Главная → БЕЛАРУСЬ → Аб супрацоўніцтве Беларусі з краінамі Лацінскай Амерыкі
Дата публикации: 24 сентября 2004
Публикатор: maskaev
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ПОЛИТИКА ВНЕШНЯЯ →
Номер публикации: №1096042106
У 2002 годзе спаўняецца десяць гадоў усталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і вядучымі краінамі Лацінскай Амерыкі. На сённяшні дзень Беларусь падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з 27 з 33 краін рэгіёна.
Развіццё дачыненняў Беларусі з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна па розных кірунках заклікана ўзбагаціць шматвектарнасць і збалансаванасць беларускай знешняй палітыкі.
Найважнейшым фактарам аб'ектыўнага характару, што збліжае пазіцыі Беларусі і краін Лацінскай Амерыкі, з'яўляецца абарона прынцыпу шматполюснасці міру як гарантыі стабільнасці ў міжнародных стасунках.
Беларусь і лацінаамерыканскія краіны маюць сходныя пазіцыі па пытанні месца і ролі ААН у сучасным свеце, прынцыпаў рэфармавання яе Савета Бяспекі.
Практычная лінія беларускай знешняй палітыкі ў Лацінскай Амерыцы скіравана ў цяперашні час на тое, каб з улікам гэтых спрыяльных перадумоў максімальна садзейнічаць пашырэнню сферы ўзаемадзеяння, інтэнсіфікацыі ўзаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва, развіццю рознабаковых сувязей у галіне культуры, навукі, адукацыі, у гуманітарнай сферы.
Развіццё палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічных адносін Беларусі з краінамі Лацінскай Амерыкі знаходзіцца ў пачатку свайго шляху. У іх аснове ляжыць прагматычны, канструктыўны пачатак. Адсутнасць спрэчных праблем, узаемадапаўняльнасць эканомік, узаемныя сімпатыі народаў з'яўляюцца фактарамі, што могуць аказаць станоўчы ўплыў на развіццё двухбаковых узаемадачыненняў.
Лацінская Амерыка, якая з'яўляецца адным з рэгіёнаў, што мае найбольш дынамічныя тэмпы развіцця, займае ўсё больш значнае месца ў сістэме знешнеэканамічнай дзейнасці Беларусі.
За 2001 год доля лацінаамерыканскіх краін у агульным аб'ёме беларускага знешняга гандлю склала 6,18 %. Назіраюцца тэндэнцыі да росту двухбаковага гандлю практычна з усімі краінамі рэгіёна. Нягледзячы на негатыўныя з'явы, што назіраюцца ў эканоміцы краін рэгіёна пад уплывам сусветнага фінансавага крызісу, гэты неабсяжны рынак уяўляе сабой вялікія рэзервы як для прасоўвання беларускай высокатэхналагічнай прадукцыі, так і для ўзаемадапаўняльнага супрацоўніцтва.
Беларусь зацікаўлена ва ўсталяванні доўгатэрміновых і стабільных адносін з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна ў розных сферах. Для іх забеспячэння асноўная дзейнасць ў бліжэйшы час будзе скіравана на:
- развіццё палітычнага дыялогу з засяроджваннем увагі на арганізацыі кантактаў на найвышэйшым і высокім узроўнях;
- фарміраванне двухбаковай дагаворна-прававой базы;
- прасоўванне інтарэсаў беларускіх прадпрыемстваў у рэгіёне з мэтай павелічэння аб'ёмаў экспарту, у тым ліку праз стварэнне сумесных вытворчасцей.
Опубликовано на Порталусе 24 сентября 2004 года
Новинки на Порталусе:
Сегодня в трендах top-5
Ваше мнение ?
Искали что-то другое? Поиск по Порталусу:
Добавить публикацию • Разместить рекламу • О Порталусе • Рейтинг • Каталог • Авторам • Поиск
Главный редактор: Смогоржевский B.B.
Порталус в VK