзе. Дрэнна валодаюць словам? А хто іх не навучыў валодаць добра? Ці не мы самі?.. Словам, я за тое, каб ад маладых патрабаваць поўнай мерай, але нароўні з прэтэнзіямі да сябе. А пажадаць пачынаючым хацеў бы перш за ўсё смеласці. Смеласці ў пранікненні ў самую сутнасць жыцця і чалавечай душы. Смеласці ў ацэнках канкрэтных падзей і з'яў. Смеласці ва ўмяшанні ў праблемы сучаснасці. Смеласці ў абнаўленні паэтычных прыёмаў. Смеласці ў даверы да роднай гісторыі і роднага слова. І — адказнасці ва ўсім. Каб не баяцца стаць перад самым строгім судом таварышаў па справе, перад сваім уласным судом і судом свайго народа. 6. Наконт праблемы ўзаемаадносін паміж гісторыяй і сучаснасцю, паэтычнай і вуснай народнай творчасцю. Здавалася б, тут усё зразумела. Але не-не дый здараецца, што адных паэтаў ці пісьменнікаў занадта папракаюць за цягу да «сівой даўніны» і яе абрадаў, звычаяў, гаворак. Другія ж, бачачы гэта, зусім не звяртаюцца да культурнай спадчыны. Як тут вызначыць меру? У чым яна, Генадзь Мікалаевіч, на Ваш погляд, заключаецца? Адказ. Не можа быць ні сур'ёзнай літаратуры, ні сур'ёзнага пісьменніка, якія не адчувалі б сябе часткай гісторыі. Незалежна ад важкасці ўкладу і месца ў агульначалавечай цывілізацыі. Удзячнасць за тое, што ты прыйшоў не на голае месца, і жаданне хоць нешта перадаць наступнікам я лічу абавязковымі для кожнага таленту. Ведаць даўніну, фальклор, выдатныя постаці мінулага, разумна і свядома разбірацца ў разгалінаваннях шматвекавых сцяжынак народа, да якога ты належыш,— першая ці нават першасная адзнака сапраўднай культуры. Іншая справа — звяртаешся ты да так званай гістарычнай тэматыкі ці не. Каб гістарычна мысліць, не абавязкова пісаць толькі пра XIV ці, скажам, XVII стагоддзе. Такое мысленне патрэбна і найсучаснейшаму пісьменніку (нагадаю тут «Буранны паўстанак» Ч. Айтматава). Гісторыя — гэта памяць народа Адсутнасць памяці — адна з самых жахлівых хвароб у чалавека. Дык што ж казаць пра народ, пра чалавецтва, калі недаацэньваецца або забываецца гісторыя? Такое прыводзіць да непапраўных трагедый, а часам і да духоўнай смерці. Задача літаратуры—не даць перарвацца ніці з мінулага праз сённяшняе ў заўтра. Без бяздушнай кананізацыі і абсалютызацыі былога, як, дарэчы, і сённяшняга і заўтрашняга. Урэшце не трэба забываць, што для будучых пакаленняў наш сённяшні дзень, такі дарагі для нас, будзе іх мінулым... 7. Нарэшце, Генадзь Мікалаевіч, Вы член урада, чалавек, які заняты адказнымі дзяржаўнымі справамі. Кола людзей, з якімі Вам штодзённа даводзіцца сустракацца, даволі разнастайнае. Гэта партыйныя, савецкія, гаспадарчыя кіраўнікі, вялікі атрад тэле- і радыёжурналістаў, тэлегледачоў і радыёслухачоў. І ў кожнага свае праблемы, пытанні, меркаванні. Але ж, з другога боку, Вы чалавек творчы, у якога ёсць сваё адметнае літаратурнае акружэнне, свой творчы свет, аднадумцы па літаратурным фронце. Як знаходзяць сваё выражэнне ў Вашай творчасці гэтыя, на першы погляд, розныя бакі Вашага жыцця? Адказ. Так, адно з другім спалучаць нялёгка. Кажучы шчыра, работа старшыт Дзяржтэлерадыё БССР забірае практычна без астатку мае будні — сілы, нервы, час. На паэзію застаюцца толькі святы. Так што для мяне вершы ў самым прамым сэнсе слова звязаны са святамі. І ўсё ж я не думаю, што на творчасці маёй кіруючая, грамадская работа адбіваецца толькі адмоўна. На колькасці — адбіваецца. А вось наконт якасці — не буду спяшацца з вывадамі. Напружаная штодзённая дзяржаўная праца прывучае да дзелавітасці, канкрэтнасці, да вельмі асязальнага адчування пульсу жыцця, да пільнай увагі да людзей, іх клопатаў, іх праблем. Больш пачынаеш цаніць сумленную людскую працу. Больш пачынаеш ненавідзець дэмагогію, подласць, хцівасць. Больш адчуваеш асабістую адказнасць за ўсё, што робіцца вакол цябе, з тваім удзелам... Яшчэ даражэйшымі робяцца таварыскасць, сяброўства, каханне... А як без адчування гэтага могуць нараджацца сур'ёзныя вершы? На пустое, на драбязу проста няма часу... Так што адназначнага адказу няма. Хаця і хочацца, і абавязаны пісаць намнога больш і лепш! Заключэнне У творах і выказваннях паэта ёсць разуменне галоўнай місіі мастацкай літаратуры, духоўнай культуры наогул – весці бой за чалавека гуманнага і разумнага, рознабакавога і цэласнага, неабмежавана шырокага ў сваіх ведах аб сабе і сусвеце, сына роднай зямлі і народа, цвердага ў сваіх ідэйна-маральных ідэалах і перекананнях. Чалавеказнаўчая і выхаваўчая ролля мастацкай літаратуры ў нашам грамадстве няспынна ўзрастае, растуць патрабаванні і да яе тварцоў. Адным з такіх пісьменнікаў і грамадскіх дзеячоў з’яўляецца Генадзь Бураўкін. Патрэбна нагадаць словы паэта аб ягонай далейшай творчасці: “Мне упарта верыцца, што самае галоўнае, самае цікавае ў жыцці – наперадзе, хочацца шмат пабачыць і сустрэць, хочацца пісаць лепш і больш”… І хай з тысяч рэк чужых нап’юся – Толькі для апошняга глытка Я прыду сюды, да Беларусі, Да свайго азёрнага кутка. Спіс выкарыстаннай літаратуры: 1. “Пісьменнікі Савецкай Беларусі”, А. К. Гардзіцкі, Мінск, “Мастацкая літаратура”, 1981, с. 46. 2. “Пра час і пра сябе”, Я. Казека, Мінск, “Беларусь”, 1966, с. 51-54. 3. “Руплівы поўдзень”, Марына Барсток, Мінск, “Мастацкая літаратура”, 1984, с. 3-172. 4. “Ісці да чалавека”, Аркадзь Русецкі, Мінск, “Мастацкая літаратура”, 1987, с. 131-161. 5. “Парастак радка, галінка верша”, Рыгор Барадулін, Мінск, “Мастацкая літаратура”, 1987, с. 286-299. 6. “Беларускія пісьменнікі” (том 1), І. Э. Багдановіч, Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, 1992, с. 395-405. 7. “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі” (том 2), Б. І. Сачанка, Мінск, “Беларуская энцыклапедыя”, 1994, с. 132.

Опубликовано на Порталусе 20 февраля 2003 года

Новинки на Порталусе:

Сегодня в трендах top-5


Ваше мнение?



Искали что-то другое? Поиск по Порталусу:


О Порталусе Рейтинг Каталог Авторам Реклама