Рейтинг
Порталус

Устаўная грамата да народаў Беларусі (21 лютага 1918 г.)

Дата публикации: 24 сентября 2004
Публикатор: maskaev
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ДОКУМЕНТЫ →
Номер публикации: №1096040429


ОПУБЛИКОВАНО: Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 1. С. 70.






"Радзімая старонка наша апынулася ў новым цяжкім палажэнні. Дзе цяпер уласьць, што тут была, німа ведама. Мы стаімо перад тым, што край наш можа быць заняты нямецкім войскам.

Вы павінны ўзяць долю ў свае ўласныя рукі. Беларускі народ павінен зьдзейсьніць свае право на поўнае самавызначэнне, а нацыянальныя меньшасьці на нацыянальна-пэрсанальную аўтаномію.

Право нацыяў павінно знайсьці свае зьдзейсьненне шляхам склікання на дэмакратычных пачатках Устаноўчага Сойму.

Але і да склікання Сойму ўся ўлада на Беларусі павінна належаць тым народам, якія на ей жывуць.

Выканаўчы Камітэт Рады Першаго Усебеларускага Зьезду даданы прэдстаўнікамі рэвалюцыйнай дэмакратыі нацыянальных меньшасьцяў, зьдзейсьняючы задання Зьезду, абвешчае сябе тымчасоваю ўладаю на Беларусі, падходзячую да кіравання краям і да найхутчайшага склікання Усебеларускага ўстаноўчаго Сойму, на аснові агульнаго, простаго, роўнаго, таемнаго і прапарцыянальнаго выбарнаго права, дзеля ўсяго дарослаго насялення, ні рахуючыся з нацыянальнасьцю, рэлігіяй й полам.

Тымчасовую народную ўладу краю, якая паставіць сабе задання абароны і зацьвярдження здабыткаў рэвалюцыі, будзе зьдзенсьнаць створаны намі Народны Сэкрэтарыят Беларусі, які з гэтага дня пачаў выпоўняць свае абавязкі...

Опубликовано на Порталусе 24 сентября 2004 года

Новинки на Порталусе:

Сегодня в трендах top-5


Ваше мнение?



Искали что-то другое? Поиск по Порталусу:


О Порталусе Рейтинг Каталог Авторам Реклама