PORTALUS.RU → БЕЛАРУСЬ → Аб супрацоўніцтве Беларусі з краінамі Лацінскай Амерыкі → Версия для печати
Аб супрацоўніцтве Беларусі з краінамі Лацінскай Амерыкі [Электронный ресурс]: электрон. данные. - Москва: Научная цифровая библиотека PORTALUS.RU, 24 сентября 2004. - Режим доступа: https://portalus.ru/modules/belarus/rus_readme.php?subaction=showfull&id=1096042106&archive=&start_from=&ucat=& (свободный доступ). – Дата доступа: 19.11.2026.
публикация №1096042106, версия для печати
Аб супрацоўніцтве Беларусі з краінамі Лацінскай Амерыкі
Дата публикации: 24 сентября 2004 |
|
ИСТОЧНИК: LIBRARY.BY У 2002 годзе спаўняецца десяць гадоў усталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і вядучымі краінамі Лацінскай Амерыкі. На сённяшні дзень Беларусь падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з 27 з 33 краін рэгіёна. Развіццё дачыненняў Беларусі з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна па розных кірунках заклікана ўзбагаціць шматвектарнасць і збалансаванасць беларускай знешняй палітыкі. Найважнейшым фактарам аб'ектыўнага характару, што збліжае пазіцыі Беларусі і краін Лацінскай Амерыкі, з'яўляецца абарона прынцыпу шматполюснасці міру як гарантыі стабільнасці ў міжнародных стасунках. Беларусь і лацінаамерыканскія краіны маюць сходныя пазіцыі па пытанні месца і ролі ААН у сучасным свеце, прынцыпаў рэфармавання яе Савета Бяспекі. Практычная лінія беларускай знешняй палітыкі ў Лацінскай Амерыцы скіравана ў цяперашні час на тое, каб з улікам гэтых спрыяльных перадумоў максімальна садзейнічаць пашырэнню сферы ўзаемадзеяння, інтэнсіфікацыі ўзаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва, развіццю рознабаковых сувязей у галіне культуры, навукі, адукацыі, у гуманітарнай сферы. Развіццё палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічных адносін Беларусі з краінамі Лацінскай Амерыкі знаходзіцца ў пачатку свайго шляху. У іх аснове ляжыць прагматычны, канструктыўны пачатак. Адсутнасць спрэчных праблем, узаемадапаўняльнасць эканомік, узаемныя сімпатыі народаў з'яўляюцца фактарамі, што могуць аказаць станоўчы ўплыў на развіццё двухбаковых узаемадачыненняў. Лацінская Амерыка, якая з'яўляецца адным з рэгіёнаў, што мае найбольш дынамічныя тэмпы развіцця, займае ўсё больш значнае месца ў сістэме знешнеэканамічнай дзейнасці Беларусі. За 2001 год доля лацінаамерыканскіх краін у агульным аб'ёме беларускага знешняга гандлю склала 6,18 %. Назіраюцца тэндэнцыі да росту двухбаковага гандлю практычна з усімі краінамі рэгіёна. Нягледзячы на негатыўныя з'явы, што назіраюцца ў эканоміцы краін рэгіёна пад уплывам сусветнага фінансавага крызісу, гэты неабсяжны рынак уяўляе сабой вялікія рэзервы як для прасоўвання беларускай высокатэхналагічнай прадукцыі, так і для ўзаемадапаўняльнага супрацоўніцтва. Беларусь зацікаўлена ва ўсталяванні доўгатэрміновых і стабільных адносін з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна ў розных сферах. Для іх забеспячэння асноўная дзейнасць ў бліжэйшы час будзе скіравана на: - развіццё палітычнага дыялогу з засяроджваннем увагі на арганізацыі кантактаў на найвышэйшым і высокім узроўнях; - фарміраванне двухбаковай дагаворна-прававой базы; - прасоўванне інтарэсаў беларускіх прадпрыемстваў у рэгіёне з мэтай павелічэння аб'ёмаў экспарту, у тым ліку праз стварэнне сумесных вытворчасцей. Опубликовано 24 сентября 2004 года Изображение к публикации:Полная версия публикации №1096042106 → © Portalus.ru Главная → БЕЛАРУСЬ → Аб супрацоўніцтве Беларусі з краінамі Лацінскай Амерыкі При перепечатке индексируемая активная ссылка на PORTALUS.RU обязательна!
|
|