Рейтинг
Порталус

Устаўная грамата да народаў Беларусі (9 сакавіка 1918 г.)

Дата публикации: 24 сентября 2004
Публикатор: maskaev
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ДОКУМЕНТЫ →
Номер публикации: №1096040455


ОПУБЛИКОВАНО: Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 1. С. 71.





..."Выпаўняючы волю Зьезду і баронючы дзержаўные правы народу, Спаўняючы Камітэт Рады Зьезду гэтак пастанаўляе аб дзержаўным ўстрою Беларусі і аб правох і вольнасьцях яе грамадзян і народаў:

Беларусь у рубяжох разсялення і лічбеннай перавагі беларускага
народу абвяшчаецца Народнаю Рэспублікай.

Асноўные законы Беларускай Народнай Рэспублікі зацьвердзіць
Устаноўчы Сойм Беларусі, скліканы на асновах агульнаго, роўнаго,
патаёмнаго і прапарцыянальнаго выбарчаго права, не зважаючы на пол,
народнасць і рэлігію.

Да часу, пакуль зьбярэцца ўстаноўчы Сойм Беларусі, закана-
даўчая ўлада ў Беларускай Народнай Рэспубліцы належыць Радзе
Усебеларускага Зьезду, дапоўненай продстаўнікамі нацыянальных мень-
шасцяў Беларусі.

Спаўняючая і адміністратыўная ўлада ў Беларускай Народнай
Рэспублікі належыць Народнаму Сэкрэтарыяту Беларусі, які назнача-
ецца Радаю Зьезду і перад ёю трымае атвет.

У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі абвешчаецца воль-
насьць слова, друку, сходаў, забастовак, хаўрусаў: безумоўная воль-
насьць сумлення, незачепнасьць асобы і памешканьня.

У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі ўсе народы маюць
права на нацыянальва-пэрсанальную аўтаномію: абвешчаецца роўнае
права ўсіх моваў народаў Беларусі.

У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі права прыватнае
ўластнасьці на зямлю касуецца. Зямля перадаецца бяз выкупу тым, што
самі на ёй працуюць. Лясы, вазёры і нутро зямлі абвяшчаюцца ўласт-
насьцю Беларускай Народнай Рэспублікі.

У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі ўставаўляецца 8-
гадзіновы рабочы дзень..."

Опубликовано на Порталусе 24 сентября 2004 года

Новинки на Порталусе:

Сегодня в трендах top-5


Ваше мнение?



Искали что-то другое? Поиск по Порталусу:


О Порталусе Рейтинг Каталог Авторам Реклама