Рейтинг
Порталус

Вільня-Вільно-Вільнюс: Гісторыя аднаго горада На фото: Вільня-Вільно-Вільнюс: Гісторыя аднаго горада, автор: admin

Публикация №1162246020 31 октября 2006

Прайшло не так шмат часу з таго моманту, калі Беларусь зноў набыла сваю незалежнасць. Пятнаццаць гадоў таму, атрымаўшы дзяржаўнасць, мы атрымалі акрамя нацыянальнага гаспадарства яшчэ і незлічонае мноства абавязкаў – спрадвечных спадарожнікаў адвольнага вольнага краю. Цяпер мы былі абавязаны клапаціцца пра сваю незалежнасць і свабоду самастойна.
Неад’емным чыннікам дзяржавы заўсёды зьяўлялася яе мяжа, якая дазваляла пазбегнуць блытаніны і нязгоды паміж суседзямі. Пасля аддзялення ад СССР перад Беларуссю з новай сілай паўстала пытанне па ўладкаванні сваёй новай, не адміністрацыйнай, а ўжо дзяржаўнай мяжы. Каб граніца сталася юрыдычна зацвержанай трэ’было з кожным з суседзяў асабіста скласці і падпісаць дамову, якая б узгадняла ўсе пытанні адносна яе.

Полная версия публикации

Вільня-Вільно-Вільнюс: Гісторыя аднаго горада (тэзiсы) На фото: Вільня-Вільно-Вільнюс: Гісторыя аднаго горада (тэзiсы), автор: admin

Публикация №1162245840 31 октября 2006

Зараз наша радзіма – незалежная эўрапейская рэспубліка. Як кожная вольная краіна яна валодае ўсімі атрыбутамі дзяржаўнасці – тэрыторыяй, межамі, урадам і г.д. Сучасная наша мяжа адпавядае адміністрацыйным межам БССР. Яна замацавана дамовамі і пагадненнямі з кожным з бакоў, зьяўляецца міжнародна прызнанай і найбольш адпавядае сучасным інтарэсам Беларусі і краін суседзяў.

Полная версия публикации

Жыды на Беларусі На фото: Жыды на Беларусі , автор: admin

Публикация №1162245780 31 октября 2006

Ня маючы пад рукамі ніякага належачага да гэтага тэмату матэрыялу, я ні ўдаваўся ў грунтоўную і дэтальную апрацоўку свайго артыкулу, каторы быў напісаны для штодзённай газэты «Беларускі Шлях» па просьбе рэдакцыі.
І вось, дзеля таго што да гэтага часу яшчэ аб жыдох на Беларусі не было напісана ніводнага радку ў беларускім друку, я чую патрэбным даць вышэйпамянёны газэтны артыкул асобнай брашуркай. А калі гэтая брашурка пакіруе на думку каго-кольвечы напісаць аб гэтым сталую працу з дэтальнымі гістарычнымі, эканамічнымі, этнаграфічнымі і статыстычнымі дадзенымі, то мэта мая будзе дасягнута.

Полная версия публикации

Марыя Магдалена Радзівіл На фото: Марыя Магдалена Радзівіл, автор: admin

Публикация №1162161240 30 октября 2006

Палякі называлі яе «эксцэнтрычнай», нямецкія арыстакраты - дзівачкай, што аддалася справе беларускіх мужыкоў. Расейцы шчыра не разумелі яе памкненняў, летувісы паважалі і нават узнагародзілі ордэнам «Вялікі крыж Гедзіміна». Беларусы ж заслужана лічылі княгіню-асветніцу Марыю Магдалену Радзівіл адной з тых, хто складае гонар іх нацыі.

Полная версия публикации

© Скарына Францішак На фото: © Скарына Францішак, автор: admin

Публикация №1162161180 30 октября 2006

Нястрымная актыўнасьць, няўседны непакой, рухавасьць, з частымі пераездамі й падарожжамі, - яскравыя, тыпова рэнэсансавыя прыкметы характару доктара Франьцішка Скарыны. Быў і жыў ён шмат дзе, дзеіў, як ведама, у важнейшых палітычна-культурных цэнтрах найменш сямёх краёў Эўропы - Літвы (Беларусі), Польшчы, Даніі, Італіі, Чэхіі, Прусіі, Маскоўшчыны. Дзеля гэтага, між іншым, і паўстаў не малы клопат пры раскрываньні фактаў ягонага геаграфічна так шматасяродкавага й на прасторы Эўропы гэтак шырака раськінутага, жыцьцяпісу. Гэта адна з важных прычынаў вялікае павольнасьці ў выяўленьні абставінаў жыцьця й дзейнасьці выдатнага Палачаніна, праца над чым, хоць трывае ўжо блізу два стагодзьдзі, дый усё яшчэ далёкая ад навет і прыблізнага яе завяршэньня.

Полная версия публикации

Казімір Семяновіч (1600? - пасля 1651) На фото: Казімір Семяновіч (1600? - пасля 1651), автор: admin

Публикация №1162161000 30 октября 2006

У 1650 годзе ў сталіцы Нідэрляндаў Амстэрдаме - славутым асяродку рамёстваў, гандлю і кнігавыдання, у вядомай друкарні Яна Янсана пабачыла свет кніга «Вялікае мастацтва артылерыі». Напісаў яе наш суайчыннік, генерал-лейтэнант кароннай артылерыі Казімір Семяновіч.

Полная версия публикации

Ці быў атруты Адам Міцкевіч? На фото: Ці быў атруты Адам Міцкевіч? , автор: admin

Публикация №1162160880 30 октября 2006

Гэты артыкул і сэнсацыя пра сьмерць Адама Міцкевіча праяўляецца ў беларускай прэсе прынамся з 50-цігадовым спазьненьнем. Справа ў тым, што, калі жахлівыя адкрыцьці пра сьмерць паэта патрэсьлі польскім грамадзтвам у пачатку 30-тых гадоў, у нас паабапал Рыскае мяжы ворагі змаглі вынішчыць усё самароднае грамадзка-палітычнае і культурна-асьветнае жыцьцё, і скрозь запанавала магільная цішыня.

Полная версия публикации

Якуб Колас і Янка Купала На фото: Якуб Колас і Янка Купала, автор: admin

Публикация №1162160760 30 октября 2006

"Я не магу пахваліцца, што быў сябрам ці блізкім да Я.Купалы й Я.Коласа. Але ў 1934-41 гадох пры розных нагодах - юбілейных імпрэзах, сходах, службовых абавязках і прыватна - сустракаўся зь імі. Мэта гэтых нататак - аднавіць з памяці колькі паасобных выпадкаў з жыцьця вялікіх песьняроў.."

Полная версия публикации

Кміціч Самуль На фото: Кміціч Самуль, автор: admin

Публикация №1162049147 28 октября 2006

Імя Анджэя Кміціца - героя рамана Генрыка Сянкевіча «Патоп» набыло сусветную славу. Створаны літаратурным геніем Сянкевіча вобраз мужнага і смелага шляхціча, харунжага варшанскага Анджэя Кміціца, болей за сто гадоў чаруе чытачоў. Невыпадкова, што «жалезнага» Фелікса Дзяржынскага за ягоную адвагу сябры-равалюцыянеры называлі «чырвоным Кміціцам». Вядома, што «Патопам» зачытваўся Леў Талстой. Але асабліва папулярным стаў Анджэй Кміціц, калі напрыканцы 70-ых гадоў нашага стагоддзя польскія кінематаграфісты экранізавалі «Патоп».

Полная версия публикации

Тадэвуш Касцюшка, 1745-1817 На фото: Тадэвуш Касцюшка, 1745-1817, автор: admin

Публикация №1162046688 28 октября 2006

Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка нарадзіўся ў небагатай сям'і беларускага шляхціча, фамільны маёнтак якога знаходзіўся ў вёсцы Сяхновічы Кобрынскага павета (цяпер у Жабінкаўскім раёне). Дакладная дата яго нараджэння невядомая, выказана меркаванне, што ён нарадзіўся 4 лютага 1746 года, аднак больш праўдападобна, што адбылося гэта 30 лістапада 1745 года. Дату 4 лютага прапанаваў польскі даследнік Т.Корзан зыходзячы з метрыкі, адкуль відаць, што яго хрысцілі ў Косаўскім касцёле 12 лютага 1746 года.

Полная версия публикации

Предыдущая
Следующая


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47

Публикации, отправленные в архив рубрики



О Порталусе Рейтинг Каталог Авторам Реклама