Главная → БЕЛАРУСЬ → Фарны касцёл у Навагрудку
Дата публикации: 17 февраля 2003
Публикатор: Научная библиотека Порталус
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ДОКУМЕНТЫ →
Номер публикации: №1045432681
3 самага пачатку новы абраз карыстаўся вялiкай пашанай навагрудчанаў. Праўдападобна перад ім адбылося цудоўнае аздараўленне маленькага Адама Мiцкевiча пасля таго, як той, упаўшы, вельмі моцна пабіўся і ўжо ніхто не верыў, што дзіця будзе жыць. Апрытомнеў хлопчык толькі пад абразам Божай маці, калі яго, амаль нежывога, прынеслі ў касцёл, скарыстаўшы апошнюю надзею. Першы гатычны касцёл праіснаваў да 1712 года. На яго месцы ўзведзены новы мураваны аднанефавы храм з двухвежавым фасадам і вялікай паўкруглай алтарнай апсідай. Пры будаўніцтве старыя мураваныя часткі былі тактоўна ўключаны ў агульную кампазіцыю. У паўночную сцяну храма ўмуравана надмагільная пліта з чорнага мармуру і пясчаніку, выкананая па загаду наваградскага кашталяна Яна Рудаміны ў памяць аб браце і сябрах, што загінулі ў баі з туркамі пад Хоцінам у 1621 г. На пліце высечаны тэкст на лацінскай мове з пералікам імёнаў і тытулаў загінуўшых. Выразна паказаны дзесяць укленчаных фігур загінуўшых і самога Яна Рудаміны, а ўнізе - пераможаныя імі ворагі з адсечанымі галовамі ў цюрбанах. Дапамозе сваёй Найсвяцейшай Успаможнiцы прыпісваюць жыхары Навагрудка адраджанне старажытнай святыні пасля амаль пяцідзесяці год яе руйнавання (1875 - 1922). Усе гэтыя гады парафiяне малілiся да Марыі, просячы дапамогі ў адраджэннi свайго касцёла. Да Найсвяцейшай Навагрудскай Панi кiравалi свае малiтвы і сёстры Назаратанкі ў 1943 г., каб дазволіла ім пайсці на смерць замест заложнiкаў, арыштаваных гітлераўцамi. Прасілі: "Калi патрэбна аддаць у ахвяру жыццё, няхай лепш расстраляюць нас, чым тых, што маюць сям'ю". Тая, што аб'ядноўвае народы вузамі любові і сапраўднага братэрства, выслухала іх просьбу. Ахвяра была прынятая. 1 жнiўня 1943 г. у лесе за Навагрудкам 11 сёстраў аддалі сваё жыццё за братоў. 27 верасня 1991 г. іх раліквіі перанеслі у грабнiцу, якая знаходзiцца ў капліцы Мацi Божай. Сёння шматлiкiя вернiкi звяртаюцца са сваімi патрэбамі да Навагрудскай Апякункі, якая ўвесь час дбае, баронiць і вучыць трыванню і ўзаемнай любовi.
Опубликовано на Порталусе 17 февраля 2003 года
Новинки на Порталусе:
Сегодня в трендах top-5
Ваше мнение?
Искали что-то другое? Поиск по Порталусу:
Добавить публикацию • Разместить рекламу • О Порталусе • Рейтинг • Каталог • Авторам • Поиск
Главный редактор: Смогоржевский B.B.
Порталус в VK
Всероссийская научная библиотека