PORTALUS.RU → ПРАВО БЕЛАРУСИ → Навуковая канферэнцыя міжнароднікаў Беларусі → Версия для печати
Навуковая канферэнцыя міжнароднікаў Беларусі [Электронный ресурс]: электрон. данные. - Москва: Научная цифровая библиотека PORTALUS.RU, 23 сентября 2004. - Режим доступа: https://portalus.ru/modules/belorussianlaw/rus_readme.php?subaction=showfull&id=1095934777&archive=0411&start_from=&ucat=& (свободный доступ). – Дата доступа: 27.10.2026.
публикация №1095934777, версия для печати
Навуковая канферэнцыя міжнароднікаў Беларусі
Дата публикации: 23 сентября 2004 |
|
ИСТОЧНИК: "БЕЛОРУССКИЙ ЖУРНАЛ МЕЖДУНАРОДНОГО ПРАВА И МЕЖДУНАРОДНЫХ ОТНОШЕНИЙ" №3 2002 ГОД Матэрыалы падрыхтаваны кiраўнiком рабочай групы па падрыхтоўцы канферэнцыi прафесарам М. Э. Часноўскім 22—23 кастрычнiка 2002 года на факультэце мiжнародных адносiн БДУ адбылася I Рэспублiканская навуковая канферэнцыя "Беларусь у сучасным свеце". Гэты прадстаўнiчы форум напэўна зойме прыкметнае месца ў грамадска-навуковым жыццi краiны. Удзельнiкi канферэнцыi працавалi ў чатырох секцыях, дзе заслухалi i абмеркавалi звыш 120 дакладаў па самых разнастайных пытаннях знешняга ўзаемадзеяння Рэспублiкi Беларусь, вызначэння яе ўласнага месца i ўмацавання пазiцый у свеце, пазнання i вывучэння яго. Шырокае кола навуковай праблематыкi, яе актуальнасць i практычная значнасць, прадстаўнiчы склад удзельнiкаў дыскусii сведчаць аб зацiкаўленасцi грамадскасцi да прапанаванай тэматыкi, аб высокiм, сапраўды рэспублiканскiм узроўнi самога мерапрыемства. Для членаў секцыi "Мiжнародныя адносiны. Знешняя палiтыка i дыпламатыя Рэспублiкi Беларусь" тон задаў пленарны даклад дэкана факультэта прафесара А. В. Шарапы на тэму "Месца Рэспублiкi Беларусь у сучасным свеце". Зробленыя iм агульныя падыходы i ацэнкi затым былi значна паглыблены ў такiх даследчых напрамках, як тэарэтычныя аспекты знешняй палiтыкi нашай дзяржавы, асаблiвасцi адносiн з краiнамi Заходняй Еўропы, мiжнароднымi унiверсальнымi, рэгiянальнымi i субрэгiянальнымi арганiзацыямi. Значная ўвага нададзена мiжнароднаму супрацоўнiцтву ў пераадоленнi наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Вострую палемiку выклiкалi ацэнкi i абагульненнi беларускага вопыту супрацоўнiцтва з суседзямi. Падрабязна разглядалiся Расiя, Цэнтральная Азiя, Блiзкi i Сярэднi Усход у знешняй палiтыцы Рэспублікі Беларусь. Канстатавалася, што ў краiне створана сетка ўрадавых i недзяржаўных цэнтраў па вывучэннi праблем сучаснасцi, наладжана падрыхтоўка кадраў мiжнароднiкаў вышэйшай квалiфiкацыi. Актывiзавалiся даследаваннi Беларусi за мяжой, асаблiва ў Польшчы i Германii. Выступоўцы пагадзiлiся, што ў 1990-я гг. у навуковых колах нашай краіны аформiлiся сiстэмныя падыходы ў даследаваннях пытанняў мiжнародных адносiн i знешняй палiтыкi Беларусi. Гэта пацвердзiла плённая дыскусiя аб характары i асноўных тэндэнцыях у развiццi мiжнародных адносiн. У згаданым кантэксце прааналiзаваны дзеючыя палiтычныя i мiждзяржаўныя асновы мiжнароднага супрацоўнiцтва, абмеркаваны дзеючыя i перспектыўныя мадэлi бяспекi розных рэгiёнаў свету, у тым лiку роля звышдзяржаў у забеспячэннi стабiльнага мiру i бяспека так званых краiн-iзгояў. Прагучалi прагматычныя варыянты i шляхi стварэння мер даверу памiж асобнымi краiнамi i цэлымi рэгiёнамi. Прасочаны працэс функцыянавання i эвалюцыi мiжнародных унiверсальных i еўрапейскiх рэгiянальных i субрэгiянальных арганiзацый. Прыведзены цiкавыя ацэнкi месца мiжнародных i транснацыянальных фiнансавых i прамысловых аб’яднанняў у вырашэннi неадкладных патрэб дзеля выжывання i развiцця народаў свету. Прапанаваны гiстарыяграфiчны аналiз важнейшых працэсаў сучаснасцi, ахарактарызаваны вядучыя школы ў вобласцi мiжнародных адносiн, сусветнай палiтыкi i эканомiкi. Праца секцыi "Сучасныя тэндэнцыi ў развiццi мiжнароднай правасуб’ектнасцi Рэспублiкi Беларусь" набыла выразны навукова-практычны кантэкст. Абмеркаваны юрыдычныя аспекты iнтэграцыi Беларусi i Расii ў рамках Саюзнай дзяржавы, узаемаадносiны нашай краiны з АБСЕ, удзел Рэспублiкi Беларусь у кадыфiкацыйным працэсе ў СНД. Значная ўвага надавалася аналiзу развiцця мiжнароднага прыватнага права ў Рэспубліцы Беларусь; дэбаты разгарнулiся вакол пытанняў мiжнароднага камерцыйнага арбiтражу з удзелам беларускiх суб’ектаў гаспадарання, праблем мiжнароднага ўсынаўлення, мiжнародна-прававога рэгулявання iнфармацыйных тэхналогiй. Цiкавасць выклiкалi даклады пра вобласць прававых узаемаадносiн памiж мiжнароднымi арганiзацыямi, асаблiвасцi ўдасканалення прававых норм прадастаўлення прытулку iншаземцам. У вынiку абмеркавання дакладаў секцыя сфармулявала наступныя высновы: — Рэспублiка Беларусь на сучасным этапе актыўна рэалiзуе мiжнародную правасуб’ектнасць праз двух- i шматбаковыя пагадненнi, членства ў мiжнародных мiжурадавых i няўрадавых арганiзацыях, дыпламатычныя i консульскiя прадстаўнiцтвы на тэрыторыi iншых дзяржаў. Разам з тым наша краiна ў мiжнародных арганiзацыях часам абмяжоўваецца пасiўным удзелам у прыняццi рэзалюцый i рашэнняў, не выкарыстоўвае ў належнай меры сваё права выступаць у якасцi аўтара i сааўтара праектаў рэзалюцый, не прымае значных дыпламатычных намаганняў па прадстаўнiцтву ў органах мiжнародных арганiзацый; — пры ратыфiкацыi цi далучэннi да мiжнародных дагавораў Беларусь не ажыццяўляе ў поўным аб’ёме распрацоўку прынятых мiжнародных абавязкаў, што ў далейшым стварае праблему iх выканання на нацыянальным узроўнi; — новае заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, прынятае з мэтай рэалiзацыi мiжнародных абавязкаў, не заўсёды адпавядае палажэнням мiжнародных дагавораў. Знешнеэканамiчная састаўная працы канферэнцыi пачалася з пленарнага даклада дырэктара Iнстытута эканомiкi НАН Беларусi, акадэмiка П. Г. Нiкiценкi на тэму "Да пытання аб устойлiвым сацыяльна-эканамiчным развiццi Беларусi ў кантэксце цывiлiзацыйных працэсаў" i прадоўжылася ў секцыi "Мiжнароднае эканамiчнае супрацоўнiцтва Рэспублiкi Беларусь. Сучасныя тэндэнцыi развiцця сусветнай эканомiкi". Сярод членаў секцыi адбылося змястоўнае абмеркаванне праблем, з якiмi сутыкаецца эканомiка Беларусi ў працэсе ўзаемадзеяння са сваiм эканамiчным акружэннем. Былi iдэнтыфiкаваны "балявыя кропкi" ў сферы знешнеэканамiчных сувязей Рэспублiкi Беларусь, прапанаваны варыянты рашэнняў як стратэгiчнага, так i аператыўнага рэагавання на iснуючыя i патэнцыяльныя выклiкi. У лiку абмеркаваных праблем: наступствы пашырэння Еўрапейскага саюза для эканомiкi Беларусi, процiдзеянне антыдэмпiнгавым мерам iншых краiн супраць беларускiх вытворцаў, выпрацоўка стратэгii эканамiчнага супрацоўнiцтва з рэгiёнамi Расii, актывiзацыя цэнавай палiтыкi беларускiх прадпрыемстваў-экспарцёраў. Змястоўны i цэласны навукова-практычны выгляд набыло абмеркаванне пытанняў турызму ў сусветным, рэгiянальным i нацыянальным вымярэннi. Акцэнты рабiлiся на геаэканамiчных крытэрыях развiцця мiжнароднага турызму, а таксама на канцэптуальных асновах дзейнасцi рынку турысцкiх паслуг, дасягнення ўстойлiвага турызму, стварэння сiстэмы дзяржаўнага кiравання турызмам у Рэспублiцы Беларусь. Выснова секцыi: засяродзiць намаганнi на выпрацоўцы навукова-метадычнага забеспячэння ўстойлiвага развiцця прыярытэтных для Беларусi вiдаў i форм турызму (транзiтнага, экалагiчнага, культурна-адукацыйнага, навуковага i агратурызму). Найбольш выразна задача пазнання i вывучэння свету рэалiзавалася ў працы секцыi "Праблемы мiжмоўнай камунiкацыi ў сучасным свеце i iншамоўнае навучанне". Прадметам дыскусii сталi пытаннi тэорыi навучання замежным мовам у Беларусi i за мяжой, актуальныя праблемы кагнiтыўнай лiнгвiстыкi, лiнгвадыдактыкi, выкладання розных аспектаў замежнай мовы, мовы як сродка мiжкультурнай камунiкацыi ў сферах прафесiйных i непрафесiйных зносiн. У атмасферы творчага педагагiчнага пошуку вызначалiся аптымальныя i эфектыўныя формы працы (як аўдыторнай, так i пазааўдыторнай) пры навучаннi моўнай i камунiкатыўнай кампетэнтнасцi, прафесiйнай падрыхтоўцы з выкарыстаннем замежных моў, камунiкатыўным стратэгiям у сучаснай ВНУ. Пэўнае месца заняла методыка выкладання рускай мовы як замежнай з выкарыстаннем лiнгвакультуразнаўчых здабыткаў Беларусi. Навуковае абмеркаванне лiнгваметадычных праблем атрымала лагiчнае завяршэнне ў ажыўленых дэбатах, абмене меркаваннямi i вопытам найбольш удалых i вынiковых падыходаў у iншамоўным навучаннi з акцэнтам на авалоданне пiсьмовай i дзелавой мовай. Вырашана стварыць мiжкафедральны банк сiтуацый i форм навукова-метадычнай i практычнай дзейнасцi выкладчыка замежнай мовы. Iнтэгральнай часткай банка стане вiдэатэка аўтэнтычных культуразнаўчых, гiстарычных, прававых i iншых матэрыялаў як Беларусi, так i краiн – носьбiтаў вывучаемай мовы. Удзельнiкi канферэнцыi адзiнадушна падтрымалi iдэю штогодняга правядзення навуковых сiмпозiумаў такога роду. Опубликовано 23 сентября 2004 года Изображение к публикации:Полная версия публикации №1095934777 → © Portalus.ru Главная → ПРАВО БЕЛАРУСИ → Навуковая канферэнцыя міжнароднікаў Беларусі При перепечатке индексируемая активная ссылка на PORTALUS.RU обязательна!
|
|