Рейтинг
Порталус

Устаўная грамата да народаў Беларусі (25 сакавіка 1918 г.)

Дата публикации: 24 сентября 2004
Публикатор: maskaev
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ДОКУМЕНТЫ →
Номер публикации: №1096040555


ОПУБЛИКОВАНО: Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 1. С. 72.




Год назад народы Беларусі разам з народамі Расіі скінулі ярмо Расійскага царызму, які найцяжэй прыціснуў быў Беларусь; ні пытаючыся народу, і он кінуў наш край у пажар вайны, якая чыста зруйнавала гарады і вескі беларускіе. Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасці, якое гвалтам накінулі расійскія цары на наш вольны і незалежны край. Ад гэтага часу Беларуская народная Рэспубліка абвешчаецца незалежнай і вольнай дзяржавай. Самі народы Беларусі, у асобі свайго ўстаноўчага Сойму, пастановяць аб будычых дзяржаўных звязях Беларусі…

Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае лічэбную перавагу беларускі народ, а ласьне: Магілеўшчыну, беларускія часці Міншчыны, Гродзеншчыны (з Гроднай, Беластокам і інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежныя часьці суседніх губерняў, заселеныя беларусамі.

Беларуская Народная Рэспубліка падцьверджвае ўсе тыя правы і вольнасці грамдзян і народаў Беларусі, якія абвешчаны Устаўной Граматай ад 9 сакавіка 1918 г…”


Опубликовано на Порталусе 24 сентября 2004 года

Новинки на Порталусе:

Сегодня в трендах top-5


Ваше мнение?



Искали что-то другое? Поиск по Порталусу:


О Порталусе Рейтинг Каталог Авторам Реклама