Рейтинг
Порталус

Ці тужаць літоўцы па камунізьме На фото: Ці тужаць літоўцы па камунізьме, автор: maskaev

Публикация №1096457826 29 сентября 2004

Я якраз пераскочыў з адной эпохі ў другую. Зусім не для таго, каб напісаць тэкст пра настальгію па савецкіх часах. Я пасварыўся з жанчынай і з яе шыкоўных апартаментаў у прыгарадзе Вільні перанёсся ў сваю кватэру ў Каралінках. Шматпавярховы дом, збудаваны за Брэжневым, побач фантан, які даўно не дзейнічае, двор у выбоінах, мясцовыя гастраномы (некалі яны называліся “Космас” і “Сатурн”), тралейбусны прыпынак “Касманаўтаў” і да таго падобныя рэчы, якія павінны былі дапамагчы нам як мага ясней зразумець, што космас пакаралі літоўцы. Цяпер усё гэта здаецца непрыемна ўстарэлым — гэтыя лесвічныя клеткі, і людзі, што сядзелі на лаўках цэлымі га­дзінамі, і дні, якія міналі быццам у нудным дзяжурстве або чаканні нечага, што вернецца ці зменіць усё да непазнавальнасці. Мы былі прызвычаеныя жыць паволі. Піць і абсмоктваць ва ўспамінах мінулае. Хоць бы гэты фантан, у якім калісьці плёхалася вада. Кожны час нясе з сабой людзей, вымушаючы іх з’яўляцца на свет, кахаць, цешыцца маладосцю, і яшчэ ніводзін лад не здолеў гэтага змяніць, савецкі ў тым ліку. Часам лады, нават самыя жорсткія і нялюдскія, прыводзяць да таго, што людзі, якія ў іх выраслі, атаясамліваюць тугу па прамінулым жыцці з тугою па самім ладзе. Згадкі пра першыя спатканні або студэнцкія гады непарыўна з’ядноўваюцца з яго атрыбутамі.

Полная версия публикации

Предыдущая
Следующая


1 2 3 4 5 6

Публикации, отправленные в архив рубрики



О Порталусе Рейтинг Каталог Авторам Реклама