' > ' > '> ' /> ' />
Рейтинг
Порталус

Аб беларуска-амерыканскiх дачыненнях

Дата публикации: 24 сентября 2004
Публикатор: maskaev
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ПОЛИТИКА ВНЕШНЯЯ →
Номер публикации: №1096042084


ИСТОЧНИК: LIBRARY.BY


Стан беларуска-амерыканскіх дачыненняў - з прычын як аб'ектыўных, так і суб'ектыўных - сёння далёкі ад ідэальнага. Беларусь зацікаўлена ў пабудове добрых адносін са Злучанымі Штатамі Амерыкі - высокаразвітай дзяржавай з даўнімі дэмакратычнымі традыцыямі, адным з прызнаных лідэраў сённяшняга свету. Двухбаковыя дачыненні Беларусь гатова адбудоўваць на аснове роўнасці і ўзаемапавагі бакоў праз адкрыты і канструктыўны дыялог і ўзаемныя кампрамісы.
У першыя гады дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і ЗША быў створаны добры падмурак для развіцця супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах. На жаль, ажыццяўленне Злучанымі Штатамі з пачатку 1997 года палітыкі "выбіральнага ўзаемадзеяння" у дачыненні да Беларусі перашкаджае выкарыстанню напоўніцу значнага патэнцыялу двухбаковых сувязей. Беспаспяховыя спробы ЗША "націснуць" на Беларусь, адлучыць яе ад агульнаеўрапейскіх і сусветных працэсаў не спрыяюць усталяванню атмасферы даверу і ўзаемаразумення, без якой рух наперад у двухбаковых дачыненнях, відавочна, немагчымы.
Сённяшні "холад" у дачыненнях паміж Беларуссю і ЗША мае, у асноўным, штучны характар. Яго вызначаюць застарэлыя крыўды і памылковыя стэрэатыпы, а не непераадольныя, прынцыповыя разыходжанні.
Развіццё падзеяў і пазіцыя Беларусі пасля тэрарыстычных актаў у ЗША паказалі, што, нягледзячы на цяперашні стан двухбаковых адносін, Беларусь і ЗША падзяляюць адны і тыя ж каштоўнасці. Мы можам знайсці шляхі для наладжвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва для рашэння жыццёва важных праблем, якія стаяць сёння перад народамі нашых краін.
Усталяванне добрых, стабільных дачыненняў з ЗША з'яўляецца важным кірункам знешняй палітыкі Беларусі. Беларусь гатова стаць надзейным партнёрам ЗША ў цэнтры Еўропы.

Опубликовано на Порталусе 24 сентября 2004 года

Новинки на Порталусе:

Сегодня в трендах top-5


Ваше мнение?



Искали что-то другое? Поиск по Порталусу:


О Порталусе Рейтинг Каталог Авторам Реклама