PORTALUS.RU → БЕЛАРУСЬ → Праграмная заява Беларускага Народнага Фронту "Адраджэнне" → Версия для печати
Праграмная заява Беларускага Народнага Фронту "Адраджэнне" [Электронный ресурс]: электрон. данные. - Москва: Научная цифровая библиотека PORTALUS.RU, 24 сентября 2004. - Режим доступа: https://portalus.ru/modules/belarus/rus_readme.php?subaction=showfull&id=1096043358&archive=&start_from=&ucat=& (свободный доступ). – Дата доступа: 18.11.2026.
публикация №1096043358, версия для печати
Праграмная заява Беларускага Народнага Фронту "Адраджэнне"
Дата публикации: 24 сентября 2004 |
|
ИСТОЧНИК: ИНФОРМАЦИОННО-АНАЛИТИЧЕСКИЙ БЮЛЛЕТЕНЬ ФОНДА СООРОСА "ОТКРЫТОЕ ОБЩЕСТВО" ПРАГРАМНАЯ ЗАЯВА Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" Свабода-Незалежнасьць-Адраджэньне Адраджэньне культуры й нацыянальнае сьвядомасьцi БНФ "Адраджэньне" зыходзiць з таго, што прагрэс чалавецтва магчымы толькi ў шматстайнасьцi народаў; што пэрспэктыва Беларусi залежыць ад кансалiдацыi Беларускага народу на падставе дэмакратычных i нацыянальна-культурных каштоўнасьцяў. Нацыянальнае адзiнства - гарантыя выжываньня Беларусi ў надзвычайных эканамiчных, палiтычных, этнамоўных, экалягiчных варунках. Улiчваючы, што Беларусь ёсьць спрадвечнай i адзiнай Бацькаўшчынаю беларускага народу й толькi тут ён можа захаваць самабытнасць, БНФ выступае: за дзяржаўную палiтыку разьвiцьця й аховы беларускае культуры й мовы пры дапамозе адпаведных законаў ды эфектыўны кантроль за iх выкананьнем, за прыярытэт беларускае мовы ў дзяржаўным i грамадзкiм жыцьцi; за адраджэньне й умацаваньне беларускае нацыянальнае сьвядомасьцi, гiстарычнае памяцi; супраць спробаў асiмiляцыi беларускага этнасу: палiтыкi "дзьвюхмоўя", скiраванай на недапушчэньне беларускае мовы ў ключавыя сфэры дзяржаўнага й грамадзкага жыцьця, палiтыкi зьмяншэньня адноснае колькасьцi карэннага этнасу на Беларусi; за дзяржаўную й грамадзкую падтрымку iмкненьня захаваць нацыянальную тоеснасьць беларусаў за межамi Беларускае Рэспублiкi, асаблiва насельнiкаў этнiчна беларускiх земляў; за права кожнае этнiчнае супольнасьцi Беларусi на культурна-нацыянальную аўтаномiю, на дзяржаўную дапамогу ў культурна-асьветнай дзейнасьцi. БНФ "Адраджэньне" сьцьвярджае, што Беларусь можа вярнуцца ў эўрапейскую й сусьветную супольнасьць народаў толькi праз адраджэньне шматвяковых культурных i навуковых традыцыяў. БНФ выступае за свабоду творчасьцi, культурнае й навуковае дзейнасьцi на падставе агульначалавечых i нацыянальных маральных ды эстэтычных каштоўнасьцяў, за дзяржаўную падтрымку разьвiцьцю асьветы, навукi, культуры. БНФ дамагаецца дэпалiтызацыi й дэмiлiтарызацыi адукацыйнае сiстэмы, лiчычь мэтазгоднай шматстайнасьць формаў арганiзацыi адукацыi (прыватныя навучальныя ўстановы), выступае за дзяржаўны кантроль за ўзроўнем базавае адукацыi й захаваньнем нацыянальных прыярытэтаў у адукацыйных установах. БНФ "Адраджэньне" лiчыць жыцьцёва важным дзеля будучынi беларускага народу прыняцьце канцэпцыi нацыянальнае адукацыi. БНФ патрабуе дэмакратызацыi навуковага жыцьця Рэспублiкi, яго вызваленьня з-пад апекi ваеннага ведамства; эканамiчнага прадухiленьня эмiграцыi iнтэлекту з Рэспублiкi. БНФ "Адраджэньне" лiчыць iнтэлектуальны патэнцыял Беларусi найважнейшай падставаю яе дабрабыту. Адраджэньню грамадзянскае супольнасьцi, маральнасьцi, сям'i як падставовай каштоўнасьцi будзе спрыяць адраджэньне веры - iстотнага чыньнiку паўнавартаснага духоўнага жыцьця чалавека. БНФ выступае за свабоду веравызнаньня й рэлiгiйнае дзейнасьцi ў Рэспублiцы, эа роўнасьць канфэсiяў, за аддзяленьне атэiстычнае прапаганды ад дзяржавы. БНФ рашуча пярэчыць спробам выкарыстоўваць вызнаньнi дзеля расколу й разбурэньня беларускага этнасу. БНФ "Адраджэньне" - за грамадзка-нацыянальнае адзiнства вернiкаў i атэiстаў Беларусi, за перавод набажэнства ў рэлiгiйных супольнасьцях, якiя гуртуюць пераважна беларусаў, на беларускую мову. Незалежнасьць Беларусi, праўная беларуская дзяржава, беларускае нацыянальна-культурнае адраджэньне - прыступкi да адраджэньня найвялiкшае каштоўнасьцi - ЧАЛАВЕКА, асобы, яе духоўнасьцi, годнасьцi й таленту. Галоўнае багацьце нашае Бацькаўшчыны - яе народ. Жыве народ - ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ. Печатается по книге: "Палiтычныя партыi i грамадска-палiтычныя рухi Беларусi. 2-е выданне. Тэматычны зборнiк №21. Мiнск, 1993, с.205-206 Опубликовано 24 сентября 2004 года Изображение к публикации:Полная версия публикации №1096043358 → © Portalus.ru Главная → БЕЛАРУСЬ → Праграмная заява Беларускага Народнага Фронту "Адраджэнне" При перепечатке индексируемая активная ссылка на PORTALUS.RU обязательна!
|
|