Главная → БЕЛАРУСЬ → Камень жалобы
Дата публикации: 17 февраля 2003
Публикатор: Научная библиотека Порталус
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ДОКУМЕНТЫ →
Номер публикации: №1045433002
Кажуць, што пасля гэтага пісьма Міцкевіч "быў як абвугленае дрэва…". І ўсё ж яе пярсцёнак паэт бярог усё жыццё, пранёс яго як талісман праз усе дарогі, што выпалі яму ў свеце. Кажуць, што, развітаўшыся назаўжды з Марыляй, Адам Міцкевіч пасадзіў у Туганавіцкім парку бярозку. Марыля слязамі палівала гэтае дрэва. І жыве паданне, што дзяўчаты прыходзяць туды на святы каб знайсці не кветку папараці, а бярозу Адама. Хто яе адшукае, ў тым годзе выйдзе замуж. І выйдзе за таго, каго яна пакахала. А ў ляску, што ў паўкіламетры ад маёнтка Путкамераў у Больценіках (цяпер Воранаўскі раён) Марыля загадала прывезці і пакласці вялікі камень, які сябры Міцкевіча назвалі потым "Камень Марылі", ці "Камень Жалобы". Ёсць меркаванне, што яна сама высекла на гэтым камені крыж i надпіс "Няздзейсненым надзеям і страчаным марам"…
"Прэч з маіх воч!" І я знікну без следу,
"Прэч з майго сэрца!" І сэрца скарыцца.
"Прэч з маёй памяці!" З гэтым, ты ведай,
Век наша памяць не зможа згадзіцца.
…
Там, дзе страчаліся шчаснай парою,
Дзе расставаліся сумнай хвілінай,
Буду заўжды неразлучным з табою,
Бо ўсюды частку душы я пакінуў.
Прысвячаецца: Да М.
Опубликовано на Порталусе 17 февраля 2003 года
Новинки на Порталусе:
Сегодня в трендах top-5
Ваше мнение?
Искали что-то другое? Поиск по Порталусу:
Добавить публикацию • Разместить рекламу • О Порталусе • Рейтинг • Каталог • Авторам • Поиск
Главный редактор: Смогоржевский B.B.
Порталус в VK
Всероссийская научная библиотека