Главная → БЕЛАРУСЬ → Гісторыя вёскі Вулька-Целяханская Івацэвіцкага раёна
Дата публикации: 27 января 2011
Автор(ы): Мялік Аляксандр Мікалаевіч →
Публикатор: мялік
Рубрика: БЕЛАРУСЬ →
Источник: (c) http://library.by →
Номер публикации: №1296156909
Мялік Аляксандр Мікалаевіч, (c)
Першыя людзі ў ваколіцах вёскі пясяліліся ў глыбокай старажытнасці. 5 тысяч год назад, у бронзавым веку на месцы вёскі з’явілася першыя стаянкі тагачаснага чалавека. Гаварыць аб гэтым дазваляюць нядаўнія знаходкі археолагамі прылад працы бронзавага веку на берагах Вулькаўскага возера.
Якіж узрост нашай вёскі сказаць пакуль цяжка, бо ніхто пакуль не займаўся вывучэннем гэтага пытання больш дасканала.
Калі разглядаць назву вёскі Вулька, то неабходна адзначыць, што назва вёскі паходзіць ад слова Воля. Вулька – гэта апалячаны яе адпаведнік. Паселішчы з такой назвай з’явіліся на Беларусі пасля зямельнай рэформы 1557 года, па якой усе землі ў ВКЛ былі падзелены на валокі (адна валока 21,3 га), якія і сталі галоўнай адзінкай пры налічэнні падаткаў і абкладанні павіннасцямі сялян. Пасля раздачы валок заставаліся вольныя землі, на такіх землях і узнікла наша вёска.
Пакуль жа дакладна вядома, што Вулька-Целяханкая ужо існавала як дастаткова вялікі сельскі населены пункт у 18 стагоддзі. У 1761 годзе Міхал Казімір Агінскі, ажаніўшыся з дачкою Міхала Фрыдэрыка Чартарыйскага, атрымаў за жонкай Слонімскае староства, а ў ім і Целяхаснкі ключ, у яго склад і ўваходзіла Вулька Целяханская. Такім чынам Вулька тады належала М.К. Агінскаму. Пазней яе сяляне ўдзельнічалі ў будаўніцтве Агінскага канала (1765-1775). Тады ў Вульцы-Целяханскай на мяжы возера і канала (цяпер гэта непадалёк ад магазіна) існавала мытня, дзе спаганялі “па 8 злотых з вясла ці ад спіцы”.
Міхалу Казіміру Агінскаму, гетману Вялікага княства Літоўскага, вельмі падабаліся мясцовыя краявіды. Асабліва яго вабіла Вулькаўскае возера, абкружанае тады векавымі хвоямі з вёсачкай на яго высокіх усходніх берагах. Дакладна вядома, што М.К. Агінскі планаваў пабудаваць на беразе Вулькаўскага возера шыкоўны палац у венецыянскім стылі. Далучэнне нашых зямель у 1795 годзе да Расійскай Імперыі не дазволіла Агінскаму здзейсніць задуманае.
Пасля Вулька-Целяханская ўжо ў складзе Расіёскай Імперыі і належыць Пуслоўскім.
Па перапісу 1880 г Вулька – вёска ў Целяханскай воласці Пінскага павета Мінскай губерні, размяшчалася на беразе возера Вулька (Волянскае, Вулько), якое ўваходзіла ў сістэму Агінскага канала; мела 57 двароў, 209 жыхароў, якія займаліся ў асноўным сплавам лесу. Уладанне Пуслоўскіх, у Вулькаўскім сельскім таварыстве.
Паводле перапісу 1897 г. Вулька — вёска (135 двароў, 912 жыхароў, хлебазапасны магазін); лясная ахова (2 будынкі, 15 жыхароў) і сядзіба (11 жыхароў, працавала карчма).
У 1909 г. ў вёсцы 1300 жыхароў, 176 двароў. У 1915 г. лінія фронту ўстанавілася ўздоўж Агінскага канала і праходзіла праз Целяханы, Вульку-Целяханскую, Выганашчы, Выганашчанскае возера. Фронт стаяў тут да восені 1918 г. 3 1921 г. ў складзе Польшчы ў Целяхаснкай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства. Тады ў вёсцы працавала Польская школа і крама.
3 1939 г. ў БССР. У 1940 г. вёска Вулька-Целяханская ў Целяханскім с/с Целяханскага р-на Пінскай вобласці, 202 двары, 1608 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну ў 1941—44 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1947 г. вёска знаходзіцца ў Выганашчанскім с/с, мела 211 гаспадарак. У 1951—52 гг. вёска налічвала 211 двароў, 1041 жыхара, знаходзілася ў складзе калгаса «1 Мая». 3 1959 г. ў складзе Лагішынскага р-на, 1059 жыхароў. 3 1962 г. ў Пінскім, з 1965 г. ў Івацэвіцкім р-нах. У 1970 г. 996 жыхароў. 3 1979 г. ў Гортальскім с/с. 3 1987 г. вёска ў Целяханскім пасялковым Савеце. У 2009 г. — 223 двары, 663 жыхары. Размешчаны сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, аддзяленне сувязі, клуб, бібліятэка
МЯЛІК АЛЯКСАНДР
Опубликовано на Порталусе 27 января 2011 года
Новинки на Порталусе:
Сегодня в трендах top-5
Ваше мнение ?
КЛЮЧЕВЫЕ СЛОВА (нажмите для поиска): кароткая гісторыя вёскі →
Искали что-то другое? Поиск по Порталусу:
Добавить публикацию • Разместить рекламу • О Порталусе • Рейтинг • Каталог • Авторам • Поиск
Главный редактор: Смогоржевский B.B.
Порталус в VK