Л. Казлоў - З дазволу караля і вялікага князя
Публикация №1165272900 05 декабря 2006 / Научная библиотека Порталус ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ
Быў час, пра які мелі магчымасць апавядаць толькі летапісцы. Бо з адукацыяй тады справы былі горш, чым зараз. Нават уладарныя асобы не ўсе ўмелі чытаць і пісаць, маглі толькі лічыць. Таму і ганаровае гэта званне - летапіссц. Хаця адразу ўзнікае пытанне: а што лепш, быць героем нейкіх падзей ці тым, хто пра гэта піша? Імёны большасці герояў нам вядомыя, а вось хто іх данёс да нас? Ох, сціплыя, занадта сціплыя былі тыя творцы летапісаў! Не раўня сучасным аўтарам. Але калі хто і захаваў скромнасць аж да ўзроўню поўнай невядомасці, дык гэта выдумшчыкі анекдотаў. А дарэчы, ці можна нешта такое знайсці, як кажуць, паміж радкоў у тых нятленных і сур'ёзных опусах? Паверце: можна!..
Мікола Ермаловіч - Па слядах аднаго міфа
Публикация №1165099860 03 декабря 2006 / Научная библиотека Порталус ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ
У гістарычнай навуцы ўмацавалася думка, што ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага ў сярэдзіне ХІІІ ст. бярэ пачатак ад заваёвы літоўскім князем Міндоўгам шэрагу беларускіх земляў, і ў першую чаргу так званай Чорнай Русі з гарадамі Новагародкам, Ваўкавыскам, Слонімам, Горадняй ды інш.
СТАРАЖЫТНАЯ ЛІТВА І СУЧАСНАЯ ЛЕТУВА
Публикация №1165013280 02 декабря 2006 / Научная библиотека Порталус ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ
Нічога ў нас, беларусаў, не атрымаецца, пакуль не пачнём называць рэчы сваімі імёнамі. Ну, сапраўды, калі Вы, напрыклад, называеце гэта сталом, а я гэта самае называю дзвярыма... Тады, маючы на ўвазе адно, мы будзем казаць пра рознае. У выніку атрымаем або недарэчную камедыю, або недарэчную трагедыю. Прынамсі, анічога разам, супольна мы з вамі зрабіць не здолеем, аніякае карысці ад нашых перабудоваў не будзе.
В.Грыцкевіч - Гісторыя і міфы [кнiга]
Публикация №1164980400 01 декабря 2006 / Научная библиотека Порталус ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ
Гэтая кніга - лагічная частка адзінай даследніцкай працы. Яе першая частка («Здані адыходзяць паволі») падрыхтавана да выдання, трэцяя («Засмечаная гуманістыка») таксама чакае друкарскага варштату. Кніга, якую паважаны чытач бярэ ў рукі («Гісторыя і міфы»), гэта сярэдні злучальны звяз.
На пачатку гэтай кнігі ў раздзеле «Перасцярога» аўтар паставіў задачу глыбіннага асэнсавання прычынаў скажэнняў гісторыі Беларусі. Астатнія часткі («Гісторыя ў зменлівым свеце» і «Міфы і гісторыя») развіваюць пэўныя асветленыя ў папярэдняй кнізе канкрэтныя гістарычныя тэмы на тэарэтычна-метадычным роўні.
А. Грыцкевіч - АРШАНСКАЯ БІТВА 1514 ГОДА І ЯЕ ЎДЗЕЛЬНІКІ
Публикация №1164926820 01 декабря 2006 / Научная библиотека Порталус ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ
Адной з вялікіх бітваў ХУІ стагоддзя з'яўляецца бітва пад Оршай, якая адбылася 8 верасня 1514 г. паміж войскам Беларуска-Літоўскай дзяржавы, якім камандаваў князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі, і маскоўскім войскам, што налічвала амаль утрая больш воінаў, чым у войску Канстанціна Астрожскага. Перамогу атрымала войска нашай дзяржавы.
Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман (мастацкі нарыс)
Публикация №1164893940 30 ноября 2006 / Научная библиотека Порталус ЭКОЛОГИЯ СТРАНЫ
Нарыс «Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман» прысьвечаны паходжаньню і лёсу геаграфічных назоваў у Беларусі, паводля навуковых дадзеных і народных паданьняў. У нарысе прыгадваецца больш за 500 нашых назоваў - гарады, мястэчкі, паасобныя гістарычныя вёскі, гарадзішчы, крушні замкаў, узвышшы, вазёры, рэкі, рэчкі, балоты, пушчы і г.д. У сувязі з колькасьцю назоваў сталася патрэбнай іх клясыфікацыя, як напрыклад - назовы гістарычнага паходжаньня (Тураў, Заслаўе, Рагнедзіна, Барысаў і г.д.), ад рэкаў і вазёраў (Полацак, Віцебск, Пінск, Беласток і г.д.), рэлігійнага паходжаньня (Пярунаў Мост, Ігумен, Духаўшчына, Мар'іна Горка і г.д.), ад людзкіх прозьвішчаў (Азарычы, Баранавічы, Сьвір і г.д.), ад флёры і фаўны (Берасьце, Ельня, Бабруйск і г.д.), тапаграфічныя (Гомель, Рагачоў, Масты і г.д.), ад выкапняў і заняткаў насельніцтва (Ляды, Буды, Менск і г.д.), рознага паходжаньня (Нясьвіж, Чавусы, Слонім і г.д.).
Зьмітрок Бядуля- "Жыды на Беларусі - бытавыя штрыхі"
Публикация №1164807483 29 ноября 2006 / Научная библиотека Порталус ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ
Ня маючы пад рукамі ніякага належачага да гэтага тэмату матэрыялу, я ні ўдаваўся ў грунтоўную і дэтальную апрацоўку свайго артыкулу, каторы быў напісаны для штодзённай газэты «Беларускі Шлях» па просьбе рэдакцыі.
І вось, дзеля таго што да гэтага часу яшчэ аб жыдох на Беларусі не было напісана ніводнага радку ў беларускім друку, я чую патрэбным даць вышэйпамянёны газэтны артыкул асобнай брашуркай. А калі гэтая брашурка пакіруе на думку каго-кольвечы напісаць аб гэтым сталую працу з дэтальнымі гістарычнымі, эканамічнымі, этнаграфічнымі і статыстычнымі дадзенымі, то мэта мая будзе дасягнута.
Публикация №1162248960 31 октября 2006 / Научная библиотека Порталус ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ
Калі паглядзець на гісторыю Беларусі, між іншых пэрыядаў выразна выдзяляецца час, які многія называюць Залатым Векам нашае краіны. Гэта XVI стагодзьдзе, эпоха Адраджэньня, час найбольшага культурнага, інтэлектуальнага, эканамічнага росквіту Беларусі, час вялікіх людзей, дзяржаўных і культурных дзеячоў сусьветнага маштабу. На XVI стагодзьдзе прыпадае большасьць найважнейшых падзеяў у гісторыі Беларусі, якія сфармавалі беларусаў як нацыю. Вядомы гісторык У.Пічэта так ахарактарызаваў гэтую эпоху: «Адраджэньне ... ёсьць культурнае зьявішча першараднае важнасьці ў духоўным жыцьці беларускага народу».
Публикация №1162248540 31 октября 2006 / Научная библиотека Порталус ИЗВЕСТНЫЕ ЛЮДИ
На думку аб падарожжы ў Маскоўшчыну Скарыну маглі наводзіць найперш чыста практычныя меркаваньні - спроба знайсьці шырэйшыя рынкі збыту для выдадзеных праваслаўных рэлігійных кнігаў, рынкі, якія паза межамі Вялікага Княства Літоўскага існавалі якраз на ўсходзе. Хоць матывы перакладаў кнігаў Бібліі на беларускую мову й іх друку для «люду паспалітага» у Скарыны былі бясспрэчна патрыятычна-ідэйныя і хоць кнігі былі прызначаныя ў першую чаргу для ягонае-ж бацькаўшчыны Беларусі, тым ня менш яго, як выдаўца, не магло ня цікавіць пытаньне магчымасьці далейшага іх пашырэньня, хоць-бы для тога, каб за выручаныя грошы праводзіць далей шырака задуманае выдавецтва, а найперш - давесьці да завяршэньня справу выданьня ўсіх кнігаў перакладзенае ім Бібліі.
Анатоль БЕНЗЯРУК: КАСЦЮШКІ-СЯХНОВІЦКІЯ ("ГІСТОРЫЯ СТАРАДАЎНЯГА РОДУ")
Публикация №1162247700 31 октября 2006 / Научная библиотека Порталус ИЗВЕСТНЫЕ ЛЮДИ
Старадаўні беларускі шляхецкі род Касцюшкаў (інакш – Касцюшкаў-Сяхновіцкіх) здавён выклікаў цікавасць у даследчыкаў. Асабліва ўзрасла цікавасць да гісторыі гэтай сям’і пасля імклівага ўварвання на арэну сусветных падзей неардынарнай нават для мяжы ХVIII – ХІХ стагоддзяў асобы генерала Тадэвуша Касцюшкі – нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і Злучаных Штатаў Амерыкі.
Добавить публикацию • Разместить рекламу • О Порталусе • Рейтинг • Каталог • Авторам • Поиск
Главный редактор: Смогоржевский B.B.
Порталус в VK