Рейтинг
Порталус

АБРАЗЫ МАЦІ БОЖАЙ У МІНСКІХ КАСЦЁЛАХ

Дата публикации: 03 сентября 2005
Публикатор: Научная библиотека Порталус
Рубрика: КУЛЬТУРА И ИСКУССТВО Изобразительное искусство →
Номер публикации: №1125768515


Не выпадкова на старадаўнім гербе Мінска знаходзіцца выява Панны Марыі ў атачэнні анёлаў: нямала даўніх святыняў абодвух хрысціянскіх вызнанняў у нашай сталіцы было асвечана ў Яе гонар. Паказальна, што ў кампендзіуме Навакоўскага пра цудатворныя абразы Маці Божай (Кракаў, 1902г.) па колькасці такіх абразоў на былых землях Вялікага Княства Літоўскага Мінск уступае толькі Вільні. Усім вядомы старадаўні абраз Маці Божай Мінскай з замкавай царквы Нараджэння Багародзіцы, які перажыў шматлікія ваенныя навалы і атэістычныя ліхалецці, а цяпер знаходзіцца ў праваслаўным Катэдральным саборы і карыстаецца вялікім шанаваннем праваслаўных вернікаў. Нажаль, загінулі (ці, будзем спадзявацца, толькі зніклі) усе шанаваныя абразы Маці Божай з мінскіх касцёлаў. Пра іх нават нельга сказаць "засталіся толькі на фатаграфіях", таму што і фатаграфій няма — толькі згадка ў архіўных інвентарах і старых кнігах. У шматтомнай працы Ст.Заленскага напісана, што троцкі ваявода Цыпрыян Бжастоўскі з жонкаю Рашэль Дунін-Раецкай у 1682г. даў на пабудову мінскага езуіцкага калегіума 50.000 злотых і падараваў у касцёл "грэчаскі" абраз Маці Бо-жай, атрыманы ў Маскве ад цара Фёдара Аляксеевіча ў 1684г. калі Бжастоўсіа як пасол Рэчы Паспалітай вёў перамовы аб вечным міры. Гісторык-езуіт ХУІІІ ст. Каспар Нясецкі ў вядомай працы па геральдыцы і генеалогіі, надрукаванай у Львове (1748), таксама паведамляе пра гэты дар і называе абраз "вельмі каштоўным". Аднак прасачыць далейшы лёс абраза не ўдаецца, Магчыма, ён загінуў у пажары 1786г., калі касцёл згарэў "амаль да асновы" (Інвентар пачатку ХХст., НДА Беларусі, ф.1781, воп.26, адз. зах.1496). Пра татальны пажар пісаў і Заленскі ("ацалелі толькі 4 абразы пэндзля Чаховіча"), падаючы дату — 1796г. Праўда, у пачатку ХХ ст. у алтары Троіцкай капліцы знаходзіўся абраз Маці Божай у металічнай шаце, але няясна, ці маецца на ўвазе дар Бжастоўскага, ці гэта іншы абраз. У касцёле Наведання Тіанны Марыі жаночага кляштара бернардынак (фундаваны ваяводам троцкім Аляксандрам Слушкам у 1642г.) быў цудатворны абраз Маці Божай, аздоблены сярэбранай шатай і каронамі. У 1672г. віленскі біскуп суфраган Мікалай Слупскі і правінцыял бернардынцаў Гіяцынт Буркевіч, вывучыўшы адпаведныя дакументы, прызналі абраз цудатворным. Тады ж у езуіцкай друкарні ў Вільні была надрукавана кніга пра гісторыю і цуды абраза з прысвячэннем мінскаму кашталяну Аляксандру Юдзіцкаму, які "ў нейкіх абставінах, усё пакінуўшы, ад шведаў уратаваў абраз, вывез яго з небяспекі як Энэй калісьці сваіх багоў" (пісала ў прадмове сястра дабрадзея бернардынак Францішка, прыарыса кляштара). Юдзіцкая паведамляла, што абраз быў прысланы з Рыма ад Папы Урбана УІІІ Зоф’і з Зяновічаў, жонцы Аляксандра Слушкі, тады кашталяна троцкага за тое, што яна паслала Найсвяцейшаму Пастару "містэрн, выраблены ў ахвяру "Арра-rat ze wszystkіm" (магчыма, нейкае дарагое адзенне). У доме Слушкаў абраз адразу праславіўся цудамі аздараўлення і дапамогі ў розных хваробах, ласкі дазнала тройчы і сама гаспадыня, паш Мар’яна Абрамавічоўна (1640), а таксама іншыя. Да таго ж мінскі канцылярыи Сымон Плявіза ў сне бачыў абраз, акружаны святлом, і нібы Маці Божая сказала: "ведай сам і іншым скажы, што хто будзе звяртацца, будзе ўсцешаны". Тады Слушкі аддалі абраз у кляштар, дзе ен дапамагаў многім у хваробах і няшчасных выпадках. Калі Мінск быў заняты маскоўскім войскам, бернардынкі з абразом выехалі на Жмудзь, дзе Юдзіцкі меў староства ў Ясвойнях. За 12 гадоў, якія паненкі правялі па-за сваім кляштарам, ніхто іх не крануў, не пашкодзіла ім і эпідэмія 1657г., што яшчэ больш упэўніла сясцёр у цудатворнасці абраза. У хуткім часе пасля вяртання ў Мінск, сёстры апісалі цуды ў кнізе, і Юдзіцкая запрасіла біскупа Слупскага прыслаць кананічную камісію. Неўзабаве пасля прызнання абраза цудатворным Лявонцій Тарасевіч наштыхаваў з яго гравюру на медзі, якая дазваляе ўявіць іканаграфію святыні. Марыя стаіць за сталом, на якім ляжыць разгорнутая кніга і раскіданы галінкі ружаў. Дзіцятка Езус стаіць на гэтым стале, прыхінуўшыся да Маці, якая прытрымлівае Яго праваю рукой, а левай (са скіпетрам) паказвае Дзіцяці на літары, як бы навучаючы. На галовах высокія кароны, вакол — шырокія німбы з шасціканцовымі зорачкамі ўздоўж краю. Сюжэт не мае аналагаў у беларускім іканапісе, ён выглядае як трансфармацыя больш вядомага сюжэта "Святая Анна, якая навучае Марыю". Касцёл бернардынак быў зачынены ў 1866г. Пра лёс законніцаў нічога не вядома. Перад адыходам ім удалося перадаць некаторыя касцёльныя прадметы ў суседнія парафіі. Арган трапіў у Койданава, а што сталася з абразом, невядома. Пра цудоўны абраз у галоўным алтары мінскага касцёла паведамляе і сучасны кампендзіум бернардынскіх кляштараў не падаючы звестак пра яго лёс. Стольнік мінскі Антон Тэадор Ваньковіч у 1703г. заснаваў касцёл босых кар-мелітаў. У 1763г. староста мінскі Міхал Валадковіч вымураваў ім прыгожы кляштар і касцёл Марыі Магдалены, трохнававы, з 6-цю алтарамі. У бочным алтары знаходзіўся цудатворны абраз Маці Божай Шкаплернай у сярэбранай шаце. У 1797г. біскуп Дадэрка перавёў сюды францішканаў; у 1833г. яны былі выдалены. У 1850-е гады касцёл яшчэ велічна ўзносіўся над старым местам на вуліцы Новафранцішканскай. Кляштар бернардынаў з касцёлам св. Юзафа заснаваны ў 1624г. Андрэем і Янам Кансоўскімі (вымураваны ў 1644—1652гг.). Касцёл перацярпеў пажары ў 1737, 1809, 1835 гадах. У бакавым алтары гэтай святыні быў цудатворны абраз Найсвяцейшай Панны Марыі Беззаганнага Пачацця з сярэбранай і пазалочанай шатамі. У 1868г. касцёл быў забраны пад царкву Кірыла і Мятодыя. Лёс абраза невядомы. У 1632г. Войцех Сялява заснаваў ордэн бенедыктынак. Фундатарамі бенедык-тынскага касцёла былі Крыштоф Хадкевіч з жонкай Горскай-Друцкай. У галоўным алтары знаходзіўся абраз Маці Божай з Дзіцем у багатых сярэбраных шатах і такіх жа каронах. Згодна з інвентаром пачатку ХІХ ст., абраз быў намаляваны на палатне; сярэбраная шата з пазалотай, карона, вакол галавы 12 сярэбраных зорак, німбы прамяністыя. У 1843г. кляштар быў зачынены, сёстры-бенедыктынкі высланы ў Нясвіж, а пазней — у Слонім. У 1871г. у кляштары бенедыктынак размясціўся праваслаўны жаночы манастыр. Лёс абраза, на жаль, невядомы. Касцёл святога Яна Божага (баніфратраў), заснаваны ў 1704г. стольнікам мінскім Тэадорам Ваньковічам, стаяў на Старым рынку. У бочным алтары святыні таксама быў цудатворны абраз Маці Божай, аздоблены сярэбранымі шатамі і каронамі. (Мяркуюць, што гэта была копія рымскага абраза Маці Божай Снежнай.) У 1833г. касцёл і кляштар прададзены з публічнага торгу. Лёс абраза таксама невядомы... Такія, на жаль, драматычныя пункціры лёсаў амаль усіх марыйных абразоў, што калісьці ўпрыгожвалі мінскія каталіцкія святыні і дапамагалі нашым продкам у самых розных патрэбах.

Опубликовано на Порталусе 03 сентября 2005 года

Новинки на Порталусе:

Сегодня в трендах top-5


Ваше мнение?



Искали что-то другое? Поиск по Порталусу:


О Порталусе Рейтинг Каталог Авторам Реклама