Рейтинг
Порталус

БЕЛАРУСЬ І БЕЛАРУСЫ ВА ЎКРАІНСКІХ ПАДРУЧНІКАХ ПА ГІСТОРЫІ На фото: БЕЛАРУСЬ І БЕЛАРУСЫ ВА ЎКРАІНСКІХ ПАДРУЧНІКАХ ПА ГІСТОРЫІ, автор: admin

Публикация №1045503870 17 февраля 2003

Паводле праграмы выкладання гісторыі для агульнааду кацыйных сярэдніх навучальных установаў, выдадзенай у 1998 г., гэты курс ва ўкраінскіх школах разлічаны на 5-11 класы. У 5 класе выкладаюцца „Апавяданні па гісторыі Украіны" (34 гадзіны) — своеасаблівыя ўводзіны, а ўласна гісторыя Украіны вывучаецца ў 7-11 класах (усяго — 225 гадзін). Курс сусветнае гісторыі разлічаны на 6-11 класы (272 гадзіны). Прыярытэтнымі кірункамі праграма лічыць: вывучэнне гісторыі Украіны, гісторыі ХХ стагоддзя і „гісторыі суседніх краінаў і дзяржаваў, якія мелі гістарычна абумоўленыя сувязі з Украінай". У праграме сцвярджаецца, што навучанне ў школе павінна спрыяць „талерантнаму незаангажаванаму ўспрыманню і добразычліваму стаўленню да іншых народаў"...

Полная версия публикации

ЧАРНЯЎСКІ МІХАІЛ [ГІСТОРЫК] На фото: ЧАРНЯЎСКІ МІХАІЛ [ГІСТОРЫК], автор: admin

Публикация №1045503822 17 февраля 2003

Мiхаiл Чарняўскi нарадзiўся ў 1922 г. у Гарбiне, у сям'i эмiгрантаў з Расii. Вучыўся ў ангельскамоўных школах у Кiтаi, пасля пераехаў з сям'ёй у Злучаныя Штаты i пачаў вучыцца ў Калiфарнiйскiм унiверсiтэце. Спачатку заняўся сучаснай гiсторыяй: ягоная магiстарская праца прысвечаная вобразу ЗША ў Савецкiм Саюзе ў 1936-46 г.1. Сярод прафесароў у Бёрклi тады быў i эмiгрант з Нямеччыны Эрнэст Кантаровiч, гiсторык Сярэднявечча, якi спецыялiзаваўся ў даследаваннi гiсторыi iдэi. Чарняўскi ўвайшоў у кантакт з iм i стаў з часам адным з найблiжэйшых вучняў i прыяцеляў Кантаровiча...

Полная версия публикации

АКІНШЭВІЧ ЛЕЎ [УКРАІНСКІ І БЕЛАРУСКІ ГІСТОРЫК] На фото: АКІНШЭВІЧ ЛЕЎ [УКРАІНСКІ І БЕЛАРУСКІ ГІСТОРЫК], автор: admin

Публикация №1045503790 17 февраля 2003

Леў Акіншэвіч (1898-1980) — адзін з найзначнейшых даследчыкаў украінскага права, аўтар нізкі публікацый па беларусiстыцы. Але ва ўкраінскай гістарыяграфіі пра яго напісана замала, а ў беларускай, здаецца, увогуле нічога...

Полная версия публикации

ІНФЛЯНЦКАЯ ВАЙНА 1558-1582 Г. У САВЕЦКАЙ ГІСТАРЫЯГРАФІІ На фото: ІНФЛЯНЦКАЯ ВАЙНА 1558-1582 Г. У САВЕЦКАЙ ГІСТАРЫЯГРАФІІ, автор: admin

Публикация №1045503739 17 февраля 2003

Калі не ўлічваць працы навукова-папулярнага характару, то можна прызнаць, што Інфлянцкая вайна ніколі не была прадметам спецыяльнага даследавання савецкіх гісторыкаў. Абумоўлена гэта не толькі слабой зацікаўленасцю савецкай гістарычнай навукі ваенна-палітычнай тэматыкай...

Полная версия публикации

АКТАВАЯ КНІГА ПОЛАЦКАГА МАГІСТРАТУ ЗА XVII СТ. ЯК КРЫНІЦА ПА ВЫВУЧЭННІ ВАЙНЫ 1654-1667 На фото: АКТАВАЯ КНІГА ПОЛАЦКАГА МАГІСТРАТУ ЗА XVII СТ. ЯК КРЫНІЦА ПА ВЫВУЧЭННІ ВАЙНЫ 1654-1667, автор: admin

Публикация №1045503697 17 февраля 2003

Магiстрацкiя кнiгi гарадоў Беларусi, большасць якiх cёння захоўваецца ў Нацыянальным гiстарычным архiве ў Мiнску, утрымліваюць найцікавейшую інфармацыю па айчыннай гісторыі ХVІ-ХVIII ст., у тым ліку па ваеннай. Перыяду адной толькі вайны 1654-1667 г. тычацца 10 адзiнак захавання 1. Як прыклад разгледзім актавую кнiгу полацкага магiстрату за 1656-1657 г...

Полная версия публикации

БЕЛАРУСЬ І БЕЛАРУСЫ У РАСІЙСКІХ ШКОЛЬНЫХ ПАДРУЧНІКАХ ПА ГІСТОРЫІ На фото: БЕЛАРУСЬ І БЕЛАРУСЫ У РАСІЙСКІХ ШКОЛЬНЫХ ПАДРУЧНІКАХ ПА ГІСТОРЫІ, автор: admin

Публикация №1045503653 17 февраля 2003

За мінулы 5–гадовы перыяд Міністэрства агульнай і прафесійнай адукацыі ажыццявіла два выпускі навучальных праграм па гісторыі Расіі для агульнаадукацыйных установаў: у 1992 і 1997 г. У сувязі з пераходам у 1990–я г. школьнай гістарычнай адукацыі ў Расіі з лінейнай (5–11 класы) на канцэнтрычную (1–ы канцэнтр — 5–9 класы; 2–і канцэнтр — 10–11 класы) структуру адпаведна з’явіліся і два блокі праграм па айчыннай гісторыі з старажытных часоў да канца ХХ ст. для лінейнай (1992 г.) і для канцэнтрычнай (1997 г.) сістэмаў выкладання...

Полная версия публикации

ВОБРАЗ БЕЛАРУСІ І БЕЛАРУСАЎ У ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ 1945-1991 На фото: ВОБРАЗ БЕЛАРУСІ І БЕЛАРУСАЎ У ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ 1945-1991, автор: admin

Публикация №1045503601 17 февраля 2003

Мемуарная літаратура сама па сабе не з'яўляецца аб'ектыўнаю крыніцай гістарычных доследаў і не можа даць поўнае праўды пра з'яву або краіну, бо ў ёй пераважаюць суб'ектыўныя ацэнкі. Тым не менш, паколькі гэтыя ацэнкі тычацца тэрыторыяў, з якіх паходзяць самі аўтары, і тамтэйшых людзей, — яны бясспрэчна служаць сведчаннем эпохі і адлюстроўваюць рэальныя малюнкі жыцця...

Полная версия публикации

ЭТНІЧНЫЯ ПЫТАННІ ГІСТОРЫІ ВКЛ У ПАДРУЧНІКАХ ПА ГІСТОРЫІ УКРАІНЫ На фото: ЭТНІЧНЫЯ ПЫТАННІ ГІСТОРЫІ ВКЛ У ПАДРУЧНІКАХ ПА ГІСТОРЫІ УКРАІНЫ, автор: admin

Публикация №1045503565 17 февраля 2003

Украіна ў сінтэтычных даследаваннях гісторыі, якiя пачалі з'яўляцца яшчэ ў ХIХ ст. (Д.Бантыш-Каменскі, М.Маркевіч), разглядалася звычайна як «Малая Русь» і ўпiсвалася ў кантэкст агульнарасійскай гісторыі. Якасна новы этап развіцця ўкраінскай гістарыяграфіі звязаны з творчасцю Міхайла Грушэўскага, гістарычная схема якога сталася не толькі значным унёскам у навуку, але і ідэалагічнай асновай украінскага нацыянальнага руху...

Полная версия публикации

ДЗЁННІК МІХАІЛА РОМЕРА ЯК КРЫНІЦА ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ ПАЧАТКУ ХХІ СТ. На фото: ДЗЁННІК МІХАІЛА РОМЕРА ЯК КРЫНІЦА ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ ПАЧАТКУ ХХІ СТ., автор: admin

Публикация №1045503524 17 февраля 2003

У бiблiятэцы Акадэмii Навук Лiтвы (БАНЛ) i ў бiблiятэцы Вiленскага унiверсiтэта захоўваюцца амаль сорак тамоў дзённiка Мiхала Ромера. Дзённiк ахоплiвае перыяд з 1911 да 1945 г. Гэтая вельмi цiкавая крынiца па гiсторыi Лiтвы, Польшчы i Беларусi, на жаль, пакуль застаецца па–за ўвагай большасцi беларускiх даследчыкаў...

Полная версия публикации

Ілюмінацыя Тураўскага Евангелля ХІ стагоддзя На фото: Ілюмінацыя Тураўскага Евангелля ХІ стагоддзя, автор: admin

Публикация №1045503486 17 февраля 2003

Агульная колькасць ранніх славянскіх рукапісаў, датаваных часам да 1100 г., у цэлым невялікая, і кожная з іх даўно заслугоўвае ўсебаковага вывучэння. Пакуль што такі гонар мелі зусім нямногія помнікі, а са знойдзеных на гістарычнай тэрыторыі Беларусі — толькі Супрасльскі рукапіс1 . Тураўскае евангелле, вядомае як спіс ХI ст., ужо хутка пасля яго адкрыцця не раз прыцягвала да сябе ўвагу розных даследчыкаў. Што да мастацкага аблічча кнігі, то наконт яго выказваліся надзвычай рэдка і невыразна 2. Прычынай была фрагментарная захаванасць кнігі, аформленай даволі сціпла, як, зрэшты, і іншыя сучасныя ёй славянскія кодэксы...

Полная версия публикации

Предыдущая
Следующая


1 2 3 4 5

Публикации, отправленные в архив рубрики



О Порталусе Рейтинг Каталог Авторам Реклама