Рейтинг
Порталус

Документ по истории Беларуси: "Мандат на збор у Віцебску з дня 14 чэрвеня 1562 году"

Дата публикации: 23 октября 2006
Автор(ы): Жыгімонт Аўгуст
Публикатор: Научная библиотека Порталус
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ДОКУМЕНТЫ →
Источник: (c) http://library.by
Номер публикации: №1161557280


Жыгімонт Аўгуст, (c)

Мандат на збор у Віцебску з дня 14 чэрвеня 1562 году

___________________________________________________

Жыгімонт Аўгуст,
Божай міласьцю кароль польскі, вялікі князь літоўскі,
рускі, прускі, жамойцкі і іншых.


Ваяводу віцебскаму, князю Сьцяпану Андрэевічу Збаражскаму.

Прыслалі да нас баяры, шляхта, бурмістры, райцы і мяшчане тамашнія віцебскія, б'ючыя чалом, абы ў тамашнім месце Віцебскім дазволілі ім дзеля навучаньня дзяцей і хаджэньня слухаць Слова Божае дом збудаваць і прапаведніка мець. Паколькі такое ў дзяржавах нашых з вядомых прычынаў нікому не забаронена, таму па чалабітнай іх дазволілі ім у месце Віцебскім мець прапаведніка і збудаваць дом для хаджэньня іх на малітву і для навучаньня дзяцей. Твая Міласьць, тое ведаючы, няхай ім не забараняе і ніякіх перашкодаў ня чыніць прапаведніка мець, і той дом будаваць, і на малітву зыходзіцца. А каб у касьцёлах рымскіх і ў цэрквах рускіх звычаяў і справаў даўніх адмяняць яны ня маглі, тое япіскап няхай сьцеражэ.

Пісана ў Вільні, лета Божага Нараджэньня тысяча пяцьсот шэсьцьдзесят другога, месяца чэрвеня чатырнаццатага дня.

Жыгімонт Аўгуст REX
___________________________________________________
Астафей Валовіч

Опубликовано на Порталусе 23 октября 2006 года

Новинки на Порталусе:

Сегодня в трендах top-5


Ваше мнение?



Искали что-то другое? Поиск по Порталусу:


О Порталусе Рейтинг Каталог Авторам Реклама