Рейтинг
Порталус

АДАМ МІЦКЕВІЧ І КАСЦЁЛ

Дата публикации: 03 сентября 2005
Публикатор: Научная библиотека Порталус
Рубрика: КУЛЬТУРА И ИСКУССТВО Изобразительное искусство →
Номер публикации: №1125768552


"Што ёсць у дзяцінстве, тое на ўсё жыццё, і чаго няма ўдзяцінстве, таксама на ўсё жыццё", — напісала Марына Цвятаева (не чытаўшы разважанняў Фрэйда)... Як вядома, Адам Міцкевіч быў чалавекам глыбока веруючым, у ста-лым узросце ён пад уплывам вядомага філосафа-містыка Андрэя Тавянскага выкладаў з парыжскай кафедры ідэі месіянства. Але і малады Міцкевіч не напісаў нічога падобнага да пушкінскай “Гаўрыліяды”, за якую геніяльнаму рускаму паэту пазней было сорамна перад самім сабою. Адчуванне Бога Адам, бе-зумоўна, вынес са свайго наваградскага маленства і юнацтва. У Наваградку яго хрысцілі, тут ён навучаўся ў дамініканскай павятовай школе (1807—1815), у апошні раз прыехаў сюды на пахаванне маці (1820 г). На падставе архіўных апі-санняў і сведчанняў мемуарыстаў паспрабуем уявіць тагачасныя на-ваградскія святыні, звязаныя з асобнымі падзеямі жыцця паэта. Як ні дзіўна, гісторыя фарнага касцёла, у якім хрысцілі Адама Міцкевіча, вядомая даволі няпэўна (яго архіў, відавочна, пацярпеў у час вайны сярэдзіны ХУІІ ст). Заснаваны ён князем Вітаўтам неўзабаве пасля хрышчэння Літвы, а ў 1422?. кароль Ягела браўтут шлюб з маладой князёўнай Сонькай Гальшанскай, ад якой і пайшла славутая дынастыя Ягелонаў. Наваградскае пробаства было няблага забяспечана, але пазней кароль Стэфан Баторый перадаў фундушы касцёла Віленскай семінарыі. Прыбыткі з касцёльных маёнткаў Калпеніца і Лукі, напэўна, пайшлі пераважна на патрэбы семінарыі, таму што ў ХУІІ—ХУІІІ стст. цягнулася маёмасная спрэчка паміж наваградскай плябаніяй і Віленскай семінарыяй. Ежы Тышкевіч не змог вырашыць справу і накіраваў яе да папскага нунцыя Антонія Альбертрандзі (1655). Касцёл доўгі час быў драўляным, толькі ў першай палове ХУІІст. пры ім з’явіліся дзве мураваныя капліцы: з цудатворным абразом Маці Божай і Анёла-Апекуна. Мураваны касцёл закладзены 14 ліпеня 1719г. коад’ютарам віленскага біскупа Мацеем Анцутаю на месцы ранейшага (за тры гады былі пастаўлены сцены і зроблены гонтавы дах, фасад не закончаны). Вядомы імёны будаўнікоў-муляроў: Якуб Бокша, Ежы Урлоўскі, Андрэй Шарэцкі, Ежы Стэпкоўскі. На жаль, нічога не вядома пра архітэктара, які надаў касцёлу даволі архаічны для таго часу рэнесансавы воблік. Ранейшыя дзве мураваныя капліцы, у якіх падчас будаўніцтва адбываліся набажэнствы, хрышчэнні, захоўваўся Святы Сакрамэнт і цудатворны абраз Маці Божай Снежнай, былі часовы накрыты саломаю, іх скляпенні працякалі. Пералік срэбра, адамашкавых тканінаў і іншай рухомасці (1723г.) сведчыць, што ў наваградскім касцёле на той час яшчэ захаваліся старадаўнія мастацкія творы, магчыма, эпохі готыкі (пяць "вельмі старых" алтароў, "стара-свецкія" келіх і пацыфікал), і каштоўная манстранцыя "аўшпорскай работы" (Аўгсбург у паўднёвай Германіі быў буйнейшым цэнтрам ювелірнага мастацтва). У вопісе касцёльнай маёмасці звяртае на сябе ўвагу незвычайна вялікая колькасць музычных інструментаў, а таксама старасвецкія "рускія" (г.зн. напісаныя на старабеларускай мове) інвентары места Наваградскага, якія разам з іншымі касцёльнымі рэчамі захоўваліся ў часовай шопе. Сярод іх адзначым вялікае сярэбранае надмагілле, знойдзенае падчас капання склепаў пад фундаменты новага касцёла. Будаўніцтва было закончана пры кс.Антонію Жалтоўскім каля 1740 г. — зроблены скляпенні, атынкаваны сцены (НГА Беларусі, 0.1781, 60^.27, адз. зах. 496, 515). У 1770—1783 гг. касцёл быў накрыты чарапіцай, у 1792г. — зноў гонтамі. Стаяў ён у невыгодным месцы, пад замкавай гарой за горадам, таму жыхары часцей хадзілі ў кляштарныя касцёлы ў цэнтры — дамініканскі, езуіцкі — і не апекаваліся фарай. Фасад касцёла выглядаў такім разбураным, што нагадваў "хутчэй страшную пячору, чым Боскую святыню" — меланхалічна адзначае візіта 1781 г. (праўда, неўзабаве касцёл рэстаўравалі). У гэтым жа дакуменце апісваецца хрысцільня, якая знаходзілася пры левым (ад уваходу) бочным алтары св. Антонія, у сцяне, за дзверцамі з выявай Яна Хрысціцеля; у ёй стаяла цынкавая скрыня са свянцонаю вадою для хрышчэння і цынкавая Уазсиіа для святога алею. Мелася драўляная хрысцільня, з накрыўкай накшталт кароны. Верагодна, у ёй і хрысцілі 12 лютага 1799 г. Адама Міцкевіча. У 1823 г. фара зноў была ў дрэнным стане: працякаў дах, пашкодзілася падлога, ападала тынкоўка (магчыма, гэтаму паспрыялі фран-цузы, якія ў 1812 г. ператварылі касцёл у склад для правіянту). У1857 касцёл стаў філіяй, а фак-тычна быў пакінуты без ужытку і догляду. (Згадаем, што за два гады перад тым у Канстанцінопалі памёр Адам Міцкевіч.) Касцёл паўстагоддзя стаяў у жудасным стане. У 1873 г. Ігнат Дамейка, наведаўшы Наваградак, напісаў: "Выйшаўшы з касцёла і кпяштара падамініканскага, дзе мне прыпомніліся дзіцячыя постаці Адама Міцкевіча і Яна Чачота ў маленні, якія там набіраліся цнотаў на дарогу жыцця, накіраваўся я да срары. Сэрца маё забалела, калі, узяўшы ключ у закрыстыяна, зайшоў я ў касцёл..." Яшчэ крыху і замкавы касцёл маглі разабраць на цэглу, як многія іншыя наваградскія храмы. Нарэшце ў 1906 г. улады далі дазвол на адбудову, але касцёл рэстаўравалі толькі ў 1921— 1923 гадах. На шчасце, усе ліхалецці перажыў у ім вядомы помнік Георгію Рудаміне-Дусяцкаму з таварышамі, што загінулі ў 1621 г. пад Хоцімам у бітве з туркамі. Помнік стаў вядомым яшчэ ў часы Міцкевіча пасля публікацыі ў "Віленскім альбоме" Вільчынскага. Дамініканскі кляштар фундаваны ў Наваградку 3 жніўня ІбЗбг. каню-шым Вялікага Княства Літоўскага Крыштофам Хадкевічам на купленых ім пляцах. Ён жа, стаўшы віленскім кашталянам, дадаў 10 тыс. Польскіх злотых і правізію ад той сумы назаўсёды забяспечыў. Пазней Бральніцкія і Астроўскія падаравалі манахам яшчэ два фальваркі, а ксяндзы дамінікане сваёй стараннасцю касцёл і кляштар вымуравалі. Як выглядаў дамініканскі касцёл у час, калі ў школе пры кляштары вучыўся Адам Міцкевіч, у агульных рысах малюе інвентар, складзены 23 снежня 1804г. (НГА Бел, ^-1781, воп. 27, адз. зах. 570). Цвінтар ад рынку быў агароджаны мурам з падвошай брамай з чатырох мураваных слупоў, крьпых дахоўкай і ўвенчаных драўлянымі вазонамі зялёнага колеру на версе брамы на жалезных штабах знаходзіўся сімвал дамініканцаў — выява сабакі з паходняй і жалезным крыжыкам (з даўняй пазалотай). 3 левага боку на цвінтары стаяла драўляная званіца са званамі "Св. Міхал, Св. Дамінік і Св. Тадэвуш", мураваная, вышынёй 15 аршынаў (пабудавана пазней, у 1829 г). Бязвежавы фасад касцёла (незадоўга перад тым адрамантаваны немалым коштам) зноў па-трабаваў рэстаўрацыі. У сцяну ўмуравалі чатыры мармуровыя эпітафіі пахаваных пад касцёлам (утл. Феліцыяна Чачота +1783), над фасадам вісеў малы ружанцовы званочак, дах быў накрыты гонтамі. Увайшоўшы ў бабінец пад хорамі, дзе стаяла лавачка для ўбогіх і каменная чаша са свянцонаю вадою, вучні і парафіяне праз новыя дзверы бела-блакітнага колеру траплялі ў касцёл. На мураваных хорах стаялі разьбяныя і памаляваныя арганы з 11 галасамі і трыма мяхамі, у якіх было пяць радоў алавяных трубаў. Тут жа знаходзіліся два "катлы" — барабаны сярэдняй велічыні, уякія білі падчас асаблівых урачыстасцяў. Падлога ў галоўнай наве храма была пакладзена з мармуровых плітаў, у бакавых — з цэгпы. Уздоўж бакавых сценаў стаялі дванаццаць спавядальняў (мяркуючы па іх колькасці, жыхары Наваградка прыходзілі скінуць цяжар грахоў часцей за ўсё да дамініканаў). У час Імшы наваградчане сядзелі на двух радах дубовых лавак, памаляваных, як і спавядальні, у белыя і зялёныя колеры. У канцы цэнтральнай навы ўзвышаўся да самага скляпення вялікі мураваны алтар з абразом апекуна Наваградка — Арханёла Міхала ў сярэбранай шаце, перад ім вісела вялікая сярэбраная "вечная" лямпа. Згадаем, што касцёл падчас закладкі быў асвечаны ў гонар св. Яцка. Назва храма змянілася ў другой палове ХУІІІ ст, калі будавалі новы касцёл пасля вялікага пажаруў 1751 г. Асаблівае ж ушанаванне Арханёла Міхала ў Наваградку пачалося значна раней, пасля вайны 1654—1660 гг. Існавала легенда, што Арханёл Міхал, з’явіўшыся ў сне начальніку маскоўскага войска Хаванскаму (па іншай версіі, Цыцыянаву), уратаваў горад ад знішчэння. Старадаўні, моцна пашкоджаны абраз у 1991—1992?. трапіў у рукі варшаўскіх рэстаўратараў і быў даследаваны Марыяй Каламайскай. Па надпісе і гербе, награвіраваным на металічным панцыры Арханёла, яна вызначыла час стварэння гэтай аздобы абраза (1662 г.) і імя фундатара. Ім аказаўся ваявода Смаленскі, староста Ашмянскі, скарбнік Вялікага Княства Літоўскага Адам Мацей Саковіч, увекавечаны Генрыкам Сянкевічам у вядомым рамане "Патоп" (у вельмі адмоўным святле) як верны слуга і прыяцель князя Багуслава Радзівіла. Варшаўская даследчыца выказала меркаванне, шго абраз першапачаткова быў заказаны Саковічам для заснаванага ім (разам з жонкай Марынай Тышкевіч, дачкой мінсхага ваяводы) у 1640 г. кляштара дамініканаў у маёнтку Зембіне (каля Ба-рысава). У Наваградак жа абраз прывезлі ў сярэдзіне наступнага стагоддзя для новазбудаванага пасля пажару касцёла. Яшчэ адзінаццаць каменных, са "штукатэрыяй", алтароў стаялі пры міжнававых філярах і сценах бакавых наваў. Адзін з іх, у канцы левай навы, быў прысвечаны Маці Божай; перад Яе абразом, намаляваным на палатне, у сярэбранай шаце, заўсёды гарэла другая "вечная" сярэбраная лямпа. Выдзялялася прыгажосцю формы, ляпніны і размалёўкі амбона, размешчаная на правым сярэднім філяры, і супрацьлеглы алтар св. Алены, візантыйскай імператрыцы. Адзінаццаць асобных абразоў розных святых знаходзіліся на сценах. Узакрыстыі захоўваліся каштоўныя сярэб-раныя літургічныя прадметы: манстранцыя, пушка, крыж з рэліквіямі дрэва ад Святога Крыжа і ўсіх апосталаў, дзевяць келіхаў, восем патэнаў, крыж з сярэбраных пласцінаў, месцамі пазалочаных. (На пачатку ХХ ст. крыж-пацыфікал і дзве пушкі з Наваградка былі адпраўленыя ў толькі што збудаваны Омскі касцёл.) Да касцёла прымыкаў мураваны кляштар. Тут, у келлі прыора, інвентар адзначае абраз на меднай блясе (з аднаго боку яго намаляваны Езус, з другога — фундатар), невялікія абразы св. Юзафа, св. Тамаша, Маці Божай, а таксама партрэт фундатара. Напэўна, гэты авальны партрзт на палатне захаваўся да нашага часу (ён апублікаваны ў вядомым альбоме "Жывапіс Беларусі ХІІ-ХУІІІ стагоддзяў", Мн., 1980, с. 138; нядаўна выдатна адрэстаўраваны ў Варшаўскім рэстаўрацыйным цэнтры). Крыштоф Хадкевіч паказаны пакаленна, павернуты ў тры чвэрці, у характэрным адзенні ХУІІст., з шабляй у ножнах. На полі намаляваны яго герб і звітак з надпісам на лаціне: "Высакародны Пан Крыш-тоф Хадкееіч перш кашталян затым ваявода Віленскі староста Мазырскі і Крэўскі заснаваў Наваградскі канвент Орпэна прапаведнікаў Рускай правінцын Святога Гіацынта году 1637. Цікава. што прыюр трымаў у сваёй келлі апрача фарфоравых талерак і абрусаў, млынок для кавы. Неабходна адзначыць роспісы рэфектарыя: у канцы пакоя абапал разьбянага ’Укрыжавання" былі намаляваны фігуры Марыі і апостала Яна, на бакавых сценах — выявы св. Дамініка, св. Францішка і партрэт фундатара. Наступныя пяць пакояў прызначаліся пад школьныя класы. за якімі знаходзіўся фізічны кабінет з розным абсталяваннем у шафах (фігуры для тлумачэння геаметрыі. хімічныя квасы, розныя фізічныя машыны, у тым ліку тры мікраскопь. мінералы, рэторты для разгонкі атмасферных газаў, матэматычныя інструменты); тут жа захоўвалася калекцыя чучалаў звяроў, у тя. барсука, вавёркі, тхара, "монстр"— цялё з дзвюма галовамі, чатырма пярэднімі нагамі, дзвюма заднімі і двума хвастамі (як бачым, такія мутацыі здараліся задоўта да Чарнобыля), 25 птушак. 176 насякомых. Мелася калекцыя з 1000 камянёў (мінералаў), 89 узораў дрэва, 69 хімгчныхрэчываў. У нумізматычным эборы налічвалася 7 рымскіх манет, 18 расійскіх, 66 польскіх і літоўскіх, 27 прускіх, 6 швецкіх, 7 французскіх, З дацкія. Бібліятэка пасля скасавання ордэна езуітаў павялічылася за кошт кніг з іх рэзідэнцыі; у ёй налічвалася каля 2000 тамоў, сярод якіх у раздзеле "Рыторыка і паэтыка"— 197, у раздзеле "Гісторыя" — 96, астатняе — рэлігійная, філасофская, юрыдычная літаратура. Не будзем гадаць, што з гэтага дапаможнага матэрыялу чытаў ці аглядаў навучэнец Адам Міцкевіч. У школе вывучалі польскую, лацін-скую, французскую, нямецкую і расійскую мовы, арыфметыку, гісторыю натуральную, матэматыку, права, маральныя навукі. Распарадакдня быў строгі: па званку а б-й гадзіне ўставалі, у 7 ішлі на Імшу, падчас якой вучні спявалі ў хоры, з 8 да 10 зай-маліся, з 10 да 14 гадзін адпачывалі, палуднавалі і рыхтаваліся да пасляабедзеных лекцый, з 14 да 16 гадзін. У аўторак і чацвер лекцый не было; шкаляры вучыліся пісаць і маляваць. Мемуарысты пакінулі не надта многа сведчанняў пра школьныя гады будучага паэта. Водгукі настаўнікаў пра поспехі вучня Адама Міцкевіча ў свой час сабраў Вінцэсь Каратынскі. 3 іх відаць, штохлопчык з першага ж класа вучыўся старанна і паспяхова, найлепшыя поспехі меў у гісторыі і мовах, пасрэдныя ацэнкі былі толькі па чыстапісанні. Часам Адама падводзіла здароўе, і два класы ён праходзіў па два гады. Што да паводзінаў, то яны заўсёды былі добрымі. 3 чацвёртага класа імёны Адама Міцкевіча і Яна Чачота заўсёды фігуравалі ў спісах выдатнікаў (Вінцэсь Каратынскі. Творы. Мн., 1981,0.90-92). Прафесары-дамініканцы забяспечвалі літургічныя патрэбы жаночага кляштара (таго ж закону), які стаяў праз вуліцу і дзе на хорах вельмі прыгожа спявалі законніцы. Згадаем, што сярод манахіняў былі дачка расійскага адмірала Каз- ляінава, сястра рыжскага губернатара, дочкі магілёўскага губернскага маршалка Корсака. У час Імшы ксяндзам-прафесарам па чарзе прыслужвалі школьнікі, у ліку якіх, напэўна ж, трапляў у касцёл дамініканак і Адам Міцкевіч. Тагачасны выгляд храма апісаны ў інвентары 1804. (НГАБел.ф. 1781, воп. 27, адз. зах. 570). Як і іншыя касцёлы гэтага закону, ён быў багата аздоблены ляпнінай і скульптурамі ў стылі барока. Архітэктурны воблік галоўнага алтара фармавалі чатыры калоны, паміж якімі стаялі вялікія гіпсавыя фігуры св. Антонія, св. Кацярыны, св. Тарэзы, св. Клатыльды, у цэнтры знаходзіўся абраз Маці Бо-жай (у шаце). Сярод драўлянай разьбы выдзялялася пазалочаная амбо-на з чатырма скульптурамі евангелістаў, увенчаная разьбяным балдахінам; на версе яго стаяла пазалочаная фігура святога (ці святой) з кветкай у руцэ. Кляштар дамініканак скасавалі ў 1864 г, касцёл разабралі на цэглуў пачатку нашага стагоддзя. Такі жлёс спасціг і будынак, дзе размяшчаліся дамініканскія школы. Касцёл Міхала Арханёла з 1858 г. стаў парафіяльным. Да стагоддзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча ў ім употайкі, ноччу (бо царскія ўлады не дазволілі б), была ўстаноўлена памятная мармуровая табліца з бронзавым бюс-там паэта. Тады ж у львоўска-кракаўскім друку прамільгнула палеміка пра абраз, якому малілася маці Міцкевіча Барбара (з Маеўскіх) аб выратаванні малога Адама, калі ён выпаў праз вакно бацькоўскага дома на брук. Справа ў тым, што ў канцы ХУІІІ — пачатку ХІХ стст. у Наваградку шанаваліся як цудатворныя два абразы Маці Божай. Адзін з іх знаходзіўся ў езуіцкім касцёле. Паводле падання,абраз прывезены ў Вільню з Вязьмы ў час паходаў на Маскву (1615 г.) польскім жаўнерам, які падараваўяго кавалю Пятру Багуцкаму. Аддзяцей Багуцкага абраз набыў Мікалай Каламыйскі і падараваў каноніку Віленскай катэдры Крыштофу Прэцлаўскаму, у доме якога ў 1652—1662 гг. ён праславіўся цудамі. 17 снежня 1662 г. абраз урачыста перанеслі ў касцёл езуітаў у Наваградку, дзе ён таксама адзначыўся цудамі. Канонік запісаў езуітам капітал 5000 злотых на тое, каб штодзённа вечарам і раніцай два трубачы гралі ў касцёле спецыяльную мелодыю ў гонар абраза. У 1673 г. камісія на чале з віленскім біскупам-суфраганам Мікалаем Слупскім прызнала абраз цудатворным. Тады ж у Віленскай езуіцкай друкарні выйшла кніга на польскай мове з апісаннем гісторыі і цудаў абраза "Новая абарона змучанай айчыне, ад Бога з неба даная ў абразе новацудоўным Багародзіцы Панны Марыі пры касцёле Наваградскім Таварыства Езуса ў Наваградку, і ў ваколіцы цэлага ваяводства Наваградскага, адчутая рознымі асобамі ў розных патрэбах". Для гэтай кнігі віленскі гравёр Вілонц выканаў гра-вюру з абраза. У 1684 г. выйшла аналагічнае выданне на лацінскай мове, а таксама паказальнік месцаў пілігрым-ства да 12 цудатворных абразоў Маці Божай (па ліку месяцаў) віленскага езуіцкага прафесара Яна Дрзўса. Сярод абразоў аўтар змясціў і наваградскі, прывязаўшы яго да месяца жніўня. У кнізе была змешчана гравюра з абраза (напэўна, работы Лявонція Тарасевіча). У верхніх вуглах — выявы гербаў земскага пісара Наваградскага ваяводства Багуслава Унехоўскага і кагосьці з наваградскіх Дунінаў. Абраз быў уключаны Ген-рыкам Шэрарам у кампендзіум цудатворных абразоў Панны Марыі ў Еўропе (1710).Абраз знаходзіўся ў касцёледа самага скасавання ордэна езуітаў У інвентары 1773 г. чытаем: "...у вялікім алтары абраз Найсвяцейшай Марыі Панны, цудамі слынны ... сукенка, якая цалкам абраз закрывае, уверсе пазалочаная, карона над абразом пазалочаная сярэбраная рознымі камянямі абсаджана, кветак на сукенцы срэбраных пазалочаныхда той бляхі прыбітых 43, гвязд каля галавы 6 ... рама ў абраза Найсвяцейшай Панны срэбраная" (здаецца, шата абраза і кароны прысутнічаюць ўжо на гравюрах Вілонца і Тарасевіча). Пры абразе віселі 59 сярэбраных вотаў і вялікая вечная лямпа. Невядомы лёс абраза пасля скасавання ордэна езуітаў. Іх касцёл праіснаваў некаторы час пасля гэтага, але ці быў адчынены? У 1802 г. з яго знялі званы і перавезлі ў віленскі касцёл св. Казіміра, а ў 1815 г. касцёл, як быццам, перабудавалі пад ратушу. Найбольш каштоўныя рэчы з яго маглі быць перанесены ў іншыя касцёлы — фарны, дамініканскі ці францішканаў. Што ж адбылося з цудатворным абразом Маці Божай? Адказу мы не знаходзім ні ў аднаго аўтара ХІХ ст. Цяпер у фарным (замкавым) касцёле знаходзіцца абраз на па-латне, іконаграфічна падобны да гравюрных выяваў цудатворнага езуіцкага абраза. У працэсе яго рэстаўрацыі ў 1992 г. у Варшаўскім цэнтры даспедчыкі прышлі да высновы, што гэта копія, намаляваная ў першай палове ХУІІІ ст. Яна замяніла ў касцёле езуітаў першапачатковы абраз, які загінуў у пажары 1751 г. Аднак параўнанне з інвентарным апісаннем цудатворнага абраза (1773 г.) прымушае асцярожна паставіцца да такой высновы — на абразе з фарнага касцёла "сукенка" іншая (яна не закрывае ўвесь абраз), кветкі не накладныя, а ў кароне няма камянёў. Як сведчылі царкоўныя гісторыкі ХІХ ст., з даўніх часоў у Наваградскім замку існавала Успенская царква, у якой быў цудатворны абраз Маці Божай. У літаратуры ён упершыню згадваўся уніяцкім біскупам Якубам Сушаю ў кнізе, прысвечанай Холмскаму абразу Багародзіцы, затым — на старонках археаграфічных дакументаў ХУІІІ ст. У інвентары Наваградскай манастырскай царквы за 1729 год, з папераў біскупа пінскага Ежы Булгака, чытаем: "На абразе Найсвяцейшай Панны Цудоўным сукенка срэбная ў кветкі і ліштвы паза-лочаныя, карон дзве, адна на Пану Езусу пазалочаная, на якой каралаў адзін, каменяў два, а трэці — крышталь. Другая на Найсвяцейшай Маці таксама пазалочаная на якой каменяў сем, каралаў дзевяць, галачак пазлацістых шэсць. На сярэ-дзіне крышталь і па версе над крыжыкам таксама крышталь у аправе". Далей даецца вялікі спіс прывесак-вотаў і ў тым ліку — "табліца вялікая пазлацістая з абразом Успенія Престыя Бцы, а таксама вялікія табліцы з Благовещением і Рождеством" (святы названы ў кірылічнай традыцыі). Абраз знаходзіўся ў алтары Дзевы Марыі ў спалучэнні з алтаром Спаса (тут, магчыма, ма-юцца на ўвазе абразы ніжняга раду іканастаса). Трэба адзначыць, што адначасова ўпамінаецца ў замку абраз Дзевы Марыі ў шаце з бронзавай бляхі (Нацыянальная бібліятэка ў Варшаве, аддзел рукапісаў, ВОТ. 930). Візіта уніяцкіх цэркваў 1754г.паведамляе:"...капліцаў замку з цудатворным абразом Божай Маці. Здаўна парафіяльная, але адабралі базыльяне. І серабро забралі з усіх трох цэркваў і кнігі і іншае" (Нац. гіст. архіў Беларусі, ^.1502, воп.І, № 13). Ствараецца ўражанне, што Замкавы абраз знаходзіўся то ў Замкавай, то ў Барысаглебскай царкве. Вядома, штоў 1757 г. наваградскі ваявода кн. Аляксандр Ябланоўскі даў ліст аб недатыкальнасці царквы, якую ён будаваў у замку Яе стройны сілуэт (ці то недабудаванай, ці то пашкоджанай) відзён на малюнку Эдварда ўспамнау. ’Сорак год назад пасярод замкавага двара стаялі маляўнічыя муры на паўзруйнаванай царквы грэка-уніяцкай пад назвай Успення Маці Божай, збудаванай падобна ў канцы 18 стагоддзя, як даводзіць рэнесансавы стыль. У ёй знаходзіўся абраз Маці Божай, які ўпамінаецца ў першай кнізе "Пана Тадэвуша", які пазней перанесены ў царкву базыльянскую, цяпер парафіяльную... Помню добра, што яе аздабляла кшталтная вежа і смелы абрысдугаў скляпення У інвентары манастыроў Літоўскай правінцыі базыльянаў (1821 г.) у Барысаглебскай царкве згадваецца абраз Маці Божай у сярэбранай шаце і кароне, але пра яго цудатворнасць не гаворыцца. Дзесьці ў гэты ж час невядомы мясцовы паэт склаў песню пра Замкавы абраз, у якой, гаворачы аб многіх яго ласках і цудах, скардзіўся, што дом (Замкавая царква), у якім гэта ўсё адбывалася, апусцеў. "Описание церквей и приходов Минской епархии" (18791-., с. 181) называе "Замкавым" абраз, які знаходзіўся ў другой палове ХІХст. у Барысаглебскай царкве, і падае яго тэхнічныя характарыстыкі: намаля-ваны на палатне, нацягнутым на дошку, вышыня 1 аршын 14 вяршкоў (134 см),у сярэбранай пазалочанай рызе. На тыльным баку абраза меўся надпіс: "Року 1654 месяца Іануарія 25 дня. За старанем Ч.О.Павла Крысковича Прототопа Новогрудского, пресвитера церкви Пречистыя Бо-городицы и коштом Іоанна Романовича сей образъ поставлен есть". Незразумела, ці той гэта абраз, які згадваецца ў паперах біскупа Ежы Бул-кага? У даваенным даведніку Юзафа Змігродскага пра Наваградчыну паведам-ляецца, што цудатворны абраз з Барысаглебскай царквы ў 1915 г. перад прыходам немцаў быў вывезены на Украіну і аддадзены ў царкву ў вёсцы Дабрадзееўка Чарнігаўскай губерні Далей сляды яго губляюцца... Да якога ж з абразоў звярталася маці Адамі Міцкевіча? Е.Навакоўскі - аўтар найбольш поўнага даведніка цудатворных абразоў Маці Божай у Польшчы — даводзіў, праўда, не зусім пераканаўча, што яна малілася менавіта перад абразом у касцёле езуітаў, а не ў якім іншым. Навакоўскі палемізаваў з Аляксандрам Марыянскім, які лічыў што малога Адама выратаваў абраз з замкавай Успенскай царквы. "Абраз, які пакінуў успаміны ў душы Міцкевіча не знаходзіўся ні ў фары Вітаўта, ні ў дамініканаў, ні ў іншым лацінскім касцёле, але ў замкавым горадзе, дзе стаяла найдаўнейшая царква", — сцвярджаў кс. Марыянскі. Аўтар шматтомнай працы па гісторыі езуітаўу Польшчы Ст.Заленскі таксама падкрэсліваў, што маці Адама Міцкевіча вымаліла жыццё для свайго дзіцяці менавіта перад абразом з замкавай капліцы, а не езуіцкім. Усе даследванні так цііначай абапіраліся на сведчанне самога Адама Міцкеема, зробленае ў пачатку "Пана Тадэвуша’, дзе паэт звяртаецца да Маці Божай, увасоб-ленай у яе цудатворных абразах: Паненка, што Ясну бароніш Гару Чанстаховы І свеціш у Вострай Браме, што горадзамковы Бароніш Навагрудзкі з верным ягоным жа людам! Вось так, як мяне да здароўя вярнула ты цудам (Тады, як ад плакаўшай маці табе пад апеку Я ахвяраваны, падняў амярцвелы павеку І зараз жа мог да святыняў Тваіх, да парогу Йсці пешкі, за вернута жыццё падзякаваць Богу) Пераклад Б.Тарашквеіча Калі разумець тэкст Адама Міцкевіча літаральна, давядзецца згадзіцца, што паэт гаворыць пра Замкавы абраз Маці Божай, таму што "grod zamkowy" абазначае "дзядзінец, гарадзішча, крэпасць", а не горад у шырокім сэнсе. Урэшце не так важна, да якога канкрэтна абраза Маці Божай хадзіла Барбара Міц-кевіч, галоўнае, што сын быў уратаваны і стаў вялікім паэтам. І калі Адам пакідаў бацькоўскі дом, накіроўваючыся ў Віленскі універсітэт, маці дала яму некалькі дукатаў і наказала, каб ён, прыйшоўшы ў Вільню, перш за ўсё пакланіўся цудатворнаму абразу ў Вострай Браме.

Опубликовано на Порталусе 03 сентября 2005 года

Новинки на Порталусе:

Сегодня в трендах top-5


Ваше мнение?



Искали что-то другое? Поиск по Порталусу:


О Порталусе Рейтинг Каталог Авторам Реклама