Рейтинг
Порталус

ЭКАНАМІЧНАЯ ПРАГРАМА КАНДЫДАТА Ў ПРЭЗІДЭНТЫ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА (1994 г.)

Дата публикации: 16 сентября 2005
Публикатор: Научная библиотека Порталус
Рубрика: ЭКОНОМИКА БЕЛАРУСИ - ПРОГНОЗЫ, ПРОГРАММЫ →
Номер публикации: №1126894554


ЭКАНАМІЧНАЯ ПРАГРАМА КАНДЫДАТА Ў ПРЭЗІДЭНТЫ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА
"Народная газета", 10 чэрв. 1994 г.

I. Якую "спадчыну" атрымае З.Пазьняк ад урада В.Кебіча?
Урад Кебіча атрымаў ад Вярхоўнага Савета ўсе неабходныя паўнамоцтвы для ажыццяўлення рыначных рэформ, стабілізацыі і росту эканомікі краіны. Прайшло чатыры гады.

За гэты час:

- вытворчасць знізілася больш чым на 50%;
- інфляцыя перавысіла 50% у месяц;
- знешняя запазычанасць вырасла да паўтара мільярда долараў і штогод па-вялічваецца яшчэ на мільярд;
- цэны на асноўныя спажывецкія тавары выраслі ў 3000 разоў;
- за мяжой жабрацтва апынуліся 7 з 10 жыхароў Беларусі.

Згублена самае каштоўнае - час. 1991- 1992 гады былі найбольш спрыяльнымі для рэфармавання нацыянальнай эканомікі. Тады было магчыма правесці глыбокую структурную перабудову эканомікі нашай краіны са значна меншымі стратамі, стварыць новыя працоўныя месцы, вырабляць канкурэнтаздольную прадукцыю і забяспечыць высокі дабрабыт насельніцтва Беларусі.

Урад не толькі не пачаў рэфармавання эканомікі ў гэтым кірунку, але ён нават не мае дакладнага ўяўлення, як гэта рабіць.

II. Прычыны крызісу эканомікі
1. Свядомае нежаданне ўрада праводзіць незалежную эканамічную палітыку, адсутнасць у большасці Вярхоўнага Савета палітычнай волі, каб вызначыць кірунак развіцця краіны.

2. Парушэнне базавых эканамічных дачыненняў уласнасці. Эканоміка заставалася нярыначнай, а ў яе спрабавалі ўвесці рыначныя механізмы і паказчыкі. Гэта прывяло да страты кіравальнасці і анархіі ў вытворчасці, да парушэння адносін меры працы і спажывання, вынікам чаго сталі спекуляцыя, спад вытворчасці, інфляцыя.

3. Паслядоўнае разбурэнне грашовай і крэдытна-фінансавай сістэмы.

4. Знешнеэканамічная палітыка, накіраваная супраць уласнага (унутранага) вытворцы, асабліва супраць нашых сялян.

5. Захавание татальнай дзяржаўнай уласнасці як у прамысловасці, так і фактычна ў сельскай гаспадарцы.

6. Адсутнасць мэт і праграмы пераводу народнай гаспадаркі на іншыя прынцыпы, на іншы спосаб вытворчасці, заснаваны на свабоднай рыначнай эканоміцы.

III. Чаму Беларусі патрэбен рынак?
Як сведчыць вопыт развіцця ўсіх перадавых краін свету, няма іншых тэхналогій у эканоміцы, іншых механізмаў, акрамя рынку, каб дакладна інфармаваць, ці патрэбна камусьці вырабленая прадукцыя, і аб'ектыўна інфармаваць пра эфектыўнасць працы прадпрыемстваў.

IV. Галоўныя прынцыпы рэформы
-Канстытуцыйнасць. У адпаведнасці з артыкулам 1 Канстытуцыі ''... Рэспубліка Беларусь валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі, самастойна ажыццяўляе ўнутраную і знешнюю палітыку.

Рэспубліка Беларусь абараняе сваю незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць, канстытуцыйны лад, забяспечвае законнасць і правапарадак".

Рэфармаванне беларускай эканомікі будзе адпавядаць патрабаванням Канстытуцыі і жыццёвым інтарэсам нашага народа.

- Для гэтага неабходна прысутнасць усіх чыннікаў, што вызначаюць дзяржаўнасць Рэспублікі Беларусь: мяжы, мытні, сваёй валюты і банкаўскай сістэмы з цэнтральным эмісійным банкам, магчымасці абараняць дзяржаўны суверэнітэт (нацыя-нальнага войска).

- Непарушнасць прынцыпаў недатыкальнасці ўласнасці і захавання права ўласнасці. Кожны павінен бьіць упэўнены, што сумленна набытае ніхто і ніколі ў яго не адбярэ.

- Раздзяленне для дзяржаўнага сектара функцый улады і ўласнасці (уладныя функцыі перадаюцца акцыянерным холдынгавым кампаніям і канцэрнам, а маёмасныя - Міністэрству па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю; уласнасць на зямлю вызначаецца ў адпаведнасці з законам аб зямлі).

- Заканадаўчае фарміраванне рыначных дачыненняў пры роўнасці усіх форм уласнасці, якімі забяспечваюцца:

а) свабода эканамічнай і гаспадарчай дзейнасці фізічным і гаспадарчым асобам;

б) свабода спажывання суб'ектам на рынку;

в) стварэнне ўмоў для забеспячэння канкурэнцыі.

- Стварэнне прыватнага (недзяржаўнага) сектара экаиомікі Беларусі шляхам правядзеяня раздзяржаўлення і прыватызацыі, дзяржаўная палітыка падтрымкі прадпрымальніцкай дзейнасці.

- Прыняцце ўзроўню ваенных расходаў не больш чым за 6 працэнтаў валавога ўнутранага прадукту.

- Дзяржаўная палітыка рэструктурызацыі эканомікі краіны і выбарачнай падтрымкі асобных прадпрыемстваў і галін вытворчасці, якія маюць рэальныя шанцы выхаду на сусветны рынак з канкурэнтаздольнай прадукцыяй.

- Правядзенне валютнай рэформы і заканадаўчае замацаванне грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь у якасці адзінага плацежнага сродку.

- Фарміраванне падатковай сістэмы, накіраванай на падтрымку вытворчасці, правядзенне актыўнай інвестыцыйнай палітыкі і павелічэнне амартызацыйных адлічэнняў.

- Актыўная і адрасная сацыяльная палітыка, накіраваная на падтрымку не-абароненых слаёў насельніцтва за кошт сродкаў дзяржаўнага і мясцовых бюджэтаў.

- Гарантаванае пагашэнне запазычанасці дзяржавы перад грамадзянамі за кошт сродкаў ад прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, а таксама за кошт нерухомасці.

- Ажыццяўленне новай бюджэтнай палітыкі, у аснове якой:

а) фарміраванне бюджэту знізу, з узроўню мясцовага самакіравання,

б) атрыманне даходаў ад дзяржаўнай уласнасці,

в) адмова ад датацый вытворцам пры адначасовай падтрымцы малазабяспечаных грамадзян,

г) скарачэнне выдаткаў на ўтрыманне дзяржаўнага апарату,

д) выдзяленне дастатковых сродкаў для забеспячэння правапарадку, абароны жыцця і здароўя грамадзян, гарантыі права ўласнасці і абароны самой уласнасці фізічных і юрыдычных асоб,

ж) фінансаванне адраджэння культуры, развіцця навукі, адукацыі, аховы здароўя,

з) фінансаванне праграм ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы і ства-рэння сістэмы экалагічнай бяспекі.

V. Унутраная эканамічная палітыка
Унутраная эканамічная палітыка будзе ствараць умовы для стабилізацыі эканомікі і дасягнення дабрабыту грамадства. Сродак дасягнення гэтых мэт - пераход эканомікі Беларусі да рыначных дачыненняў. Асаблівая ўвага будзе накіравана на развіццё недзяржаўнага сектара эканомікі, на падтрымку малога і сярэдняга бізнесу.

Адбудзецца хуткі пераход на свабодную куплю і продаж усіх тавараў і рэсурсаў. Гэта - ключавая ўмова правядзення рэформ, якая забяспечвае эканамічны парадак і дае вытворцам сапраўдныя веды аб патрэбах грамадства ў канкрэтных таварах, рэсурсах і працоўнай сіле. Без пераходу да поўнай самастойнасці прадпрыемстваў у гаспадарчай дзейнасці на аснове атрымання максімальнай выгады ўсе астатнія пытанні - сацыяльная абарона, прыватызацыя, харчовыя пытанні, канверсія і інш. - не могуць быць вырашаны.

Свабодны гандаль будуецца на гандлёвых здзелках, і інструментам яго абслугоўвання з'яўляюцца грошы. Таму будзе прынята грашова-крэдытная палітыка, якая разам з і іншымі мерамі панізіць узровень інфляцыі да 2-3 працэнтаў у месяц. Дзеля гэтага будзе праведзена грашовая рэформа, якая ўключае стварэнне мытнай тэрыторыі, набыцце валютных рэзерваў, падрыхтоўку адпаведнай фінансавай інфраструктуры, вырашэнне тэхнічных пытанняў эмісіі наяўных грошай, падрыхтоўку нарматыўнай базы. На першым этапе статус нацыянальнай валюты будзе нададзены разліковым білетам Навдянальнага банка.

Галоўным сродкам забеспячэння "здаровых" грошай будзе перавод усіх прадпрыемстваў, незалежна ад форм уласнасці, на камерцыйныя прынцыпы дзейнасці. Таксама ўводзіцца ў дзеянне закон аб банкруцтве з усімі патрэбнымі механізмамі яго рэалізацыі. Іншыя неабходныя захады:

- Заканадаўчае афармленне даяржаўнага доўгу, працэдур яго фарміравання і крыніц пагашэння. Рэалізацыя механізмаў эмісіі і размяшчэння дзяржаўных і муніцыпальных каштоўных папер, у тым ліку і кароткатэрміновых.

- Аднясенне на дзяржаўны доўг кампенсацый укладаў насельніцтва, жыллёва-бу-даўнічых кааператываў, часткова пенсіённага фонду.

- Ажыццяўленне новай палітыкі заработнай платы і даходаў для работнікаў дзяр-жаўнага сектара эканомікі і бюджэтных устаноў, у аснове якой - прынцып роўнай ап-латы працы пры аднолькавай кваліфікацыі, якасці і інтэнсіўнасці.

- Антыманапольная палітыка і кантроль дзяржавы за ўмовамі, якія забяспечваюць канкурэнцыю вытворцаў.

- Жыллёвая палітыка, арыентаваная пераважна на будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў дзеля стварэння інжынернай інфраструктуры ў раёнах будаўніцтва і сродкаў грамадзян для будаўніцтва дамоў. Для забеспячэння фінансавых магчымасцей такога будаўніцтва ўсім жадаючым ствараюцца іпатэчныя фінансавыя інстытуты.

Падрыхтоўка і ажыццяўленне дзяржаўнай энергетычнай праграмы, накіраванай на ўзнаўленне і развіццё ўласных генерыруючых магутнасцей. Прыняцце тарыфнай палітыкі, якая будзе змушаць да энергазберажэння, а таксама дзяржаўных стандартаў, якія вызначаюць абавязковыя ўмовы рэсурсазберажэння.

- Правядзенне дзейснай дэмаграфічнай палітыкі, падтрымка жанчын, дзяцей, маладых сем'яў.

- Эфектыўная міграцыйная палітыка ў інтарэсах нашай дзяржавы.

Беларусь мае сур'ёзныя сыравінныя рэсурсы і карысныя выкапні. Таму будзе пад-рыхтавана дзяржаўная праграма развіцця чорнай, каляровай і рэдказямельнай металургіі, дадатковага разведвання тэрыторыі Беларусі на энерганосьбіты. Да прапанаваных тэхналогій павінны прад'яўляцца жорсткія экалагічныя патрабаванні. Будзе заключаны шэраг дагавораў аб канцэсіях здабычы сыравіны і энерганосьбітаў на тэрыторыі іншых дзяржаў.

VI. Зямельная рэформа
Зямля - галоўны, стратэгічны рэсурс любой дзяржавы. Зямля - прастора ства-ральнай дзейнасці чалавека, асяроддзе, у якім ён жыве, сродак вытворчасці ў сельска-гаспадарчай дзеинасці.

Рэспубліка Беларусь - буйная дзяржава ў цэнтры Еўропы з умераным кліматам - валодае вялікім патэнцыялам гэтага рэсурсу.

Стаўленне да зямлі, распараджэнне зямлёй павінна быць ашчаднае, навукова абг-рунтаванае, эканамічна эфектыўнае.

Асаблівы сэнс набывае зямельная палітыка цяпер, калі наша грамадства павінна перайсці ў новую якасць - грамадства рыначнай эканомікі, калі рэзка зніжаецца роля дзяржавы, калі некампетэнтнымі палітыкамі можа быць справакаваны абвальны, навукова і метадычна не падрыхтаваны працэс прыватызацыі зямлі. (Дарэчы, менавіта такую прыватызацыю пад прыкрыццём тэрміна "калектыўная ўласнасць" апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ўдалося прадухіліць у І992 г.). Неабходна разумная, навукова абгрунтаваная, жорсткая дзяржаўная палітыка. У структуры ўрада павінен быць камітэт, а на перыяд рэформ - міністэрства па зямельных рэсурсах.

Мы за прыватную ўласнасць на зямлю, за роўныя правы ўсіх грамадзян на прыватызацыю зямлі, але ж мы супраць таго, каб зямля зрабілася аб'ектам спекуляцыі ці апірышчам манапольнай карумпаванай улады наменклатуры (чыноўнікаў).

Неабходна новае зямельнае заканадаўства. Зямля павінна стаць таварам, але таварам своеасаблівым.

Галоўнай умовай для эканамічна эфектыўнага землекарыстання і сацыяльна спра-вядлівай прыватызацыі зямлі з'яўляецца наяўнасць дакладнага дзяржаўнага зямельнага кадастру, інакш адбудзецца не прыватызацыя, а прыхватызацыя. Для вядзення дзяр-жаўнага зямельнага кадастру неабходна стварыць дзяржаўную службу, якая, не ўціскаючы правы мясцовай улады, забяспечыць агульнадзяржаўныя інтарэсы.

Мясцовая ўлада павінна мець уласныя фінансавыя магчымасці на здзяйсненне сацыяльных праграм. Гэтыя сродкі дасць падатак на зямлю - галоўная крыніца фарміравання бюджэту на сяле. Калгасы, саўгасы і іншыя землекарыстальнікі павінны не падмяняць мясцовую ўладу, а займацца гаспадарчай дзейнасцю, плацячы пры гэтым, як усе землекарыстальнікі, эканамічна абгрунтаваны, роўны для ўсіх падатак на зямлю.

Катэгарычна недапушчальная практыка набыцця права ўласнасці на зямлю праз аб'екты нерухомасці. Сёння, прыватызуючы трухлявы дом, можна аўтаматычна прыватызаваць участак зямлі нават у межах горада. Гэтая практыка будзе спынена.

Прапануючы аб'яднанне грашовых сістэмі з Расіяй, некаторыя палітыкі не ўсведамляюць наступствы такого кроку. Аб'яднанне з дзяржавай, дзе ўжо створаны рыначныя структуры, іпатэчныя банкі, дзе есць вопыт прыватазацыі, у тым ліку зямлі, вядзе да сітуацыі, калі беларускі селянін альбо прадпрымальнік (якім нашы заканадаўцы не дазволілі стаць уласнікамі зямлі) можа застацца без зямлі на сваёй Бацькаўшчыне.

Прыватызацыя зямлі - не самамэта, а сродак павышэння эфектыўнасці гаспадарання, гэта гарантыя стварэння сеткі дробных прадпрыемстваў перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, а значыць - яе захавання і падвышэння экспартнага патэнцыялу дзяржавы, гэта галоуная гарантыя любых капіталаўкладанняў (інвестацый), а значыць - найпершая ўмова ажыўлення інвестыцыйнай дзейнасці і ўсёй эканомікі.

Рынак зямлі, які функцыяніруе праз сістэму іпатэчных банкаў і права на заклад зямлі, безэмісійная крэдытная палітыка - рэальны шлях выхаду з крызісу, шлях, які прайшлі ўсе развітыя дзяржавы. Беларусь вельмі багатая на зямельныя рэсурсы. Трэба толькі мудра імі распарадзіцца.

VII. Аграрная палітыка
Галоўная мэта аграрнай палітыкі - дабрабыт селяніна і эфектыўнасць ягонай пра-цы.

Трэба вярнуць зямлі гаспадару, а грамадству - селяніна. У выніку вытворца атры-мае свабоду прадпрымальніцкай дзейнасці, свабоду выбару - што і дзе вырабляць - без усялякага ўмяшальніцтва з боку дзяржавы. Усе формы арганізацыі вытворчасці - дзяржаўная, калектыўная і індывідуальная - будуць мець роўныя магчымасці. Калгасы, дзяржгасы і фермеры атрымаюць права самі вызначаць цэны на ўласную прадукцыю. Іх будзе рэгуляваць толькі рынак.

Кожны вытворца зробіцца гаспадаром уласнай прадукцыі і зможа прадаваць яе без усялякіх абмежаванняў з боку дзяржавы туды, дзе будзе найбольшая выгада. Будзе ад-менена заганная практыка прымусовага спагнання прадукцыі пад выглядам кантрактаў па нізкіх коштах.

Набыццё зямлі на льготных умовах у прыватную ўласнасць з правам перадачы ў спадчыну і продажу (акрамя як на мэты сельскагаспадарчай вытворчасці) - эканамічны абсурд. Ільготы магчымыя толькі для выдзялення зямельных участкаў сацыяльна малазабяспечаным слаям насельніцтва ў часовае (бестэрміновае) карыстание ў ак-рэсленых законам межах. Што датычыць земляў сельскагаспадарчага прызначэння, то мы - прыхільяікі бясплатнай прыватызацыі зямлі для тых грамадзян і іх аб'яднанняў, якія жадаюць иа зямлі працаваць, але толькі ў межах агульнарэспубліканскай нормы, пры ўмове, што бязвыплатна будзе прыватызавана не больш чым 30% усяго фонду земляў гэтай катэгорыі. Наступнае павелічэнне сельскагаспадарчнх надзелаў - за кошт арэнды ў дзяржавы (з правам далейшага выкупу) на роўных умовах для усіх суб'ектаў гаспадарання незалежна ад форм уласнасці.

Наша краіна ўжо спазняецца ў барацьбе за рынкі збыту сельскагаспадарчай прадукцыі. Калі ў бліжэйшыя гады мы не створым эфектыўную канкурэнтаздольную сельскагаспадарчую вытворчасць, мы можам страціць нават свой унутраны рынак з-за высокага сабекошту прадукцыі нашых вытворцаў.

Цяперашнія гаспадаркі атрымаюць магчымасць трансфармавацца ў рыначныя структуры, добраахвотныя аб'яднанні ўласнікаў у формах таварыстваў, акцыянерных таварыстваў, саюзаў, асацыяцый і інш. Атрымаюць роўныя ўмовы для развіцця розныя формы арганізацыі вытворчасці - як калектыўныя, так і індывідуальныя.

Будуць дзейнічаць дзяржаўныя праграмы фінансавання тэхналагічнай рэканструкцыі, раўнамернага развіцця ўсіх сфер аграпрамысловай вытворчасці. У найкарацейшыя тэрміны будзе арганізавана сетка сельскіх іпатэчных банкаў, якія будуць крэдытаваць сельскагаспадарчую вытворчасць, будаўніцтва жылля і аб'ектаў сацыяльнага прызначэння пад заклад маёмасці.

Асаблівая ўвага будзе нададзена перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі. У першую чаргу будуць прыватызаваны і акцыяніраваны ўсе дзяржаўныя мясакамбінаты, малакаперапрацоўчыя, цукровыя заводы, садоваагароднінныя і пад.прадпрыемствы. Сваю долю акцый у іх атрымаюць усе гаспадаркі. Будуць выдзелены льготныя крэдыты для на-быцця абсталявання і будаўніцтва невялікіх перапрацоўчых прадпрыемстваў.

У мэтах больш эфектыўнага выкарыстання і надзейнага тэхнічнага забеспячэння ўсіх вытворцаў будзе прыватызавана ўся сельскагаспадарчая тэхніка. На базе цяперашніх цэхаў механізацыі гаспадарак будуць створаны сэрвісныя арганізацыі (станцыі), якія за аплату будуць абслугоўваць дзяржаўныя, калектыўныя, фермерскія гаспадаркі і прысядзібныя ўчасткі.

VIII. Знешнеэканамічная палітыка
Знешнеэканамічная палітыка накіроўваецца на стварэнне партнёрскіх дачыненняў перш-наперш з суседнімі краінамі. Беларусь імкнецца да заключэння з імі пагадненняў аб свабодным гандлі, аб мытных і валютных саюзах, аб стварэнні ўмоў дзеля ўзаемнай свабоды эканамічнай дзейнасці гаспадарчым суб'ектам, аб рэжыме найбольшага спрыяння ў гандлі, аб забеспячэнні гарантый права ўласнасці і абароны ўласнасці грамадзян і суб'ектаў гаспадарання на сваіх тэрыторыях, да стварэння ў перспектыве агульнага рынку.

Ліквідуецца манапалізм у кірунках знешняга гандлю, пашыраецца кола пас-таўшчыкоў і пакупнікоў, што асабліва датычыцца энерганосьбітаў.

Прымаецца новая мытная палітыка, якая стымулюе экспарт тавараў, і новая ліцэнзійная палітыка, якая рэгламентуе імпарт.

Ствараецца адзіная свабодная эканамічная і афшорная зона на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, што зробіць яе прывабнай для эканамічнай дзейнасці, павялічыць колькасць рабочых месцаў і даходную частку дзяржаўнага бюджэту.

На ўсёй тэрыторьгі Беларусі ствараецда свабодная банкаўская зона на аснове бан-каўскага заканадаўства Швейцарскай канфедэрацыі, што зробіць нашу краіну прывабнай ддя замежннх банкаў і інвестыцыйных кампаній.

Ствараецца сістэма міжнародных бірж: фондавай, энерганосьбітаў, металаў, збожжавай і інш.

Опубликовано на Порталусе 16 сентября 2005 года

Новинки на Порталусе:

Сегодня в трендах top-5


Ваше мнение?



Искали что-то другое? Поиск по Порталусу:


О Порталусе Рейтинг Каталог Авторам Реклама