Рейтинг
Порталус

КАТЭДРАЛЬНЫ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ

Дата публикации: 03 сентября 2005
Публикатор: Научная библиотека Порталус
Рубрика: КУЛЬТУРА И ИСКУССТВО Изобразительное искусство →
Номер публикации: №1125768482


1. Езуіты ў Мінску Мінск належыць да ліку найстаражытных гарадоў Беларусі. Выгаднае месца знаходжання садзейнічала яго хуткаму развіццю, і ўжо ў сярэдзіне ХУст. Мінск, пра які ўпершыйю згадвалася ў летапісе ў 1067г. уваходзіў у шэраг найбольш значных гарадоў Вялікага Княства Літоускага. У другой палове ХУІ ст. горад меў пяць асноўных раенаў забудовы: Замак, прылягаючы да яго Ніжні (або Стары) рынак, Высокі рынак Траецкую гару і Татарскі канец (цяпер Ракаўскае прадмесце). "Высокаемесца", "Верхні рынак", "Верхні горад", "Саборная плошча" — гэтыя назвы насіла тая частка Мінска што сёння вядомая як плошча Свабоды і яе кварталы. На плошчы, размешчанай на маляўнічым узгорку, знаходзілісі ратуша і гандлёвыя рады, некалькі кляштараў — бернадынскія (мужчынскі і жаночы), дамініканскі, базыльянскі (мужчынскі і жаночы), езуіцкі — сядзіба мастака В.Ваньковіча, так званы Дом масонаў і жылыя дамы гараджанау. Дакументы гісторыі сведчаць, што мінскі Катэдральны касцёл першапачаткова быў касцёлам кляштара ордэна езуітаў. У пісьмовых крыніцах ёсць звесткі, што езуіты з’явіліся ў горадзе напрыканцы ХУІ ст., аднак афіцыйна прынятай датай іх пасялення лічыцца 1654 год, калі біскуп І.Сангушка за 800 злотых купіў у багатага мешчаніна Г.Гегера сядзібу ў самым цэнтры Мінска і падарыў яе езуітам. Багатыя фундацыі дазволілі езуітам ужо ў канцы ХУІІст. распачаць вялікае будаўніцтва: школы, бурсы "для ўбогіх", калегіума. Нам мала вядома пра існаванне першага каменнага (цаглянага?) касцёла, аб якім згадваў у сваім дзённіку стольнік П.Талстой, але дакладна вядома, што будаўніитва існуючага храма было распачата ў дзень св.Марка — 24 красавіка. У Рымскім архіве езуітаў захаваўся праектны план мінскага касцёла, які не быў рэалізаваны (на жаль, яго аўтар невядомы). Будаўніцтва касцёла вялося вельмі хуткімі тэмпамі дзякуючы ўсебаковай падтрымцы. Нават падзеі Паўночнай вайны 1700—17121гг., у час якіх Мінск апынуўся ў зоне ваенных дзеянняў, не паўплывалі на ход будаўніцтва. Праца не прыпынілася ні падчас знаходжання ў горадзе рускай арміі, ні падчас пастоя шведскіх войскаў, камандаванне якіх, як сведчаць дакументы, нават садзейнічала паспяховаму завяршэнню будаўніцтва храма. У 1705г. касцёл быў перакрыты скляпеннямі і накрыты дахам, а да 1708г. езу-іты закончылі асноўныя апрацоўчыя работы ў інтэр’еры. 16 сакавіка 1710г. адбылося ўрачыстае асвячэнне храма пад тытулам Езуса, Марыі і Святой Барбары Віленскім біскупам К.Бжастоўскім. Аднак завяршэннем будаўніцтва касцёла можна лічьщь пачатак ЗО-х гадоў ХУПІст. У адной з фасадных вежаў тады ўстанавілі гадзіннік, прывезены з Гданьска, які павінен "...паказваць час і дні, каб бьгў вядомы ўсялякі час", а ў іншай — званы, "...каб склікаць народ"... Унутраныя работы ў касцёле працягваліся яшчэ даволі доўга. Сярод імёнаў майстроў, якія працавалі ў храме, ёсуь знакамітыя: мастак Якуб Брэтзер, Матэвуш Бейтнік, Ігнацы Дарэцці, архітэктар Францішак Карэў, сталяр Ян Шэферс і многія іншыя, што пакінулі нам у спадчыну свае цудоўныя тварэнні ў касцёлах і кляштарах Польшчы, Літвы, Украіны. Будаўніцтвам комплекса езуіцкага кляштара практычна завяршылася фармаванне архітэктурна-планіровачнай структуры цэнтра Мінска — Верхняга горада. Безумоўна, цэнтральнае месца ў комплексе збудаванняў кляштара належала касцёлу. 2. Мінск. Катэдральны касцёл Пасля касацыі ордэна езуітаў у 1773г. былы кляштарны касцёл стаў парафіяльным. Вядома, што ў 1797г. будынак пацярпеў падчас гарадскога пажара, але невядома, наколькі значныя былі тыя страты. 28 красавіка 1798?. Найвышэйшым Указам Правячага Сената і Булай Папы УІ, выдадзенай у Фларэнцыі 15 лістапада таго ж года, была ўстаноўлена Мінская рымска-каталицкая дыяцэзія, а мінскі Марыінскі касцёл узведзены ў ранг Катэдральнага. Першым біскупам Мінскай дыяцэзіі стаў ксёндз Якуб Дадэрка, з імем якога звязана рэканструкцыя. Мы можам толькі шкадаваць аб страчаным і радавацца таму, што захавалася ад касцёла канца ХУІІІ—пач.ХІХст. Рукапісныя дакументы, якія захоўваюцца ў архівах розных гарадоў, апавядаюць ігра грандыёзныя работы, праведзеныя па ініцыятыве мінскага біскупа. Найбольшая ўвага была нададзена аздабленню інтэр’ера храма. У адным з дакументаў паведамляецца пра тое, што скляпенні касцёла і яго сцены былі цалкам распісаны "...мэтрам Казімірам Анташэўскім, вядомым сваёй працаю ў 11 касцёлах Мінскай дыяцэзіі на тэму Таінстваў са Старога і Новага Запаветаў і абразамі з гісторыі касцёла". Сучаснікі, якія бачылі вынікі зробленага, а таксама спецы-ялісты ў галіне жывапісу даюць розныя ацэнкі гэтай працы, але яны аднадушна сцвярджаюць, што менавіта ў тыя гады кас-цёл ператварыўся ў цудоўную па архітэктуры і ўбранні Галоўную Святыню не толькі Мінска, але і ўсяго краю. У сярэдзіне 1850-х гадоў у будынку касцёла адбыліся значныя перамены. Вялікая роля ў вызначэнні характара, аб’ёмаў і, асабліва, выканання жывапісных работ належала віленскаму мастаку Валасевічу, хаця аўтарам праекта рэканструкцыі і яе кіраўніком быў мінскі губернскі архітэктар Казімір Мельхіёравіч Хрышчановіч (1794—1871), вядомы як аўтар многіх значных бу-дынкаў Мінска. У выніку праведзеных работ дах храма быў пакрыты бляхаю і пафарбаваны, архітэктурны дэкор фасадаў (пілястры, калоны і паўкалоны), адноўлены, з боку галоўнага фасада зроблены новыя дзверы, а ўвесь касцёл звонку пабелены. Сцены і скляпенні храма былі нанова распісаны, на галерэі патроена новая рашотка, значна рэканструяваны хоры і цалкам зменена дэка-ратыўнае афармленне аргана. Сцены ў капліцах Св.Тройцы і св.Феліцыяна былі распісаны ў тэхніцы "аль-фрэско", капітальна рэканструяваны алтары... Сёння цяжка суаднесці ступень здабыткаў і стратаў, якія непазбежна бываюць падчас рэканструкцыі, вызначыць "правых" і "няправых". 3. Марыінскі касцёл 15 ліпеня 1869г. Мінсга біскуп Адам Валадкевіч атрымаў дакумент аб скасаванні Мінскай дыяцэззіі: Катэдральны касцёл стаў парафіяльным Ма-рыінскім. Кіраўніцтва дыяцэзіяй спачатку часова перайшло да Віленскага, а потым — да Магілёўскага біскупа. Пасля закрыцця Мінскаи дыяцэзіі да пробашча касцёла сталі прыходзіць лісты са скаргамі: маўляў, "...гучанне аргана і спевы перашкаджаюць жыхарам суседніх дамоў (асабліва — губернатарскага)". Няма сумнення ў тым, што "скаргі" былі арганізаваныя па распараджэнні начальніка губерні з мэтаю ўціску веруючых католікаў і нават закрыцця касцёла. Гэта пацвярджаюць дакументы, у якіх ёсць патрабаванні і ўказанні аб прыпыненні набажэнстваў у будзённыя дні, аб ліквідацыі біскупскага трона, аб пераводзе набажэнстваў з польскай на лацінскую, а потым і на рускую мову, "...бо ўстаноўлены парадак можа быць крыніцаю беспарадкаў". На шчасце, святыню не зачынілі, а ў 1888г. у сувязі з мяркуемым прыездам у Мінск Яго Імператарскаи Высокасці Вялікага князя Ула-дзіміра Аляксандравіча нават было прынята рашэнне аб рамонце Марыінскага касцёла. На пачатку ХХст. становішча рымска-каталіцкіх парафій, размешчаных на тэрыто рыі Расейскай Імперыі, змянілася ла лепшага; Найвышэйшым указам ад 17 красавіка 1905г. і Маніфестам 17 кастрычніка таго ж года ўсе абмежаванні для рымска-каталіц-кага веравызнання былі адме-неныя. Аднак Мінскай дыяцэ-зіяй працягваў кіраваць Магілёўскі рымска-каталіцкі біскуп, рэзідэнцыя якога знаходзілася ў Санкт-Пецярбургу. У снежні 1908г. парафіяне мінскага Катэдральнага касцёла звярнуліся ў "Савет 22 Міністраў". Копія звароту, напісаная на лаціне, была накіравана ў Рым Святому Айцу. Парафіяне прасілі аднавіць Мінскую дыяцэзію, а таксама пісалі, што "...касцёльныя фундушы, якія належаць капітуле Мінскай дыяцэзіі, напрыклад, цагляны будынак, дзе жыў біскуп, цагляны кляштарны корпус былога дамініканскага кляштара, у якім знаходзілася семінарыя і іншыя будынкі, што належалі катэдральнаму касцёлу, ...павінны быць вернуты ўладальніку..." Аднак тады парафіянам было адмоўлена ў іх законнай просьбе. Нягледзячы на тое, што афіцыйна Катэдра знаходзілася ў Магілёве, у шэрагу дакументаў мінскі Марыінскі касцёл заставаўся Катэдральным. Тлумачэнне гэтаму факту мы знайшлі ў лісце магілёўскага Арцыбіскупа Мітрапаліта Вікенція Ключынскага ад 21 ліпеня 1914г. № 4167, дасланым у Дэпартамент Духоўных Спраў: "...Маю гонар паведаміць, што касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску менавіта і ёсць парафіяльны касцёл 1 класа, якім ён і лічыцца ў магілёўскіх рымска-каталіцкіх календарах. Аднак ён з’яўляеіща і Катэдральным, паколькі начальнік Магілёўскаи архідыяцэзіі з’яўляецца разам з тым Апостальскім Адміністратарам Мінскай дыяцэзіі, на пасаду якога прызначаеода або Папскаю Булаю пры ўзвядзенні ў Арцыбіскупы-Мітрапаліты, або, паколькі справа датычыць Капітульнага Вікарыя, атрыманымі праз пасрэдніцтва Урадавых уладаў асобымі рэскрыптамі Святога Прастола... Да напісанага лічу неабходным дадаць, што Мінскі касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі называецца Катэдральным і ў афіцыйных актах міністэрства..." Дакументы сведчаць, што ў 1905—1906гг. пробашчалі Марыінскага касцёла быў кс.Зыгмунт Лазінскі, які пасля аднаўлення ў 1917г. Мінскай дыяцэзіі стаў яе біскупам. 4. Спартыўны клуб Афіцыйны дакумент аб закрыцці Катэдральнага Марыінскага касцёла ў 1930-я гады ў архіўных матэрыялах таго часу не знойдзены. Паводле сведчанняў старажылаў Мінска, пасля арышту ксяндза Адама Пучкара-Хмялеўскага ў 1934г. (праз тры гады яго вызвалілі, але ў 1938г. зноў арыштавалі і расстралялі) пастаянныя набажэнствы ў касцёле перапыніліся і толькі пасля 1939г. святыню часам адчынялі для адпраўлення набажэнстваў, здзяйснення абрадау шлюбу і хрышчэння. У 1941—1945гг.. касцёл дзейнічаў. Падчас Айчыннай вайны ніводны культавы будынак на плошчы Свабоды і прылягаючых раёнах горада практычна не быў разбураны (!) — гэта добра відаць на пасляваенных фатаграфіях Мінска. Аднак хутка пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх акупантаў Марыінскі касцёл быў зноў зачынены і доўгі час не меў гаспадара. У студзені 1947г. Міністэрства харчовай прамысловасці БССР звярнулася ў Кіраўніцтва па справах рэлігійных культаў пры СМ БССР з просьбаю перадаць будынак Катэдральнага касцёла для пашырэння сваёй вытворчасці. Аднак было прынята іншае рашэнне: "Аб часовай перадачы памяшкання рымска-каталіцага касцёла, які знаходзіцца ў Мінску, на пл. Свабоды, 9, Беларускаму драматычнаму тэатру імя Янкі Купалы без права яго ўнутранага і знешняга пераабсталявання... для захоўвання дэкарацый тэатра". Гэта рашэнне было толькі пачаткам трагічнага перыяду ў жьщці святыні. Напрыканцы 1940-х гадоў у рэспубліцы панавала надзвычай негатыўнае стаўленне да помнікаў, асабліва культавых. Каб не было перашкодаў для карэннай рэканструкцыі або нават зносу, помнікі архітэктуры спачатку выключаліся са спіскаў. У выніку, нягледзячы на пратэсты Галоўнага Архіўнага Кіраўніцтва пры СМ СССР, улады Беларусі санкцыянавалі знос і рэканструкцыю многіх значных і нават унікальных помнікаў рэспублікі, да ліку якіх належыць і Катэдральны касцёл у Мінску. У адпаведнасці з рашэннем ад 27 ліпеня 19481'. касцёл перадалі спартыўнаму таварыству "Спартак" для пераабсталявання пад дзіцячы спартыўны клуб. Перабудову храма паводле праекта архітэктара інстытута "Беддзяржпраект" Н. Драздова завяршылі да канца 1950г. Цяпер мы ведаем, як цяжка. было жыць і працаваць у тыя трывожныя гады: чалавечае жыцце нічога не каштавала — не тое што помнікі! Таму хочацца сказаць словы ўдзячнасці выканаўцам таго варварскага рашэння, людзям, якія, напэўна ж, верылі ў магчымасць адраджэння святыні. Яны пакінулі нам падрабязныя абмерныя чарцяжы касцёла, фотафіксацыю ўсёй пабудовы, архітэктурных дэталяў, жывапісу, а пад слаямі фарбаў і прыбудаваным фасадам архітэктары 1940-х захавалі ўсё, што можна было зберагчы... Нехта хацеў, каб з нашага жыцця назаўсёды знікла гэта велічная святыня. Не выйшла. Нягледзячы на значнасць, страты не былі незваротнымі. Супрацоўнікі Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных майстэрняў яшчэ ў 1982г. прапанавалі план паэтапнай рэстаўрацыі былога касцёла і яго прыстасавання пад канцэртную залу Белдзяржфілармоніі. Аднак у тыя гады праект не рэалізавалі і будынак заставаўся ў спартыўным ведамстве яшчэ больш як дзесяць гадоў. 5. Катэдральны касцёл. Адраджэнне Не буду апавядаць пра тое, колькі лістоў напісалі католікі каб вярнуць святыню, як мерзлі парафіяне на прыступках былога касцёла, адстойваючы сваё права маліцца ў ім — пра гэта ўжо нямала напісана. І вось настаў дзень — 15 снежня 1993 года — калі была прынята Пастанова аб вяртанні веруючым Катэдральнага касцёла. Гэта зрабіла магчымым не толька яго духоўнае адраджэнне, але і аднаўленне унікальнага помніка ХУІІІ стагод-дзя. Арцыбіскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі і Адміністратар Пінскі ксёндз кардынал Казімір Свёнтэк асабіста кіраваў рэстаўрацыйнымі работамі. Творчы калектыў складаўся з беларускіх і польскіх спецыялістаў. Цяжкая і высакародная праца працягвалася тры гады і два месяцы. Сёння Катэдральны касцёл паўстаў перад намі ва ўсёй сваёй велічы: яго галоўны фасад фланкіруюць дзве пяціярусныя вежы, упрыгожаныя пілястрамі, паўкруглымі нішамі, скразнымі праёмамі, вазамі, рашоткали і прытожымі купаламі. У цэнтры фасада змешчана фігура Найсвяцейшай Марыі Панны. Адноўлены паўднёва-заходні (з боку апсіды) фасад касцёла, які таксама мае ба-гаты архітэктурны дэкор. Капліцы Святой Троіцы і святога Феліцыяна, што прылягаюць да апсіды, розныя па архітэктурным і мастацкім вырашэнні, і гэта надае святыні яшчэ больш дынамічны і маляўнічы характар. На жаль, пакуль не адноўлены інтэр’ер касцёла, і мы не можам убачыць вядомыя нам з інвентарных вопісау і здымкаў пачатку ХХст. цудоўныя фігуры 12 апосталаў, аднак мы ўжо сёння можам радавацца дакладнасці вобразаў, раскрытых беларускімі рэстаўратарамі ў апсідзе касцёла, любавацца арнаментальным жывапісам, выкананым "пад лепку" на профільных цягах антаблемента, сюжэтным жывапісам на скляпенні Троіцкай каплщы касцёла. Адноўлены карніз у галоўнай наве святыні з своеасаблівай галерэяй, агароджа-най металічнаю рашоткаю, якую зрабілі ўмелыя рукі польскіх майстроў. На скляпеннях, калонах і сценах святыні зроблены і захаваны зандажы, якія дазваляюць бачыць фрагменты жывапісу, што ўпрыгожваў касцёл у розныя часы. Не будзем сёння гаварыць пра няўдачы і памылкі, якія, відаць, непазбежныя ў працэсе працы. Сёння — Час Радасці. Да нас вярнулася Памяць — матэрыяльная, духоўная, светлая...

Опубликовано на Порталусе 03 сентября 2005 года

Новинки на Порталусе:

Сегодня в трендах top-5


Ваше мнение?



Искали что-то другое? Поиск по Порталусу:


О Порталусе Рейтинг Каталог Авторам Реклама