Рейтинг
Порталус

Малоизвестное заявление Президиума Верховного Совета БССР от 1 апреля 1990 г., которое могло спровоцировать территориальную войну между Беларусью и Литвой

Дата публикации: 24 сентября 2004
Публикатор: maskaev
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ДОКУМЕНТЫ →
Номер публикации: №1096040699


ИСТОЧНИК: ИНФОРМАЦИОННО-АНАЛИТИЧЕСКИЙ БЮЛЛЕТЕНЬ ФОНДА СООРОСА "ОТКРЫТОЕ ОБЩЕСТВО"

ЗАЯВА ПРЭЗIДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА БССР


Прэзiдыум Вярхоўнага Савета Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай рэспублiкi лiчыць неабходным заявiць Вярхоўнаму Савету Лiтоўскай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi наступнае.

Тым, хто робiць у Лiтве спробы па ўвядзенню ў дзеянне Канстытуцыi Лiтвы ад 12 мая 1938 года, трэба ўлiчваць. што ў 1938 годзе тэрыторыя Лiтоўскай рэспублiкi была зусiм iншай, i толькi ў вынiку рашэнняў вышэйшых органаў Саюза Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк Лiтоўскай рэспублiцы i Лiтоўскай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiцы былi перададзены спрадвечна беларускiя тэрыторыi. Пры выхадзе Лiтоўскай ССР з Саюза ССР Беларуская ССР не будзе лiчыць сябе звязанай усiмi законамi, указамi i iншымi актамi адносна перадачы Лiтве часткi беларускiх зямель.

Акты па тэрытарыяльных пытаннях памiж Беларускай ССР i Лiтоўскай ССР грунтавалiся на Законе Вярхоўнага Савета СССР ад 3 жнiўня 1940 года "Аб прыняццi Лiтоўскай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi ў Саюз Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк", якi цяпер у аднабаковым парадку аб'яўлены лiтоўскiм бокам несапраўдным.

Тым самым ён бярэ на сябе адказнасць за тое, што страчваюць сваю сiлу пункт 2 указанага Закона Вярхоўнага Савета СССР ад 3 жнiўня 1940 года адносна перадачы Лiтоўскай ССР Свянцянскага раёна i часткi тэрыторыi Вiдзаўскага, Гадуцiшкаўскага, Астравецкага, Воранаўскага i Радунскага раёнаў Беларускай ССР, а таксама адпаведнае прадстаўленне Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР i Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Лiтоўскай ССР i прыняты на гэтай аснове Указ Прэзiдыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 лiстапада 1940 года "Аб устанаўленнi гранiц памiж Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкай i Лiтоўскай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкай".

Прэзiдыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР у выпадку выхаду Лiтоўскай ССР з СССР будзе вымушаны перагледзець прынятыя iм рашэннi аб адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай будове адпаведных абласцей Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi, якiя вынiкалi з названых вышэй актаў.

Акрамя таго, улiчваючы заяву лiтоўскiх улад аб iх негатоўнасцi захоўваць у поўным аб'ёме "Дагавор аб перадачы Лiтоўскай рэспублiцы горада Вiльня i Вiленскай вобласцi i аб узаемадапамозе памiж Савецкiм Саюзам i Лiтвой", заключаны 10 кастрычнiка 1939 года памiж Прэзiдыумам Вярхоўнага Савета СССР i Прэзiдэнтам Лiтоўскай рэспублiкi, паўстае пытанне i адносна захавання ў сiле прадугледжаных у iм тэрытарыяльных змяненняў у карысць Лiтвы.

Указаны дагавор, акрамя iншага, закрануў iнтарэсы беларускага насельнiцтва, якое пражывае на гэтай тэрыторыi, што знаходзiлася з другой палавiны верасня 1939 года пад савецкай юрысдыкцыяй. Ён быў заключаны без паведамлення i згоды Беларускай ССР.

Акрамя таго, не трэба забываць, што заключэнне гэтага дагавора вынiкае з сакрэтных дагаворанасцей у сувязi з савецка-германскiм дагаворам аб ненападзе ад 23 жнiўня 1939 года, якi, як указана ў пастанове З'езда народных дэпутатаў Саюза Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк ад 24 снежня 1989 года, у адпаведнасцi з нормамi мiжнароднага права страцiў сiлу ў момант нападу Германii на СССР, гэта значыць 22 чэрвеня 1941 года. З'езд народных дэпутатаў СССР таксама асудзiў факт падпiсання "сакрэтнага дадатковага пратакола" да дагавора ад 23 жнiўня 1939 года i iншых сакрэтных дагаворанасцей з Германiяй. З'езд прызнаў сакрэтныя пратаколы юрыдычна беспадстаўнымi i несапраўднымi з моманту iх падпiсання.

У сувязi з выкладзеным мы будзем вымушаны настойваць на вяртаннi Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiцы беларускiх зямель.

Прэзiдыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР
29 сакавiка 1990 года

Надрукавана ў газэце "Звязда", 1 красавiка 1990 г.

Опубликовано на Порталусе 24 сентября 2004 года

Новинки на Порталусе:

Сегодня в трендах top-5


Ваше мнение?



Искали что-то другое? Поиск по Порталусу:


О Порталусе Рейтинг Каталог Авторам Реклама