Главная → БЕЛАРУСЬ → Палітык і эканаміст Ян Абрамовіч
Дата публикации: 17 октября 2006
Автор(ы): Казімер Тышкоўскі →
Публикатор: Научная библиотека Порталус
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИЗВЕСТНЫЕ ЛЮДИ →
Источник: (c) Polskiego Slownika Biograficznego →
Номер публикации: №1161038700
Казімер Тышкоўскі, (c)
Заўсёды захоўваў прыхільнасьць да Радзівілаў і да сьмерці, як сьведчаць ацалелыя лісты, выконваў для іх розныя прыватныя справы. Браў актыўны ўдзел у палітычным і царкоўным жыцьці Вялікага Княства Літоўскага, прэзэнтуючы разам з біржанскімі Радзівіламі, непрыхільнае да Польшчы крыло. Найбош выразна гэта выявілася пры абароне правоў ВКЛ, калі ішла справа аб наданьні віленскай катэдры Мацяёўскаму (1595 г. і пазьней), а таксама шматразова на соймах, калі Абрамовіч выступаў за перадачу Інфлянтаў ВКЛ (1585 г.). У царкоўнай палітыцы выйшаў на першы плян і быў адным з кіраўнікоў кальвінства. Удзельнічаў у торуньскім сынодзе 1595 г., у перамовах з тымі, хто не прыняў Берасьцейскай вуніі ў 1599 г., у Вільні, і ў дыспуце кальвіністаў зь езуітамі ў тым самым годзе. Меў таксама давер у Кастуся Астроскага, бо, дзякуючы жонцы Ганьне Дароце з Валовічаў, быў цесна зьвязаны з праваслаўем. Жонка ягоная належала да дабрадзеяк і апякунак Віленскага брацтва, і сам Абрамовіч неаднаразова выступаў у абарону праваслаўных месьцічаў, напрыклад у спрэчцы пра пабудову брацкай царквы, якая была забароненая віленскім магістратам у 1596 г. і г.д. Тут адбыўся канфлікт з канцлерам Левам Сапегам, які падтрымліваў вуніяцкага мітрапаліта.
Ян Абрамовіч быў апекуном знакамітага кальвінскага палеміста Андрэя Воляна. У сваім маёнтку ў Варнянах заклаў збор, шпіталь, школу, якія праіснавалі да сярэдзіны XVII ст.
Меў сына Мікалая, генэрала артылерыі і троцкага ваяводу. Напісаў "Думкі ліцьвіна, пра танную куплю і дарагі продаж збожжа" (1595 г.), таксама заахвоціў свайго падапечнага Яна Радвана да стварэньня паэмы "Радзівіліяда" (1592 г.). Сваім коштам выдаў шэраг кніжак, між іншых "Катэхізіс" Станіслава Судроўскага, віленскага міністра. Памёр 19 красавіка 1602 г. Адзінаверцы разьвіталіся зь ім друкаванай "Прамовай на жалобную сьмерць і пахаваньне вялікага патрона Божага Збору і мудрага Сэнатара".
_____________________________________
Паводле Polskiego Slownika Biograficznego
Опубликовано на Порталусе 17 октября 2006 года
Новинки на Порталусе:
Сегодня в трендах top-5
Ваше мнение ?
Искали что-то другое? Поиск по Порталусу:
Добавить публикацию • Разместить рекламу • О Порталусе • Рейтинг • Каталог • Авторам • Поиск
Главный редактор: Смогоржевский B.B.
Порталус в VK